She fixed her eyes on the clock. Яна спыніла свой позірк на гадзінніку.
fi x up[ˌfɪksˈʌp]phr. v. адрамантава́ць, прыстасава́ць
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
безжыццёвы, ‑ая, ‑ае.
1. Пазбаўлены жыцця, мёртвы. Візэнер з жудасцю адпіхнуў ад сябе ўжо безжыццёвае цела.Шамякін.
2. Нерухомы, вялы, малавыразны. Правая рука [Каршукова] абыякава ляжала на Ядвісіным плячы. Гэтая безжыццёвая халодная рука чамусьці раздражняла Ядвісю.Асіпенка.У яго [гаспадара] быў безжыццёвы, пусты позірк, і пад вачыма ляжалі цені.Лупсякоў.
3. Без прыкмет якога‑н. жыцця, руху. Моцны звонкі гук набліжаўся, і нельга было зразумець, адкуль ён ідзе: ні то з горада, ні то з безжыццёвых караблёў, што стаяць па той бок бухты.Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
закаха́ны, ‑ая, ‑ае.
Які адчувае каханне да каго‑н.; улюбёны. Ліпа добра разумела настрой Чапідзе, ведала, што ён закаханы ў яе.Хомчанка.Як закаханыя людзі на час не зважаюць, Так падарожныя календароў не чытаюць.Куляшоў./узнач.наз.закаха́ны, ‑ага, м.; закаха́ная, ‑ай, ж.[Нара] кахала [Якіма] і сама не ведала за што, як звычайна не ведаюць усе закаханыя, за што кахаюць сваіх абраных.Дуброўскі.// Які выражае закаханасць, захапленне. Закаханы позірк. □ Зося ўсё яшчэ ўсхліпвала і не зводзіла з сяброўкі радасных закаханых вачэй.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зірк1, выкл.узнач.вык.
Разм. Ужываецца ў значэнні дзеясловаў зірнуць і зіркнуць пры выражэнні нечаканасці, раптоўнасці выяўлення або наступлення чаго‑н. — Мама! — устрывожыліся дзеці. — Нашай грушы няма! Дзядзька грушу забраў!.. Маці зірк у акно: праўда, дзічкі як бы ўжо няма.Ракітны.«Вось каб і грошы так жа знайсці!» — прамовіў парабак. Аж зірк — а пад нагамі скураны кашалёк.С. Александровіч.
зірк2, ‑у, м.
Абл. Погляд, позірк. Першы Нахлябічаў зірк быў на Галену.Чорны.Увайшла бабка, акінула зіркам маладых настаўнікаў.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ліслі́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які ліслівіць, дагаджае, падлізваецца. Добранькім лічыўся той, хто быў пакорлівы і ліслівы, умеў трымаць рукі па швах, здалёку здымаць шапку.С. Александровіч.// Прасякнуты ліслівасцю, угодлівасцю; няшчыры. Ліслівы позірк. □ На Ясевым твары ўвесь час блукала ўсмешка, часамі дужа салодкая, ліслівая, а часамі хітрая і няшчырая.Колас.Жмырка вызначаўся сярод усіх нейкай ліслівай чуласцю і насцярожанасцю.Скрыпка.
2.Разм. Ласкавы, пяшчотны. [Бабейка] на дзіва быў рухавы, гаваркі — то прыветлівы і ліслівы, то заклапочаны і гнеўны, заўсёды ў дзеянні.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2. Рухаючыся, злёгку дакрануцца, датыкнуцца да каго‑, чаго‑н.; слізгануць. Рука каўзанулася па мокрым, слізкім каўняры...Галавач.
3. Хутка з’ехаць, саслізнуць куды‑н. Разам з лавінай абломкаў скалы Сяргей каўзануўся некуды ўніз, ледзь паспеўшы скурчыцца і ўтуліць галаву між каленяў.Шыцік.
4. Прабегчы, праслізнуць, не затрымліваючыся на паверхні чаго‑н. (пра святло, позірк і пад.). Па столі зноў каўзанулася жоўта-белае святло, і вочы ў Ледзі палыхнулі зеленаватым агнём.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
па́лкі, ‑ая, ‑ае.
1. Прасякнуты моцным пачуццём, уздымам, натхненнем. Не паспелі мы апамятацца, як тут жа падбеглі нейкія людзі, пачалі націскаць нам рукі, вітаць з прыездам, і нехта ўжо гаварыў кароткую, але імклівую і палкую прамову.Скрыган.// Які з вялікім уздымам адносіцца да чаго‑н., цалкам аддаецца якой‑н. справе. Палкі агітатар. Палкі змагар за нацыянальнае вызваленне.
2. Вельмі страсны, гарачы. Палкі пацалунак. Палкі позірк. □ Плывуць на памяць успаміны, Усё перажытае ўстае, Як вобраз любае дзяўчыны, Як палкі бляск яе вачэй.Гурло.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патрыво́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., каго-што.
1. Выклікаць трывогу, неспакой. А як вечарам прыйшоў з лесу мой тата і сказаў, што ў Пятровіцах.. воўк патрывожыў пастухоў і авечак, то ўсе ў нас дома пераканаліся, што я сапраўды спаткаўся з воўкам.Колас.Убачыўшы, што на яе [Лёдзю] глядзіць Сева Кашын, яна здагадалася: гэта яго позірк патрывожыў яе.Карпаў.
2. Патурбаваць каго‑н. [Марыя] асцярожна хадзіла каля агню, баючыся патрывожыць Ільіча, відаць, ён нешта важнае абдумваў.Гурскі.[Рыгор:] — Прабачайце, што патрывожыў у гэткі час.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)