Лічэ́бнік ’часціна мовы, якая абазначае колькасць або парадак прадметаў пры лічэнні’. Запазычана з польск. liczebnik, якое з прыметніка liczebny < ст.-польск. liczebne ’лічэбнік’ — калька з лац. numerale nomen ’тс’ (Слаўскі, 4, 242). Памылкова Крукоўскі (Уплыў, 116), які мяркуе, што лексема з’яўляецца калькай з бел. коранем і рус. суфіксам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Га́матны ’тоўсты, грубы, гаматны’ (БРС), ’завялікі (пра адзенне, абутак)’ (Сцяц. Словаўтв.). Няяснае слова. Можа, звязана з укр. гматни́й ’гібкі’, гма́та́ти ’камячыць, гнуць’ (Грынч.), польск. gmatwać ’заблытваць і да т. п.’, gmatać ’тс’ (аб гэтых лексемах гл. Слаўскі, 1, 297–298). Параўн. яшчэ га́мтаць ’камячыць’ (БРС), гамта́ць ’тс’ (Сцяшк. МГ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гламава́ты ’прыдуркаваты’ (Шат.). Няяснае слова Можа, звязана з групай слоў, якія Слаўскі (1, 281) прыводзіць для польск. glamać ’чмякаць у час яды, неакуратна есці’ (серб.-харв. glamàzati ’багата і не да ладу гаварыць; абдурваць і да т. п.’) і якія ён лічыць гукапераймальнымі. Няпэўна. Параўн. яшчэ гламазда́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гранато́вы ’цёмна-сіні’ (Сцяц.). Ужо ў ст.-бел. кгранатъ, гранатъ ’гранат; цёмна-сіняя тканіна’, кгранатовый (Булыка, Запазыч., 151). Запазычанне з польск. granatowy ’тс’ (Булыка, там жа), як і ўкр. гранато́вий ’тс’ (націск!). Аб паходжанні ўсёй групы слоў гл. Слаўскі, 1, 339 (с.-в.-ням. grān, gran ’назва пэўнай барвы’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Граф ’граф’ (БРС). Рус. граф, укр. граф. У бел. мове (параўн. ст.-бел. кграфъ ’граф’, вядомае з XVI ст.) запазычанне з польск. graf (< ням. Graf; параўн. Слаўскі, 1, 336), гл. Булыка, Запазыч., 151 (не пераконвае Фасмер, 1, 453, які адмаўляе магчымасць польск. крыніцы непасрэдна для ўсх.-слав. моў).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гу́зік ’гузік’ (БРС, Нас., Касп., Шат., Бяльк.), гу́зік ’тс’ (Сцяшк.). Падрабязны агляд форм гл. Сцяц. Нар., 124. Ст.-бел. кгузъ, гузъ, кузъ, кгузикъ, гузикъ (Булыка, Запазыч.). Запазычанне з польск. guzik ’тс’ (таксама запазычаны ўкр. дыял. гузик, гудзик, рус. дыял. кузик). Гл. Слаўскі, 1, 381–382; Кюнэ, Poln., 59.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дзе́ля ’дзеля, для’ (БРС, Касп., Шат.). Параўн. укр. дыял. діля ’для’, ст.-польск. dziela ’для’, ст.-слав. дѣлꙗ. Прасл. *dělʼa (звязана з прасл. *dělo). Як семантычную і марфалагічную паралель параўн. лац. causa ’справа’, causā ’для’. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 4, 234–235; Фасмер, 1, 497; Слаўскі, 1, 147.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дзя́каваць ’дзякаваць’ (у помніках ст.-бел. мовы гэта слова засведчана з XV ст. у форме дяковати, гл. Булыка, Запазыч., 104). Укр. дя́кувати ’тс’, рус. дыял. (зах., паўд., Даль, СРНГ) дя́ковать ’тс’. Запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. dziękować ’дзякаваць’ (ад dzięki < ням.). Гл. Слаўскі, 1, 204; Фасмер, 1, 561.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кампанава́ць1 ’складаць цэлае з асобных частак’ (ТСБМ). Відавочна, са ст.-польск. komponować ’выдумваць, складаць’, якое з лац. compōnere ’складаць у цэлае’ (Слаўскі, 2, 389).

Кампанава́ць2 компонова́ті, ’быць у таварыскіх адносінах, вадзіць кампанію’ (ТСБМ; пін., З нар. сл.), кампанавацца ’сябраваць’ (іўеў., Сл. паўн.-зах.), да кампанія (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кана́л ’штучнае рэчышча, прызначанае для злучэння асобінах вадаёмаў, для арашэння і асушэння’ (ТСБМ, Яшк.). Ст.-бел. каналъ (XVII ст.), якое са ст.-польск. kanał ’канал’ < ням. Kanal < лац. canālis ’труба, канал, роў’ < canna ’трыснёг, труба’ < ст.-грэч. κάννα ’тс’ (Булыка, Запазыч., 136; Слаўскі, 2, 41; Шанскі, 2 (К). 41).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)