адзі́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Толькі адзін. Адзіны сын. Адзіная ўцеха. □ Сцерагчы маю краіну, Як мой скарб святы, адзіны, Паклянуся я. Колас. А быць можа — хто знае! — Гэта ты і была, Ты, адзіная ў свеце, Лёс мой, зорка мая. Гілевіч.

2. Цэлы, непадзельны; з’яднаны. Адзіная сям’я народаў. □ Партыя, урад наш — мы ўсе адзіны. Колас. Галоўныя героі і мноства сюжэтна нязначных персанажаў ствараюць уяўленне адзінага і адначасова вельмі шматаблічнага вобраза народа, які з’яўляецца героем «Векапомных дзён». Дзюбайла.

3. Агульны для ўсіх, той самы, аднолькавы. Адзіныя патрабаванне Адзіная сістэма. Адзіны арфаграфічны рэжым. Адзіны погляд. Адзінае кіраўніцтва. □ Для сучаснага этапа нацыянальна-вызваленчай барацьбы народаў характэрным з’яўляецца той факт, што ў многіх краінах склаўся або складаецца адзіны нацыянальны фронт. «Звязда». Задача ў нас была адна, І лёс адзіны нас сасватаў. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нялёгкі, ‑ая, ‑ае.

1. Значны па вазе, даволі цяжкі. Воз нялёгкі Па гразі Па калодкі грузне. Крапіва.

2. Які патрабуе шмат энергіі, сіл; цяжкі. Праца была нялёгкая. Хто не ведае працы балагола?.. Гартны. Паход цэлым атрадам быў нялёгкім, асабліва таму, што пяхота ўвесь час замаруджвала ход конніцы. Брыль. // Такі, якога можна дасягнуць шляхам вялікіх намаганняў, з вялікай цяжкасцю. Тры нялёгкія заданні Мне жыццё дало: На начной дарозе дальняй Адшукаць святло; Скласці песню на той мове І на той зямлі, Над якой у час суровы Буры прагулі; Пакідаючы краіну з сонцам веснавым, Сад квітнеючы пакінуць Па шляху сваім. Танк. // Які звязаны з цяжкасцямі. Рая з наіўнасцю пераймае ўсё, што робіць гэтая спрактыкаваная жанчына, — вучыцца нескладаным, але і нялёгкім абавязкам маці. Шамякін. Усё жыццё — нялёгкая вандроўка. А. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падаро́жнік 1, ‑а, м.

1. Чалавек, які падарожнічае, вандруе; вандроўнік. Шматлікія гарадскія ратушы, саборы, храмы, палацы вабяць падарожніка. Сачанка. Дапытлівых і смелых вабяць і клічуць дарогі! Адных чакаюць нязведаныя сцежкі падарожнікаў і даследчыкаў, другіх — паветраныя прасторы, трэціх — марскія шляхі. Шыловіч.

2. Той, хто знаходзіцца ў дарозе. Трапілі аднойчы ў тую вёску, дзе жыў Іванка Прастачок, тры старцы-падарожнікі. Куды ні зойдуць — усюды пуста, ні жывой душы: усіх паны на работу пагналі. Якімовіч. Хімка навучала сына Адася.., каб добра пільнаваў хату, — бо .. яны жылі канцавымі і шмат заходзіла падарожнікаў. Гурскі.

падаро́жнік 2, ‑у, м.

Тое, што і трыпутнік. Дарогі той нідзе не было.., было звычайнае поле, якое зарасло скрозь лапушыстым падарожнікам, рамонкам, сівым купчастыя палыном... Сачанка. Двор увесь зарос падарожнікам, густым, цёмным. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

hope1 [həʊp] n.

1. надзе́я, спадзява́нне;

cherish hopes пе́сціць надзе́ю;

lose (all) hope згубі́ць надзе́ю;

raise smb.’s hopes абнадзе́йваць каго́-н.

2. той, на каго́ спадзяю́цца;

You are my last hope. Ты мая апошняя надзея.

hold out little hope мець сла́бую надзе́ю;

in the hope of smth. у чака́нні чаго́-н.;

past/beyond (all) hope у безнадзе́йным стано́вішчы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

meat [mi:t] n.

1. мя́са;

meat and drink стра́вы і напо́і

2. (of) су́тнасць, што-н. ціка́вае або́ ва́жнае (у размове, кніжцы і да т.п.);

the meat of the story су́тнасць апавяда́ння;

meat and potatoes AmE, infml са́мая ва́жная ча́стка дыску́сіі

meat and drink to smb. то́е, што падаба́ецца або́ лёгка дае́цца каму́-н.;

easy meat той, яко́га лёгка падману́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

дублёр

(фр. doubleur, ад double = падвойны)

1) той, хто паралельна з кім-н. выконвае аднолькавую работу і ў патрэбны момант можа замяніць яго (напр. артыст-д., д.-касманаўт);

2) другі састаў спартыўнай каманды, які з’яўляецца рэзервам для асноўнага саставу.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

рэзана́нс

(фр. résonance, ад лац. resonans = які дае водгук)

1) узбуджэнне ваганняў аднаго цела намаганнямі другога з той жа частатой;

2) здольнасць узмацняць гучанне, уласцівае некаторым памяшканням (напр. зала мае добры р.);

3) перан. водгук, водгалас (напр. грамадскі р.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

самалёт, аэраплан, паветраны карабель, паветраны лайнер / лёгкі: авіетка / бамбардзіровачны: бамбардзіроўшчык, бамбавоз / для знішчэння варожай авіяцыі: знішчальнік / той, што пікіруе: пікіроўшчык / знішчальны: ястрабок (разм.) / варожы: сцярвятнік (перан., зняваж.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Вы́вет ’вылік, выключэнні’ (Гарэц., Др.-Падб.), ст.-рус. вывѣтъ ’выключэнне’ (з XV ст.). Корань той жа, што і ў савет, рус. ответ і інш.; параўн. ст.-рус. вѣтъ ’рада, дагавор’ (Фасмер, 2, 367), на думку Мельнічука (Восточносл. и общ. яз., 109), вытворнае ад *větiti ’гаварыць’, для якога было характэрным першапачатковае значэнне ’адзначаць галінкай, выключаць’ (прасл. větь ’галінка’), тады вывет ’абмежаванне’, параўн. у Зізанія ц.-слав. извѣтъ, перакладзенае ст.-бел. вымовка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лапано́сы ’чалавек з шырокім, пляскатым носам’ (Касп., ТСБМ; кіраў., Нар. сл.; жлоб., Мат. Гом.), ’лапаносы, кірпаносы’ (Растарг.). Літ. lapanõsisтой, у каго нос мае форму ліста’, параўн. šikšnósparnis lapanõsis ’шыраканосая лятучая мыш, Rhinolophus ferrum eguinum’. Магчыма, балтызм, аднак з прычыны неакрэсленасці арэала пашырэння лексемы ў літоўкай мове (адсутнасць дадатковых дадзеных) нельга дакладна вызначыць крыніцу. Сюды ж лапаноска ’водная птушка шыраканоска, Anas clypeata L.’ (Інстр. 2; слуц. Федз.–Доўб.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)