ФУ́РХГАТ (Furchgott) Роберт (н. 4.6.1916, г. Чарлстан, ЗША),
амерыканскі вучоны ў галіне фармакалогіі. Скончыў ун-тПаўн. Караліны (Чэпел-Хіл, 1937) і Паўн.-Зах.ун-т (г. Чыкага, 1940). З 1940 у Мед. каледжы Корнелскага ун-та, з 1949 у Вашынгтонскім ун-це. У 1956—88 у Мед. цэнтры Дзярж. ун-та Нью-Йорка (г. Бруклін), з 1989 праф.Мед. школы ун-та г. Маямі. Навук. працы па механізмах уздзеяння аксіду азоту ў кардыяваскулярнай сістэме, метабалізме макраэргічных злучэнняў у гладкіх мышцах. Распрацаваў тэорыю рэцэптарнага ўзаемадзеяння, склаў класіфікацыю адрэнарэцэптараў. Нобелеўскаяпрэмія 1998 (з Л.Дж.Ігнара і Ф.Мурадам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАЛ (Hull) Кордэл (2.10.1871, Овертан-Каўнты, штат Тэнесі, ЗША — 23.7.1955),
палітычны і дзярж. дзеяч ЗША. Скончыў Камберлендскі ун-т (1891). Ў 1892 выбраны ў палату прадстаўнікоў штата Тэнесі. У 1907—21 і 1923—31 кангрэсмен ЗША, у 1931—33 сенатар, у 1933—44 дзярж. сакратар у адміністрацыі Ф.Рузвельта. Прымаў удзел у падрыхтоўцы рэформ урада Т.В.Вільсана, падтрымліваў Лігу Нацый. Праводзіў палітыку добрасуседства і зніжэння гандл. бар’ераў. На Панаамерыканскіх канферэнцыях (1933, 1938) прапагандаваў палітыку неўмяшання ва ўнутр. справы лац.-амер. краін. У 2-ю сусв. вайну выступаў у падтрымку антыгітлераўскай кааліцыі, супраць яп. экспансійнай палітыкі. Прымаў удзел у падрыхтоўцы стварэння ААН. Нобелеўскаяпрэмія міру 1945.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЕ́РШБАХ (Herschbach) Дадлі Роберт (н. 18.6.1932, г. Сан-Хасэ, ЗША),
амерыканскі фізікахімік. Чл.Нац.АН ЗША (1967), Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1964). Скончыў Гарвардскі ун-т (1958), дзе і працаваў з 1963 (у 1977—80 дэкан ф-та). Навук. працы па малекулярнай дынаміцы хім. рэакцый, па ўдасканаленні метаду малекулярных пучкоў. Распрацаваў метады разліку энергет. узроўняў унутрымалекулярнага вярчэння. Вынайшаў метад перакрыжаваных малекулярных пучкоў, які дазваляе вывучаць узаемадзеянне малекул у час хім. рэакцыі. Нац.навук. медаль ЗША (1991). Нобелеўскаяпрэмія 1986 (з Лі Янам і Дж.Ч.Полані).
Тв.:
Рус.пер. — Молекулярная динамика элементарных химических реакций: Нобелевская лекция. М., 1988.
амерыканскі фізік. Чл.Нац.АН ЗША (1987), Амер. акадэміі мастацтваў і навук (2000). З 1958 у ЗША. Скончыў Чыкагскі ун-т (1967). З 1982 праф. Прынстанскага ун-та. Навук. працы па цвердацельнай электроніцы, эл. уласцівасцях паўправадніковых мікраструктур і тонкіх плёнак, квантавай фізіцы электронных матэрыялаў (уздзеянне моцных магн. палёў і нізкіх тэмператур). Эксперыментальна адкрыў дробавы квантавы эфект Хола (1982; з А.Госардам і Г.Шцёрмерам). Нобелеўскаяпрэмія 1998 (з Р.Б.Лафлінам і Шцёрмерам).
Тв.:
Рус.пер. — Соотношение беспорядка и взаимодействия в двумерном электронном газе, помещенном в сильное магнитное поле // Успехи физ. наук. 2000. Т. 170, № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́НАН (Annan) Кофі (н. 8.4.1938, г. Кумасі, Гана),
дзеяч ААН. Скончыў Навук.-тэхнал.ун-т у Кумасі, у 1972 атрымаў ступень магістра па эканоміцы ў Масачусецкім тэхнал. ін-це (ЗША). З 1962 на кіруючых пасадах у структурах ААН (акрамя 1974—76, калі быў дырэктарам турызму Ганы): у фін. органах Сусв. арг-цыі аховы здароўя ў Жэневе (Швейцарыя), Вярх. камісар ААН па правах чалавека, чл. Камісіі ААН па справах Афрыкі. У 1990—92 пам.ген. сакратара ААН па праграме планавання бюджэту і фінансаў, з 1993 нам.ген. сакратара па міратворчых аперацыях. З 1997 Ген. сакратар ААН. Нобелеўскаяпрэмія Міру 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЁРЫ Рыёдзі (н. 3.9.1938, г. Кобе, Японія),
японскі хімік. Чл. Японскай акадэміі (2002), замежны чл.Амер. акадэміі мастацтваў і навук (2001), Рас.АН (2003). Скончыў ун-тг. Кіёта (1967). З 1968 ва ун-це г. Нагоя (з 1972 праф.; з 2000 дырэктар н.-д. цэнтра матэрыялазнаўства). У 2001—02 прэзідэнт Яп.хім.т-ва. Навук. працы па арган. хіміі. Распрацаваў аптычна актыўныя каталізатары для ажыццяўлення хіральна каталізавальных рэакцый асім. гідрыравання (1980), што дазволіла рэалізаваць прамысл. сінтэз энантыямераў хім. злучэнняў і лекавых прэпаратаў з амаль 100%-ным выхадам канчатковых прадуктаў. Нобелеўскаяпрэмія 2001 (з К.Б.Шарплесам, У.С.Ноўлзам; гл. Дадатак).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕН Амарцья (н. 3.11.1933, Шанцінікетан, Індыя),
індыйскі эканаміст. Д-рэканам.н. (1959). Скончыў Калькуцкі і Кембрыджскі (1955) ун-ты. Выкладаў эканоміку ў ВНУ Індыі, Вялікабрытаніі і ЗША: у Джабалпурскім (1956—58), Дэлійскім (1963—71), Оксфардскім (1978—88 і з 1998) і Гарвардскім (1988—98) ун-тах, Лонданскай школе эканомікі (1971—77). У працы «Галеча і голад...» (1981) даследаваў фактары, якія вядуць да беспрацоўя і неэфектыўнасці сістэмы харч. размеркавання, выступае як прыхільнік дапамогі бедным і захавання стабільных цэн на прадукты харчавання. Нобелеўскаяпрэмія па эканоміцы 1998.
