СУКАЛІ́НСКІ Уладзімір Мікалаевіч (н. 30.9.1951, г. Гомель),
бел. вучоны ў галіне анкалогіі і радыебіялогіі. Д-рмед.н. (1990), праф. (1992). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1974). З 1985 у Бел.НДІ анкалогіі і мед. радыялогіі (з 1990 заг.аддзела). Навук. працы па распрацоўцы прэпаратаў антыаксідантнага дзеяння і новых спосабаў лячэння злаякасных пухлін, распрацоўцы мадыфікатараў біял. рэакцый у нармальных і злаякасных клетках. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
Тв.:
Результаты химиолучевого лечения местнораспространенного (неоперабельного) рака поджелудочной железы (разам з А.А.Лабінскім) // Мед. радиология и радиацион. безопасность. 1998, Т 43, №1;
Новые возможности в лечении рака. Адаптогенные, модифицирующие и противоопухолевые свойства антиоксидантного комплекса АК (разам з А.І.Шмакам, А.А.Лабінскім) // Материалы юбилейной конф., посвящ. 40-летию НИИ онкологии и мед. радиологии РБ. Мн., 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРА́САЎ Уладзімір Іванавіч (н. 10.9.1948, в. Шчыткавічы Старадарожскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1989), праф. (1998). Скончыў Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1975). З 1978 у Ін-це эканомікі Нац.АН Беларусі (з 1986 заг.аддзела, з 1989 нам. дырэктара), з 1994 у Нац. банку Рэспублікі Беларусь (з 1995 кіраўнік групы дарадчыкаў пры праўленні), з 1996 у Бел.эканам. ун-це, з 1999 заг. кафедры БДУ. Навук. працы па праблемах грашова-крэдытнай палітыкі, банкаўскай справы і цэнаўтварэння.
Тв.:
Стоимость и цена машин в условиях интенсивного хозяйствования. Мн., 1985;
Теория цены на новую технику. Мн., 1989;
Денежно-кредитная политика Республики Беларусь: инструменты гос. регулирования. Мн., 1998;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАХТАДЖА́Н Армен Леонавіч (н. 10.6.1910, г. Шуша, Нагорны Карабах, Азербайджан),
армянскі і расійскі батанік. Акад.АН Арменіі (1971). Акад.Рас.АН (1972, чл.-кар. 1966). Чл.Нац.АН ЗША (1971), Фінскай акадэміі навук і славеснасці (1971), Герой Сац. Працы (1990). Скончыў Усесаюзны ін-т субтрапічных культур у Тбілісі (1932). З 1938 у Ерэванскім ун-це (заг. кафедры), з 1944 дырэктар Бат. ін-та АН Арменіі, у 1954—86 у Бат. ін-це Рас.АН (заг.аддзела, дырэктар). Навук. працы па сістэматыцы, філагеніі, эвалюц. марфалогіі вышэйшых раслін, тэорыі эвалюцыі; стваральнік новай філагенет. сістэмы раслін і батаніка-геагр. раянавання Зямлі. Дзярж. прэмія СССР 1981.
Тв.:
Основы эволюционной морфологии покрытосеменных. М.; Л., 1964;
Происхождение и расселение цветковых растений. Л., 1970;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРУ́ШНІКАВА Лізавета Васілеўна (н. 9.9.1920, в. Курычанка Куртамышскага р-на Курганскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне гінекалогіі. Д-рмед.н. (1976), праф. (1979). Скончыла 2-і Маскоўскі мед.ін-т (1943). У Вял.Айч. вайну ў хірург. шпіталі. З 1962 у БелНДІ анкалогіі і мед. радыялогіі (заг.аддзела), у 1971—92 у Мед. акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Навук. працы па клініцы, дыягностыцы, лячэнні дабраякасных і злаякасных пухлін геніталій.
