Ма́гель ’прылада, якой качаюць бялізну’ (Нас.), ма́глі ’вялікі станок для катання бялізны’ (Мядзв.), ’прыстасаванне для валяння сукна’ (Касп.). Запазычана з польск.magiel, męgiel ’валік, якім катаюць бялізну’, ’маглярня’, ’апрэтурная машына’ < ням.Mange(l) < с.-лац.manganum < грэч.μάγγανον ’ваенная машына, якая шпурляе каменне’, якая вельмі нагадвала машыну для катання бялізны, вынайдзенную ў Нюрнбергу’ (Брукнер, 317; Васэрцыер, 146; Махэк₂, 350). Сюды ж маглява́ць ’катаць бялізну вальком’ (Сцяшк., Нас.), ’румяніць твар’, ’уціраць тлушч у валасы’ (Нас.), малявацца, маглёўка ’катанне бялізны’, ’жанчына, якая любіць займацца аздабленнем галавы’ (Нас.). Гл. таксама ма́глі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пла́шка ’палавіна качана квашанай капусты’ (Сцяшк. Сл.), ’палова качана капусты’ (зах.- і паўн.-зах., калінк., ЛА, 4); ’нешырокая паласа поля’ (стол., Нар. лекс.), ’доўгая палоска на посцілцы, вытканая ўзорам у віленку: шыракаватыя рады, вытканыя пражай рознага колеру’ (брагін., Нар. лекс.); ’палавіна цурбана, расколатага напалам’ (Касп., Бяльк.), ’бервяно, расколатае па даўжыні на 2–3 палены’ (ашм., Стан.), ’вязы ў санях’ (гродз., ЛА, 2), пла́шкі ’ставы, сам ткацкі станок’ (брагін., ЛА, 4), гродз.пла́шка ’бервяно ў зрубе калодзежа’ (Цых.), ’шырокі кавалак (сала, поля і інш.)’, ’расколатае палена’ (ТС). Да пла́ха1, пла́ха3 (гл.).
5.што. Прывесці ў належны парадак; зрабіць прыгодным для карыстання (разм.).
У. усё ў хаце.
У. станок.
6. Паспець прыбыць куды-н. у пэўны час (разм.).
Уладзіў пад самы абед.
|| незак.ула́джваць, -аю, -аеш, -ае (да 1—6 знач.).
|| наз.ула́джванне, -я, н. (да 1—3 і 5 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Stuhlm -(e)s, Stühle
1) крэ́сла
2) тэх. стані́на, стано́к
3) мед. стул;
j-m den ~ vor die Tür sétzenразм. вы́ставіць [вы́гнаць] каго́-н. (за дзве́ры);
der Päpstliche [Apostólische, Römische, Héilige] ~ Па́пскі прасто́л
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ГАНЧА́РНЫ КРУГ,
станок (прыстасаванне) для фармоўкі ганчарных вырабаў, дзеянне якога заснавана на цэнтральным вярчэнні ў адной плоскасці пры дапамозе верт. восі. Напачатку карысталіся ручным ганчарным кругам, пазней вынайдзены нажны. З паяўленнем ганчарнага круга ганчарства ператварылася ў рамяство з вылучэннем спецыялістаў-ганчароў. Цяпер ганчары карыстаюцца пераважна нажным ганчарным кругам з рухомай воссю на падшыпніках, на прамысл. прадпрыемствах — з электрамех. прыводам. Першыя ганчарныя кругі з’явіліся ў 4—3-м тыс. да н.э. ў краінах Стараж. Усходу, у 2—1-м тыс. да н.э. пашырыліся ў Еўропе, з 1-й пал. 1-га тыс.н.э. — у некат. усх.-слав. плямён, з 9—10 ст. — у Стараж. Русі. На Беларусі вядомыя з 10 ст.Ручны ганчарны круг — драўляны дыск, які насаджваўся на дубовую або жалезную вось, убітую ў зямлю (калоду, плашку, крыжавіну). Пры вярчэнні дыска рукой загладжвалі паверхню зробленай уручную пасудзіны або з камяка гліны выцягвалі полае цела патрэбнай формы. Пазней узнік ручны ганчарны круг з крыжавінай, спіцамі, двума дыскамі. З сярэдзіны 16 ст. бытаваў нажны ганчарны круг, які складаўся з двух злучаных спіцамі дыскаў, насаджаных на нерухомую вось. Ніжні дыск прыводзіўся ў рух нагамі, а на верхнім рукамі фармаваўся выраб. Больш дасканалым стаў нажны ганчарны круг з рухомай воссю, якая ўпіралася ніжнім канцом у падстаўку з гняздом — порпліцу. Нажныя ганчарныя кругі з сярэдзіны 18 ст. выкарыстоўвалі і для вытв-сці фаянсавых вырабаў.
В.М.Ляўко.
Ганчарныя кругі: 1 — ручны з нерухомай воссю; 2 — нажны з нерухомай воссю; 3 — нажны з рухомай воссю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адня́ць, ‑німу, ‑німеш, ‑німе і (радзей) адыму, адымеш, адыме; пр. адняў, ‑няла, ‑няло; заг. аднімі і (радзей) адымі; зак., каго-што.
1. Раз’яднаць з чым‑н., аддзяліць ад чаго‑н. Рыгор паспешна супыніў станок і адняў разец.Гартны.// Адрэзаць, ампутаваць (канечнасць або частку яе). Адняць нагу.
2.штоадчаго. Паменшыць лік на некалькі адзінак. Ад пятнаццаці адняць сем.
3.безас. Паралізаваць, пазбавіць здольнасці гаварыць, рухацца і пад. Мову адняло. Ногі адняло.
4. Прымусіць патраціць што‑н. (час, сілы і пад.). Вячэра адняла больш за гадзіну.
5. Спыніць кармленне малаком маці; адвучыць ссаць грудзі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ручны́, ‑ая, ‑ое.
1. Прызначаны, прыстасаваны для рукі (у 1, 2 знач.), для рук. Ручны гадзіннік. Ручны багаж.
2. Які робіцца рукамі, уручную, а не машынай. Ручная здабыча вугалю.// Зроблены ўручную. Ручная вышыўка.// Які прыводзяцца ў дзеянне рукой, рукамі. Ручны станок. Ручная граната.
3. Такі, які не баіцца чалавека, прывык да чалавека; прыручаны (пра жывёлін, звяроў). Зайчанятка так прывыкла да Жэні, што зрабілася проста ручным: Жэня выпускае яго з клеткі, і яно бегае за ёй, як кошка.Якімовіч.А выведуцца маладыя арляняты, возьме [Гошка] адно з гнязда і прыручыць: няхай у іх будзе ручны арол.Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)