ПАРАХНЕ́ВІЧ (Уладзімір Аляксеевіч) (18.1.1918, в. Аўсімавічы Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл. — 28.7.1980),
Герой Сав. Саюза (1944). Засл. настаўнік БССР (1965). Скончыў БДУ (1941). У Вял.Айч. вайну са жн. 1941 у падп. групе Варатынскага с/с Бабруйскага р-на, зліп. 1942 у партыз. атрадзе, камандзір дыверсійнай групы, якая дзейнічала на чыг. Жлобін—Бабруйск і пусціла пад адхон 21 варожы эшалон. Зліст. 1943 палітрук, камісар партыз. атрада. Пасля вайны на камсам. і пед. рабоце. Аўтар падручнікаў для школ, кн. «Вогненныя віхры» (1969).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕЛАМЕДУ́ЗАВЫЯ,
пеламедузы (Pelomedusidae), сямейства паўзуноў падатр.бакашыйных чарапах. 5 родаў, 19 відаў. Пашыраны ў Паўд. Амерыцы, Афрыцы, в-ве Мадагаскар. Жывуць у прэсных вадаёмах. Найб. вядомая і буйная — арау, або тартаруга (Podocnemys expansa) з тропікаў Паўд. Амерыкі. 2 віды П.ч., у т. л. арау, — у Чырв. кнізе МСАП.
Даўж. панцыра ў самак да 80 см, маса цела да 50 кг; самцы драбнейшыя. Шыя кароткая, можа з галавой хавацца збоку пад панцырам. У брушным шчыце 11 касцявых пласцінак. Кормяцца дробнай рыбай, земнаводнымі, пладамі. Адкладваюць больш за 100 яец. Аб’ект промыслу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПЕ́СНЯ БЕЛАРУ́СКІХ ЖАЎНЕ́РАЎ 1794 ГО́ДА»,
бел. ананімны вершаваны твор. Напісаны ў адукаваным асяроддзі шляхты з мэтай уздзейнічаць на сялянства. Стылізаваны паднар. песню. Першы ў бел. л-ры непасрэдны заклік да нар. мас узяць у рукі зброю, далучыцца да нац.-вызв. паўстання 1794 на чале з Т.Касцюшкам. У «Песні...» выразныя водгукі польск. паўстанцкай паэзіі «касцюшкаўскіх марсельез» і патрыят. «Спеўкі кракаўскіх сялян» (1794). Паводле сваёй эстэт. сістэмы твор належыць да новай бел. л-ры.
Літ.:
Мальдзіс А. На скрыжаванні славянскіх традыцый. Мн., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЁТР IIАляксеевіч
(23.10.1715, С.-Пецярбург — 29.1.1730),
расійскі імператар [1727—30]. З дынастыі Раманавых. Сын царэвіча Аляксея Пятровіча і прынцэсы Соф’і Шарлоты Бланкенбургскай, унук Пятра I. Пасля ўступлення на прастол (май 1727) афіц. абвешчаны паўналетнім, але рэальная ўлада знаходзілася ў руках А.Д.Меншыкава, а пасля яго ссылкі (вер. 1727) — групоўкі старой маскоўскай знаці (князі Далгарукія, Галіцыны і інш.), пад уплывам якой П. II абвясціў сябе праціўнікам пераўтварэнняў Пятра I. Ліквідаваліся створаныя Пятром I установы, імператарскі двор пераехаў у Маскву, дзе П. II памёр ад воспы. З яго смерцю спынілася дынастыя Раманавых па мужчынскай лініі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРУ́ДНІКАЎ (Уладзіслаў Андрэевіч) (н. 13.1.1936, в. Сітна Лёзненскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне аграхіміі. Д-рс.-г.н. (1994). Скончыў БСГА (1965). З 1961 у Бел.НДІ земляробства і кармоў. Навук. працы па вапнаванні кіслых глеб, сістэмах угнаенняў у севазваротах, аптымальных дозах і тэрмінах унясення ўгнаенняў падс.-г. культуры.
Тв.:
Влияние обеспеченности почвы подвижными формами фосфора и калия на эффективность удобрений в севообороте (разам з М.П.Шкелем) // Агрохимия. 1989. №5;
Эффективность повторного известкования дерново-подзолистой среднесуглинистой почвы в полевом севообороте // Там жа. 1991. №2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУ́СТАШ-ДАБРАЛУ́ЦКАЕ БАЛО́ТА,
мяшанага (80%) і нізіннага (зах.ч., 20%) тыпаў у Ганцавіцкім і Лунінецкім р-нах Брэсцкай вобл. Сцёк з балота па Заазерскім канале (бас.р. Лань). Пл. 6,4 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 4,4 тыс.га. Глыбіня торфу да 5,9 м, сярэдняя 1,7 м. Запасы торфу больш за 11 млн.т. Невял. здабыча торфу на ўгнаенне. Асушана больш за 3 тыс.га, выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць. На неасушанай пл. лес з хвоі, вольхі, бярозы, растуць вярба, асокі. 1247 га балота ўваходзіць у Борскі біял. заказнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАФАЛО́ВІЧ (Аляксандр Міхайлавіч) (20.8.1898, г. Ваўкавыск Гродзенскай вобл. — 2.6.1971),
генерал-лейтэнант авіяцыі (1944). Скончыў школу паветр флоту (1921), Ваенна-паветр. акадэмію імя Жукоўскага (1936). У Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны 1918—20 на Зах. фронце. З 1939 і ў 1946—50 выкладчык Ваенна-паветр. акадэміі. У Вял.Айч. вайну нач. штаба ВПС 12-й і камандуючы ВПС 6-й армій Паўд.-Зах. фронту, нач. паветрана-стралк. службы ВПСЧырв. Арміі. Удзельнік баёў на Украіне, Барвенкава-Лазоўскай аперацыі, баёў пад Харкавам. 1946—50 на выкладчыцкай рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
даста́ць, ‑стану, ‑станеш, ‑стане; зак.
