1. Губамі і языком уцягваць у рот што-н. вадкае праз вузкую адтуліну ў чым-н.
С. малако.
2. Пра насякомых і некаторых жывёлін: усмоктваць у сябе што-н. вадкае пры дапамозе спецыяльных органаў.
Пчала смокча нектар з кветкі.
Авадні смокчуць кроў каня.
3. Трымаць у роце, размінаючы, размякчаючы губамі, языком і змочваючы слінай.
С. цукар.
4. Трымаючы што-н. у роце, рабіць смактальныя рухі языком і губамі.
С. соску.
С. лапу.
С. люльку (курыць).
5.перан., звычайна безас. Выклікаць тупы боль.
Смокча пад грудзямі.
◊
Смактаць кроўз каго-н. — мучыць, прыгнятаць каго-н., здзекавацца з каго-н.
|| наз.смакта́нне, -я, н.; прым.смакта́льны, -ая, -ае (да 1—4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Мя́ла, мя́ло, мʼя́ло, стол., іван.мня́ло, мне́ло ’драўляны таўкач для бульбы або каб церці мак’; мя́ла (а таксама мялава́ты, мя́лаваты) ’няспрытны, непаваротлівы, нязграбны чалавек’ (ТСБМ, Янк. БП, Федар. 2, Растарг., Шат., Мат. Гом., Сл. Брэс., Сл. ПЗБ; слонім., Нар. словатв.), мя́ла, мя́лка, мя́лачка ’мялка для льну ці канапель’ (Нас., Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), мя́ла ’лупцоўка’ (Ян.), ’пашча, зяпа, рот’ (Касп., Бяльк.). Укр.мʼя́ло, мня́ло, рус.мя́ло. Усх.-слав. Узыходзіць да прасл.mẹdlo (Трубачоў, Этимология–1963, 17, 18 і 20). Да мяць (гл.). Параўн. таксама мя́ліца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пры́са, пры́за, мн. л. пры́сы, пры́зы, пры́скі ’непакрытая шэрсцю частка пысы ў каровы, каня’ (ТС; брэсц., малар., драг., пін., лельч., хойн., ЛА, 1), пры́сы ’вусы; вусы ў жывёл’ (Клім., Сл. Брэс.). Кантамінацыя пыса і *прыск < польск.prysk ’пыса ў каня’. Апошняе ад pryskać ’пырскаць’ (Брукнер, 440). Прасл.*prys‑ ’морда’ (ЕСУМ, 5, 576) роднаснае літ.prusnà (звычайна мн. л. prùsnos) ’морда (каровы, каня, авечкі)’, лат.prusnas ’губы, рот’, прус. Р. скл. адз. л. prusnas ’твар’, звязанымі чаргаваннем з літ.prausti ’мыць, умываць’ (Непакупны, Связи, 46–47).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дабрата́, ‑ы, ДМ ‑раце, ж.
1.толькіадз. Спагадлівасць, чуласць у адносінах да людзей. Хваліць за дабрату, за сардэчнасць. □ [Сярго:] Якой цудоўнай дабраты народ! Калі палюбіць ён каго душой, Аддасць яму і кроў сваю і сэрца.Глебка.// Прыветлівасць, ласкавасць. У рысах твару.. свяцілася заклапочаная дабрата і ветлівасць.Чорны.
2.толькімн. (дабро́ты, ‑рот). Тое, што служыць задавальненню чалавечых патрэб, дае матэрыяльны дастатак. Мінаюць стагоддзі.., новыя пакаленні ствараюць свае матэрыяльныя даброты, перабудоўваюць паселішчы і гарады.Крывіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ву́сны1, ‑аў; адз.няма.
Губы, рот. Тонкія замкнёныя вусны рабілі твар дзяўчыны разам з тым і крыху строгім і сур’ёзным.Колас.Святлелі твары ў людзей, што сустракалі.. [чараду машын], словы радасці вырываліся з вуснаў.Хадкевіч.
•••
З вуснаў у вусны — распаўсюджвацца шляхам перадачы жывым словам, не пісьмова і без дапамогі іншых сродкаў.
Чуць з трэціх вуснаўгл. чуць.
ву́сны2, ‑ая, ‑ае.
Які вымаўляецца, не пісьмовы. Вусны пераказ. Вусная мова.// Не замацаваны пісьмова. Вусная народная творчасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крыві́цца, крыўлюся, крывішся, крывіцца; незак.
1. Станавіцца крывым, выгнутым, перакрыўленым. Хата крывіцца. Туфлі крывяцца. □ Асіны на бок крывяцца, І дым ад комінаў кладзецца пад плотам.Куляшоў.// Перакошвацца ў грымасе (пра твар, губы, рот і пад.). [Ермакоў] думаў аб нечым непрыемным, куткі яго тонкіх губ незадаволена крывіліся.Мележ.// Быць незадаволеным чым‑н., выражаць нязгоду з чым‑н. І скардзіўся на ўсё, на ўсіх крывіўся: Наследнік ёсць, а спадчыны няма.Панчанка.
2.Зал.да крывіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)