Тв.:
О лечении рецидивов рака шейки Матки после сочетанной лучевой терапии // Вопр. онкологии. 1966. Т. 12, № 1;
Вопросы прогноза при рецидивах рака шейки матки в зависимости от локализации и методов лечения // Прогноз злокачественных опухолей. Л., 1968;
Причины рецидивов и неудач после сочетанной лучевой терапии рака шейки матки // Актуальные проблемы онкологии и медицинской радиологии. Мн., 1970. Т. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЛАРЭ́Т (у свеце Вахрамееў Кірыла Варфаламеевіч, н. 21.4.1935, Масква),
праваслаўны царкоўны дзеяч Беларусі. Скончыў маскоўскія духоўныя семінарыю (1957) і акадэмію (1961). У 1959 прыняў манаства, у 1961 пасвячоны ў іераманаха. У 1965 епіскап ціхвінскі, у 1966—73 епіскап дзмітраўскі, рэктар маскоўскіх духоўных акадэміі і семінарыі. З 1971 архіепіскап, з 1975 мітрапаліт. З 1978 мітрапаліт мінскі і беларускі; адначасова да 1984 займаў пасаду патрыяршага экзарха Зах. Еўропы, у 1981—89 старшыня аддзела знешніх сувязей Маскоўскага патрыярхата. З 16.10.1989 патрыяршы экзарх усяе Беларусі, пастаянны чл. Сінода Рус.правасл. царквы, старшыня Сінода Бел. экзархата. З 1992 поўны тытул мітрапаліт мінскі і слуцкі, патрыяршы экзарх усяе Беларусі, свяшчэнна-архімандрыт Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра.
Тв.:
Богословие добрососедства. Киев, 2002.
Літ.:
Нефедов В.В. Беседы с митрополитом Филаретом. Мн., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІХАНРА́ВАЎ Міхаіл Клаўдзіевіч (29.7.1900, г. Уладзімір, Расія — 4.3.1974),
савецкі вучоны ў галіне ракетабудавання і касманаўтыкі. Чл.-кар.Міжнар. акадэміі астранаўтыкі (1968). Д-ртэхн.н. (1958). Герой Сац. Працы (1961). Засл. дз. нав. і тэхн. Расіі (1970). Скончыў Ваенна-паветр. акадэмію імя Жукоўскага (1925). Працаваў на прадпрыемствах авіяц. прам-сці. З 1932 у Групе вывучэння рэактыўнага руху. З 1934 у Рэактыўным НДІ (нач.аддзела). Адначасова з 1960 у Маскоўскім авіяц. ін-це. Навук. працы па даследаванні вадкасных рухавікоў, праектаванні вышынных ракет. Кіраваў стварэннем першай сав. ракеты на гібрыдным паліве (1933), адзін з гал. стваральнікаў першых у свеце міжкантынент. ракеты-носьбіта, ШСЗ, пілатуемых касм. караблёў, аўтам. міжпланетных станцый. Ленінская прэмія 1957.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУНЕ́ЙКА Яўген Феліксавіч (н. 5.5.1954, г. Гродна),
бел. мастацтвазнавец, мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1978). З 1980 працаваў у Гродзенскім абл.навук.-метадычным цэнтры нар. творчасці, выкладаў у Рэсп. школе-інтэрнаце па музыцы і выяўл. мастацтве, з 1986 заг.аддзелаБел. фонду культуры. З 1989 выкладае ў Бел.АМ (з 1999 дацэнт). Даследуе тэорыю і гісторыю, сучаснае бел. мастацтва, у т. л. народнае (набіўныя тканіны). Выканаў габелены: «М.Багдановіч» (1981, Дом-музей М.Багдановіча ў Гродне), «Нараджэнне паэтаў» (1983, Дом літаратараў у Мінску), «Вясна Панямоння» (1986, гар.б-ка імя Карскага ў Гродне) і інш. Адрэстаўрыраваў 200 арнаментальных матываў бел.нар. набіванак канца 19 — пач. 20 ст.
