ЭЛЕКТРАБУ́Р,

машына з апускным электрарухавіком, прызначаная для бурэння глыбокіх свідравін пераважна на нафту і газ. Пры бурэнні Э., далучаны да нізу буравой калоны, перадае вярчэнне буравому долату (гл. Буравы інструмент). Эл. ток падаецца з паверхні па секцыянаваным кабелі, змешчаным у буравой трубе.

т. 18, кн. 1, с. 84

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)