Памага́йла ’памочнік’ (Др.-Падб., Сл. ПЗБ). Да памагаць з суф. ‑ла, утворанае на базе асновы цяперашняга часу (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 94).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паме́ліхі ’завознікі’ (Сл. ПЗБ). Дэрыват з суф. ‑іх (старажытны спосаб словаўтварэння — SP, і, 73) ад асновы цяперашняга часу дзеясл. памалоць < малоць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́жануць ’выгнаць’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб., Сцяшк.). Запазычанне з польск. wyżenąć ’тс’, новага інфінітыва дзеяслова gъnati ад асновы цяперашняга часу žen‑ (гл. гнаць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ача́цца ’апынуцца’ (мін., Песні сямі вёсак, 461). Звязана чаргаваннем галосных асновы з ачынацца ’апынацца’, з якім утварае пару па трыванні. Гл. ачнуцца, ачхнацца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сакуя́ш ’цёплая кофта’ (Сл. рэг. лекс.). Да сак 1 з суф. ‑яш (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 35); ‑у‑ рэшта старой асновы на ‑ŭ‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

БАЛО́ТНІЦА, сітнёг (Eleocharis),

род кветкавых раслін сям. асаковых. Каля 200 відаў. Пашыраны па ўсім зямным шары. На Беларусі 7 відаў — балотніца балотная (Eleocharis palustris), іголкавая (Eleocharis acicularis), аўстрыйская (Eleocharis austriaca), сасочкавая (Eleocharis mamillata), яйцападобная (Eleocharis ovata), пяцікветкавая (Eleocharis quinqueflora), адналускавая (Eleocharis uniglumis). Растуць па берагах вадаёмаў, на сырых лугах, нізінных балотах, утвараюць зараснікі.

Шмат-, радзей аднагадовыя травяністыя расліны з каранёвым валасніком або паўзучымі карэнішчамі. Сцябло голае, негалінастае, бязлістае, гладкае ці слабабаразнаватае, з 1—3 ці некалькімі лускападобнымі лістамі каля асновы. Каласкі адзіночныя, цыліндрычныя, канцавыя. Кветкі дробныя, двухполыя Плод арэшкападобны. Кармавыя і харч. расліны.

Балотніца балотная.

т. 2, с. 260

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БО́ХВІЦ (Фларыян) (4.5.1799, г.п. Мір Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл. — 9.8.1856),

бел. філосаф. Прадстаўнік хрысціянскага кірунку філас. думкі. Вучыўся ў Нясвіжы, вывучаў права ва ун-тах Кіева і Вільні. Быў чл. Навагрудскай карпарацыі адвакатаў. У 1838 адмовіўся ад дзейнасці адваката і заняўся навук.-літ. працай. Аўтар прац (на польск. мове) «Сутнасць маёй думкі...» (ч. 1—3, 1838—41), «Асновы маіх думак і пачуццяў» (1842), «Думкі пра выхаванне чалавека» (1847). Імкнуўся прымірыць рэліг. ідэі з навукай. Гал. мэтай выхавання лічыў удасканаленне розуму і пачуццяў, выказваўся за неабходнасць такой сістэмы выхавання, якая б рыхтавала людзей, карысных для грамадства.

т. 3, с. 224

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЛІМЕ́НТЫ,

сродкі, якія ва ўстаноўленых законам выпадках адны члены сям’і абавязаны выплачваць другім. Склад суб’ектаў і асновы ўзнікнення аліментных абавязацельстваў, памер і тэрміны выплаты вызначаюцца заканадаўствам. На Беларусі асн. крыніца прававых нормаў рэгулявання гэтых пытанняў — Кодэкс аб шлюбе і сям’і. Паводле суб’ектнага складу адрозніваюць аліментныя абавязацельствы паміж мужам і жонкай; бацькамі і дзецьмі; айчымам, мачахай і пасынкамі (падчарыцамі); братамі і сёстрамі; дзедам, бабкай і ўнукамі. Пры адмаўленні ад добраахвотнай выплаты аліменты могуць быць спагнаны праз суд. За наўмыснае ўхіленне ад выплаты прысуджаных аліментаў на карысць непрацаздольных дзяцей або бацькоў прадугледжана крымін. адказнасць.

т. 1, с. 257

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БУЛЬБАВО́ДСТВА БЕЛАРУ́СКІ НАВУКО́ВА-ДАСЛЕ́ДЧЫ ІНСТЫТУ́Т Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання і Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь.

Засн. ў 1990 у пас. Самахвалавічы Мінскага р-на на базе Бел. НДІ бульбаводства і плодаагародніцтва. Асн. кірункі даследаванняў: селекцыя і насенняводства бульбы на аздараўленчай аснове; распрацоўка занальных тэхналогій вытв-сці насеннай і харч. бульбы па атрыманні экалагічна чыстай прадукцыі і зберажэнні энергарэсурсаў. Выведзена больш за 50 сартоў бульбы рознага гасп. прызначэння; распрацаваны метады аздараўлення, паскоранага размнажэння сартоў бульбы, навуковыя асновы селекцыі бульбы на павышаную колькасць крухмалу і сухіх рэчываў, устойлівасць да бульбяной нематоды.

А.​М.​Шчаслёнак.

т. 3, с. 334

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАДЗІ́НСКІ (Дамінік Іванавіч) (н. 10.3.1921, с. Малая Саліха Хмяльніцкай вобл., Украіна),

бел. вучоны ў галіне педагогікі. Д-р пед. н., праф. (1970). Акадэмік Бел. акадэміі адукацыі. Скончыў Вінніцкі пед. ін-т (1948). Працаваў у школе, Вінніцкім (1966—76) і Мінскім (1979—86) пед. ін-тах. Даследуе праблемы маралі, патрыят., сямейнага выхавання, пазакласнай і пазашкольнай работы, школазнаўства, педагогікі вышэйшай школы. Аўтар прац: «Пазакласная выхаваўчая работа» (1961), «Выхаванне цікавасці да ведаў у падлеткаў» (1963), «Навуковыя асновы маральнага выхавання школьнікаў» (1982), «Фарміраванне маральных каштоўнасных арыентацый будучых педагогаў» (з А.​А.​Грымацем, 1993).

В.​У.​Чэчат.

т. 3, с. 436

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)