Тв.:
Рус.пер. — Развитие как свобода (отрывок из книги «Развитие как свобода») // Индия. Перспективы. 2000. № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛАЎ (Bellow) Сол (н. 10.6.1915, г. Лашын, Канада),
амерыканскі пісьменнік. З сям’і эмігрантаў-яўрэяў з Расіі. Скончыў ун-т у Манрэалі (1937), пасяліўся ў ЗША. У цэнтры твораў — праблема асобы, якую даследуе праз экзістэнцыялісцкія антыноміі: свабода і выбар (раман «Непрыкаяны чалавек», 1944), ахвяра і кат (аповесць «Ахвяра», 1947), індывід. і грамадская прырода чалавека (аповесць «Лаві момант», 1956; раман «Гендэрсан, кароль дажджу», 1959). Пошукі чалавекам сябе і свайго месца ў свеце, вера ў духоўныя каштоўнасці і культ. традыцыі і адначасова цвярозае ўсведамленне антаганізмаў сучаснай цывілізацыі ў раманах «Прыгоды Огі Марча» (1953), «Герцаг» (1964), «Планета містэра Самлера» (1970; за ўсе Нац. прэміі ЗША 1953, 1964, 1970), «Снежань дэкана» (1982), «Больш паміраюць ад разбітага сэрца» (1987), зб. апавяданняў «Разявака і іншыя апавяданні» (1984) і інш. Скептыцызмам прасякнуты раман пра інтэлектуальную Амерыку «Дар Гумбальта» (1975, Пулітцэраўская прэмія). Проза Белава філасофская, інтэлектуальная, псіхалагічная. Нобелеўскаяпрэмія 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Г’ЕЛЕРУ́П (Gjellerup) Карл Адольф (2.6.1857, Рохальтэ, Данія — 13.10.1919),
дацкі пісьменнік. Пісаў на дацкай і ням. мовах. Скончыў Капенгагенскі ун-т (1878). У першых раманах «Ідэаліст» (1878) і «Вучань германцаў» (1882) створаны вобраз маладога інтэлектуала, які перажываў, як і аўтар, крызіс веры. Аўтар драмы ў вершах «Брунхільда» (1884), драм. паэмы «Тамір» (1887), трагедыі ў прозе і вершах «Хабард і Сігне» (1888), напісанай па матывах дацкага нар. падання, а таксама сучасных драм «Герман Вандэль» (1891), «Вутэрн» (1893) і інш. З 1892 пасяліўся ў Дрэздэне і пісаў на ням. мове (раманы «Пастар Морс», 1894, «Млын», 1896). У 1890-я г. захапіўся будызмам, пад уплывам якога напісаў раманы «Пілігрым Каманіта» (1906) і «Вечныя вандроўнікі» (1910). Нобелеўскаяпрэмія 1917.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́ТЭНАНТ (Butenandt) Адольф Фрыдрых (24.3.1903, г. Брэмергафен, Германія — 18.1.1995),
нямецкі хімік-арганік і біяхімік. Чл. Баварскай і Гётынгенскай АН. Ганаровы чл. Нью-Йоркскай АН, акадэмій навук Аўстраліі і Францыі. Вучыўся ў Марбургскім (з 1921) і Гётынгенскім ун-тах. З 1931 у Гётынгенскім ун-це, з 1933 праф. Вышэйшай тэхн. школы ў Данцыгу (сучасны Гданьск, Польшча), з 1936 дырэктар Ін-та імя М.Планка (Берлін, Цюбінген, Мюнхен). Навук. працы па біяхіміі палавых гармонаў: упершыню вылучыў у чыстым стане і сінтэзаваў эстрон (жаночы палавы гармон, 1929), андрастэрон (1931, незалежна ад Л.Ружычкі), тэстастэрон (1939), прагестэрон (1934) і інш. Распрацаваў методыку атрымання картызону. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1968). Нобелеўскаяпрэмія 1939 (разам з Ружычкам).