Тв.:
Арганізацыя вытворчасці беларускіх набіванак з XVI—XVII ст. // Помнікі мастацкай культуры Беларусі: Новыя адарыцці. Мн., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯГО́РАЎ Уладзімір Дзям’янавіч (н. 7.11.1939, в. Рэчыца Чэрыкаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
дзяржаўны дзеяч Беларусі. Ген.-палк. (1993). Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1967), Вышэйшую школу КДБСССР (1979). З 1962 на камсамольскай рабоце на Магілёўшчыне, заг.аддзелаЦК ЛКСМБ, старшыня К-та маладзёжных арг-цый БССР; у 1974—77 сакратар ЦК ЛКСМБ. З 1977 у органах дзяржбяспекі. З 1981 нач. упраўлення ўнутр. спраў Брэсцкага аблвыканкома, з 1984 1-ы нам. міністра ўнутр. спраў БССР. У 1985—90 міністр унутр. спраў Латв. ССР, кіраўнік прадстаўніцтва МУССССР у Афганістане, нач.Гал. ўпраўлення МУССССР на транспарце. З 1990 міністр унутр. спраў, у 1994—95 старшыня КДБ Рэспублікі Беларусь. Дэп. Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь у 1996—2000, адначасова старшыня Камісіі па нац. бяспецы Палаты прадстаўнікоў Нац. сходу Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́КАЎЛЕЎ Аляксандр Мікалаевіч (н. 2.12.1923, в. Каралёва Яраслаўскай вобл., Расія),
расійскі паліт. дзеяч, палітолаг. Акад.Рас.АН (1990, чл.-кар. з 1984), д-ргіст.н. Скончыў Яраслаўскі пед.ін-т (1946) і Акадэмію грамадскіх навук пры ЦККПСС (1960). З 1946 на парт. і журналісцкай рабоце. З 1953 у апараце ЦККПСС. У 1973—83 пасол СССР у Канадзе. З 1983 дырэктар Ін-та сусв. эканомікі і міжнар. адносін АНСССР. У 1985—86 заг.Аддзела прапаганды, у 1986—90 сакратар ЦК, у 1987—90 чл. Палітбюро ЦККПСС. Кіраўнік Федэральнай службы Расіі па тэлебачанні і радыёвяшчанні (1993—95). У 1991 Я. выйшаў з КПСС, парваў з марксізмам-ленінізмам. Аўтар прац «Прадмова. Абвал. Пасляслоўе» (1992), «Горкая чаша. Бальшавізм і рэфармацыя Расіі» (1994) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯКАЎЧУ́К Віктар Іванавіч (н. 24.5.1959, в. Верхаўляны Бераставіцкага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне пажарнай тэхнікі. Канд.тэхн.н. (2000). Акад.Бел.інж. акадэміі (2002). Скончыў Вышэйшую інж. пажарна-тэхн. школу (1989, Масква), Акадэмію кіравання (2002, Мінск). З 1993 у Вышэйшым пажарна-тэхн. вучылішчы МУС Беларусі (з 1998 нам. начальніка). З 1999 у Мін-ве па надзвычайных сітуацыях Беларусі (з 2002 нач.аддзела). Навук. працы па пытаннях пажарнай бяспекі, даследаванні гідраўл. характарыстык гнуткіх трубаправодаў супрацьпажарнага водазабеспячэння. Адзін з аўтараў адукацыйнага стандарту і навуч. дапаможнікаў па пажарнай тэхніцы і бяспецы.
Тв.:
Определение гидравлического сопротивления напорных пожарных рукавов // Научное обеспечение пожарной безопасности. 1998. № 7;
Использование метода последовательных приближений для расчета насоснорукавных систем (разам з А.С.Дзмітрычэнкам) // Предупреждение и ликвидация чрезвычайных ситуаций. Мн., 2002.