1. Пра дрэннае надвор’е з мяцеліцай, завірухай. Нас «злыгаў» лёс на доўгія гады і пагнаў далёка ад родных мясцін у снежную крутаверць каржанскіх лясоў.Грахоўскі.Іду, крутаверцю белай Засыпаны да галавы.Цвірка./уперан.ужыв.Расой чырвонай апаліў траву Хтось за мяне ў той чорнай крутаверці.Зуёнак.
2. Пра вірлівую ваду, паводку. Падмываючы жвір, глыбока ў бераг уразалася пляскотная крутаверць.Паўлаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непастая́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Няўстойлівы, зменлівы. Непастаяннае надвор’е. □ У Адама Ягоравіча было цяжкае дзяцінства. Бацька.. не меў надзелу, і сям’і даводзілася жыць з няпэўных і непастаянных заробкаў, на ўсім купленым.М. Стральцоў.Ды як паверыш ветру-ветрагону: Такі непастаянны — проста страх! То лісце разганяе па адхонах, То звоніць цэлы дзень у правадах.Свірка.
2. Які часта мяняе свае погляды, звычкі, адносіны да каго‑, чаго‑н. Непастаянны чалавек.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
халадне́ць, ‑ее; незак.
Станавіцца халодным, халаднейшым (пра паветра, надвор’е). Было ўжо за поўнач, але паветра не толькі не халаднела, а, здавалася, нават цяплела.Маўр.Маці выбягае на ганак, пакінуўшы адчыненыя дзверы, і адразу ў хаце халаднее ад ядранага паветра.Кудравец.//перан. Траціць душэўную цеплыню, станавіцца абыякавым. [Маладая жанчына] глядзела ў акно, і вочы яе, жывыя, разумныя, увесь час мяняліся. То рабіліся вясёлыя і нібы смяяліся, то халаднелі, цямнелі.Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штыль1, ‑ю, м.
Адсутнасць ветру, бязветранае надвор’е (на моры, акіяне, возеры і пад.). Мы з табою на тым разышліся паўстанку, Дзе прадрок навальніцу бязветраны штыль.Звонак.Абрыдла ўсё ў вандроўцы дальняй — Чужая соль, і хлеб чужы, І штыль, і шторм дзесяцібальны, З якім нялёгка падружыць.Танк.
•••
Мёртвы штыль — поўная адсутнасць ветру.
[Ад гал. stil.]
штыль2, ‑я, м.
1. Востры стрыжань.
2.Спец. Тое, што і шып 1.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вэ́дрык ’божая кароўка’ (З жыцця), укр.ве́дрик. Паводле Трубачова, Эт. сл., 1, 180–182, вэ́дрык — вынік трансфармацыі асновы *bedr‑, засведчанай у назвах божай кароўкі ў слав. мовах (агляд гл. у Трубачова, там жа). Іншая версія: сувязь з *vedr‑ ’яснае надвор’е і да т. п.’ (гл., напр., Г. Ф. Шило, Названия божьей коровки в украинских говорах («Совещание по общеславянскому лингвистическому атласу». М., 1969, с. 37).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пламе́тны ’псіхічна хворы’ (стол., ЛА, 3; ТС), укр.бойк.планіта ’дур, дурыкі’, усх.-палес.пламета ’псіхічная неўраўнаважанасць’, пламётна пагода ’благое надвор’е, нягода’. Утворана ад плакетак, параўн. польск.planetnik, plametnik ’дух, які жыве ў дажджавых хмарах’, а таксама ’лунацік’, і planetnica ’неўраўнаважаная жанчына, самадурная’. Сюды ж мазыр.пламе‑ та ’неслух, непаседа (пра дзіця)’ (Мат. Гом.), кобр.пламэтытысь ’хандрыць’ (Нар. лекс.; Сл. Брэс.), пламідны ’зайздросны’ (Сл. ПЗБ).
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Не- (ня‑) адмоўная часціца ў якасці прэфікса і ў складзе словазлучэнняў, вядомая усім славянскім мовам. Прасл.*ne‑, ідэнтычнае па паходжанню адмоўю *не (гл. не1); у шэрагу выпадкаў выконвае чыста структурную функцыю, утвараючы назвы прадметаў з «адмоўным» значэннем, параўн. нягода ’дрэннае надвор’е’ пры пагода ’добрае надвор’е’, нясла́ва ’ганьба’, няволя ’палон’ і пад.; выступае як дээтымалагізаваны элемент, параўн. небара́ка ’нябога’, ненаві́дзець (гл.), часам у якасці т. зв. збыткоўнага («пустога») адмоўя, параўн. неўбой ’неслух’ (Растарг.) і убой ’тс’, якое можа выкарыстоўвацца для табуізацыі, параўн. не́вад (гл.), нячы́сцік (гл.), нядо́бры ’вуж’ (ТС) і пад. (гл. ESSJ SG, 2, 446–448; Шустар-Шэўц, 13, 1006–1007; Талстой, Зб. Рэфармацкаму, 282–287; Папова, ФН, 1971, 1, 81–92). У складзе словазлучэнняў: не (ў)ва што ’няма ў што’ пры не́вашта ’тс’ (Растарг.); не ў змогу ’сіл не стае; няма сілы’ (Нас.), не ў чо́м ’ах як; вось чаму; вось табе і’ (Нас.) пры неўчом ’нездарма, то-та ж’ (ТС) і пад.