ТАМТА́М, там-там (тэрмін засн. на гукаперайманні, запазычаны ў Індыі),
самагучальны ўдарны муз.інструмент; разнавіднасць гонга. З канца 18 ст. выкарыстоўваецца ў сімф. аркестры. Гукі нараджаюцца ад удараў калатушкамі з войлачным лямцавым наканечнікам аб масіўны металічны дыск (дыяметр 600—1500 мм), падвешаны на рамцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРАБУ́Р,
машына з апускным электрарухавіком, прызначаная для бурэння глыбокіх свідравін пераважна на нафту і газ. Пры бурэнні Э., далучаны да нізу буравой калоны, перадае вярчэнне буравому долату (гл.Буравы інструмент). Эл. ток падаецца з паверхні па секцыянаваным кабелі, змешчаным у буравой трубе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́МРА,
старажытнарускі нар. струнны шчыпковы муз.інструмент. Найб. пашырана ў 16—17 ст. Мела грыф, авальны корпус. Як сольны і ансамблевы інструмент выкарыстоўвалася скамарохамі, якія стварылі сям’ю Д. (домрышка, Д., Д. басістая). У 2-й пал. 18 ст. паступова знікла. У сучасным выглядзе рэканструявана В.Андрэевым (1896). Мае паўсферычны корпус. кароткую шыйку з грыфам, на якім прарэзаны метал. лады, галоўку з калкамі, 3 метал. струны. Гук здабываецца плектрам. На аснове гэтай Д. ў 1896—98 С.Налімаў стварыў сям’ю аркестравых Д., якая стала асновай Велікарускага аркестра імя Андрэева. У 1908 Р.Любімаў і С.Бураў стварылі струнную Д. Абедзве разнавіднасці выкарыстоўваюцца ў аркестрах рус.нар. інструментаў. На Беларусі прафес. і самадз. музіцыраванне на Д. (сольнае, ансамблевае, аркестравае) развіваецца пераважна ў гар. асяроддзі. Секстэт Д. працаваў на Бел. тэлебачанні і радыё. Класы Д. ёсць у муз.навуч. установах Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРША́НСКІ ІНСТРУМЕНТА́ЛЬНЫ ЗАВО́Д.
Уведзены ў дзеянне ў 1973—75 у Оршы як з-д па вытв-сці нармалізаванага інструменту для аўтам. ліній. З 1974 інструментальны з-д. Асн. прадукцыя (1995): металарэзны інструмент (разцы, зенкеры, раскруткі, метчыкі, свярдзёлкі, пілы), тавары шырокага ўжытку. Пры з-дзе ПТВ металістаў.