сукупнасць умоў неарган. свету (фактараў асяроддзя) для пражывання арганізмаў, у якіх адсутнічае залежнасць і непасрэдная сувязь з жыццядзейнасцю арган. свету. Гл. таксама Абіятычнае асяроддзе, Асяроддзе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Саста́ў ’сукупнасць частак, прадметаў, якія складаюць цэлае; склад’ (ТСБМ). Рус.соста́в, ст.-рус., ст.-слав.съставъ. У сучаснай беларускай мове з рускай, на што ўказвае прыстаўка са‑ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 56). Да со‑ставитъ; лічаць (гл. Фасмер, 3, 727 і наст.) калькай грэч. слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АРГАНІЗАЦЫ́ЙНАЯ СТРУКТУ́РАў эканоміцы,
сукупнасць устойлівых і лагічных суадносін узроўняў кіравання і функцыянальных сфераў суб’екта гаспадарання, прызначаных забяспечыць эфектыўнае дасягненне мэты. Аптымальная арганізацыйная структура — найважнейшая ўмова арганізацыі вытворчасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІСТРАТУ́РА (ад лац. magistratus саноўнік, начальнік),
1) у Стараж. Рыме сукупнасць найвышэйшых дзярж. пасад, т.зв. магістратаў рымскіх (найвышэйшымі былі дыктатар, консул, прэтар, ваен. трыбун). Выбіраліся нар. сходамі, т.зв.каміцыямі, тэрмінам на 1 год. У 1 ст. н.э. з пераходам вышэйшай улады да імператара страцілі значэнне.
2) У сучасным канстытуцыйным праве карпарацыя службоўцаў, якія непасрэдна ажыццяўляюць функцыі суда і пракурорскага нагляду; у ЗША — сукупнасць усіх дзярж. чыноўнікаў.
3) Сістэма і форма падрыхтоўкі спецыялістаў з закончанай вышэйшай адукацыяй (са ступенню бакалаўра) у большасці краін на працягу 1—2 гадоў, на Беларусі — 1,5—2 гады. Гл. таксама Магістр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЁМАСЦЬу праве,
1) сукупнасць рэчаў і матэрыяльных каштоўнасцей, якія знаходзяцца ва ўласнасці фіз. або юрыд. асобы, дзяржавы, або належаць арг-цыі на правах гасп. вядзення ці аператыўнага кіравання. У склад М. ўваходзяць таксама грошы і каштоўныя паперы.
2) Маёмасныя правы на атрыманне рэчаў або маёмаснага задавальнення ад інш. асоб (актыў). З) Сукупнасць рэчаў, маёмасных правоў і абавязкаў, якія характарызуюць маёмаснае становішча іх носьбіта (актыў і пасіў). З гэтым разуменнем М. звязана універсальнае правапераемства (пераход ад адной асобы да другой актыву і пасіву — правоў і абавязкаў) пры атрыманні ў спадчыну і спыненні юрыд. асоб у выніку рэарганізацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ранго́ўт, ‑а, М ‑гоўце, м.
Спец.Сукупнасць драўляных або стальных прыстасаванняў на судне (мачты, рэі і пад.), якія служаць для пастаноўкі і расцягвання парусоў, падымання цяжараў, падачы сігналаў.
[Гал. rondhout.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Медыцы́на ’сукупнасць навук аб хваробах, іх лячэнні і прафілактыцы’ (ТСБМ), ст.-бел.медыцына ’тс’ (XVII ст.) запазычана са ст.-польск.medycyna ’тс’, якое з лац.medicīna (ars) ’лячэбная навука’ (Булыка, Лекс. запазыч., 129; Кохман, 85), насуперак Крукоўскаму (Уплыў, 89), які бел. лексему выводзіць з рус.медицина.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ДЫПЛАМАТЫ́ЧНАЕ ПРА́ВА,
сукупнасцьміжнар. прававых норм, якія рэгламентуюць статус дыпламатычных прадстаўніцтваў і супрацоўнікаў у дзейнасці па падтрымцы афіц. зносін з інш. дзяржавамі ці з міжнар. арг-цыямі; галіна міжнар.публічнага права.