1.што. Узяць што‑н. такое, што знаходзіцца на некаторай адлегласці. Калі Ігнась дастаў з палічкі жоўценькі сшытак, Люба запыталася: — Мабыць, малюнкі?Мурашка.
2.дачаго, чаго. Дацягнуцца, дакрануцца да чаго‑н. аддаленага. Дастаць рукой да бэлькі. □ Цені ад яблынь дасталі да хаты і павольна папаўзлі па сцяне ўверх.Шамякін.Стаіць дуб, аднагодак мой, І мне ўжо не дастаць рукой Пад воблакам яго вяршыні.Танк.
3.што. Выняць, выцягнуць што‑н. адкуль‑н., з чаго‑н.; здабыць. Дастаць сшытак з партфеля. □ Рыгор дастаў з кішэні капейку і падаў яе хлапчуку.Гартны.Слава першым буравым майстрам, якія дасталі з цёмных глыбінь першыя грамы калійнай солі!Паслядовіч.
4.што і чаго. Раздабыць, набыць, расстарацца. Дастаць важныя звесткі. □ Саша кожны дзень прасіла брата схадзіць да чырвонаармейцаў і дастаць газету.Шамякін.//Разм. Атрымаць, нажыць. Дастаць хваробы.
•••
Дастаць (выкапаць) з-пад зямлі — абавязкова раздабыць, адшукаць што‑н., дзе б яно ні было.
Зімой лёду (снегу) не дастацьукаго — пра дужа скупога чалавека.
Крукам (шастом) галавы (носа) не дастацькаму — пра вельмі ганарыстага чалавека.
Рукой дастаць — вельмі блізка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прымусіць упасці; абярнуць. Паваліў вецер плот. □ Накінуліся жа[ў]неры на дзеда Талаша і пачалі яго валтузіць, стараючыся паваліць старога.Колас.Вецер шалёна налятаў на дрэвы, нібы намагаючы паваліць іх з разгону.Лынькоў.//безас. Прымусіць нахіліцца, нахіліць. Пры віражы самалёта пасажыраў паваліла набок.//Разм. Высечы, спілаваць (пра лес, дрэвы і пад.). [Буднік:] — Дзялянка вялікая, хаця б да вясны ўправіліся паваліць.Ермаловіч.
павалі́ць2, ‑валіць; зак.
Пайсці натоўпам, патокам. Адчыніліся дзверы, і ўслед за гарманістам у клуб з прыпеўкамі, гоманам і смехам паваліла моладзь.Дуброўскі.Нарэшце скончылася першая змена, і рабочы люд паваліў з цэхаў у прахадную.Сабаленка.// Пачаць часта хадзіць куды‑н., наведваць каго‑н. з якой‑н. мэтай — пра многіх. Да Настасі Палікарпаўны павалілі заказчыцы ажно з другога канца горада.Шахавец.// Пачаць ісці густой масай (пра снег, дым і пад.). На хату з пячуркі паваліла густая пара.Галавач.Паваліў мяккі ціхі снег, і чарнату вечара як бы хто прафастрыгаваў белымі ніткамі.Сабаленка.
павалі́ць3, ‑валю, ‑валіш, ‑валіць; зак., што.
1. Зваліць усё, многае (шэрсць, воўну). Паваліць усю воўну.
2. і без дап. Валіць некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пук1, ‑а, м.
1. Звязка, ахапак якіх‑н. аднародных прадметаў. Андрэй і Іван граблямі скручвалі радкі вылежалага лёну, рабілі з іх вялізныя пукі, а Алена круціла доўгія перавяслы і звязвала тыя пукі.Чарнышэвіч.[Валька] агледзела ўсё і ўбачыла на стале велізарны пук кветак у белым бліскучым гладышы.Мікуліч.// Пасма (валасоў, поўсці і пад.). Яна была вельмі прыгожая, гэтая дзяўчына. З-пад пілоткі выбіваўся пук залацістых [валасоў].Асіпенка.
2. Сукупнасць чаго‑н., што разыходзіцца, пачынаецца з аднаго месца, адной кропкі. Шчаняты спалі ў цесным клубку на падлозе, у пуку сонечнага прамення з акна.Чорны.Зрабіўшы разварот на пожні, Змітрок выраўняў машыну і ўключыў фары — два пукі святла прабілі цемру перад трактарам.Хадкевіч.[Правады] збягаліся ў адзін пук і хаваліся ў круглай адтуліне.Шыцік.
3.Разм. Сцябло зялёнай цыбулі з суквеццем наверсе. Цыбуля пайшла ў пукі.
пук2, ‑а, м.
Разм. Самая высокая, аддаленая частка, кропка чаго‑н. І тут на горцы, на самым пуку, дзе яна [жанчына] была з гадзіну назад, узнялася раптам вялікая хмара пылу.Місько.Месяц заплыў яшчэ вышэй і як бы на хвіліну прыпыніўся, застыў у самым пуку неба.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)