ПЕРАХО́Д КО́ЛЬКАСНЫХ ЗМЯНЕ́ННЯЎ У Я́КАСНЫЯ адзін з асноўных законаў дыялектыкі, які раскрывае ўзаемную сувязь колькасных і якасных змяненняў у развіцці прыродных і сац. з’яў. Сфармуляваны Г. Гегелем на аб’ектыўна-ідэаліст. аснове. У матэрыяліст. дыялектыцы — усеагульны закон развіцця аб’ектыўнага свету. Змест закону раскрываецца праз усе катэгорыі дыялектыкі, перш за ўсё якасці, колькасці, меры і дыялектычнага скачка. Якасць і колькасць узаемавызначальныя, узаемаабумоўленыя катэгорыі і іх арган. ўзаемасувязь выяўляецца праз катэгорыю меры або таго адрэзка колькасных змяненняў, у межах якога прадмет (з’ява) застаецца сам сабой. Згодна з гэтым законам змена прыроды дадзенага прадмета (з’явы) — пераход ад адной якасці да другой, адбываецца толькі ў тым выпадку, калі колькасныя змяненні дасягаюць пэўнай мяжы, якая выходзіць за рамкі меры. Пераход рэчы ад аднаго якаснага стану да другога, узнікненне новай рэчы адбываюцца праз скачок. Адрозніваюць скачкі-выбухі і паступовыя скачкі, адзінарныя і комплексныя, прагрэсіўныя і рэгрэсіўныя і інш. Тып скачка абумоўлены зместам прадмета і ўмовамі, у якіх адбываецца фарміраванне і вырашэнне супярэчнасці. Узнікненне новай якасці (новага прадмета) непасрэдна ўплывае на колькасныя параметры рэчы, у т. л. на меру.
Літ.:
Гегель Г. Энциклопедия философских наук: Пер. с нем. Т. 1—3. М., 1974—77;
Яго ж. Наука логики: Пер. с нем. Т. 1—3. М., 1970—72;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НУКЛЕАФІ́ЛЬНЫЯ РЭА́КЦЫІ,
гетэралітычныя рэакцыі арган. рэчываў з нуклеафільнымі рэагентамі (нуклеафіламі). Нуклеафілы (ад лац. nucleus — ядро і грэч. phileo — люблю) — аніёны (Cl−, OH−, CN−; NO2−, OR− і інш.), а таксама неарган. і арган. малекулы, што маюць свабодную пару электронаў (напр., вада, аміяк, аміны, спірты, фасфіты). У арган. сінтэзе пашыраны нуклеафільнага далучэння рэакцыі па карбанільнай групе, ці кратнай сувязі вуглярод — вуглярод і замяшчэння рэакцыі, характэрныя пераважна для аліфатычных злучэнняў.
Пры рэакцыі нуклеафільнага замяшчэння ў насычанага атама вугляроду нуклеафіл (X:) аддае субстрату сваю пару электронаў на ўтварэнне сувязі C—X і пры гэтым выцясняе групу Z:, ці нуклеафуг (ад лац. nucleus + fugio збягаю), з парай электронаў, што звязвалі яе з атамам вугляроду. Скорасць і механізм рэакцыі вызначаюцца рэакцыйнай здольнасцю нуклеафілу (нуклеафільнасцю) і нуклеафугу (нуклеафугнасцю), будовай малекулы субстрату і ўмовамі рэакцыі (растваральнік, т-ра, ціск і інш.). Адрозніваюць мона- і бімалекулярны механізмы. Пры монамалекулярным (SN1) механізме спачатку (пад уздзеяннем растваральніку) утвараецца трохкаардынацыйны карбкатыён і нуклеафуг (стадыя, якая звычайна вызначае скорасць усяго працэсу), а затым нуклеафіл хутка далучаецца да карбкатыёна; атака нуклеафілу роўнамагчымая з абодвух бакоў рэакцыйнага цэнтра і ў выпадку яго асіметрыі прыводзіць да рацэмізацыі. Пры бімалекулярным (сінхронным) замяшчэнні (SN2) атака нуклеафілу ідзе з боку процілеглага адносна групы, што адыходзіць, і прыводзіць да змены абс. канфігурацыі асіметрычнага цэнтра малекулы (т.зв. вальдэнава абарачэнне). Гл. таксама Рэакцыі хімічныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Асе́ліна ’сядзіба, двор, хата’ (Бяльк.). Назоўнік з суфіксам ‑іна, які ўжываецца для ўтварэння назваў месц ад назоўнікавых ці прыметнікавых асноў: яміна, цаліна або слоў са значэннем выніку дзеяння: выбоіна. У першым выпадку трэба дапусціць незафіксаванае прамежкавае *аселя (укр.оселя), ад якога аселіна; у другім — магчыма назоўнік разглядаць як аддзеяслоўны, ад дзеяслова асяліць, асяліцца. Гл. сяло.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
зго́дны, ‑ая, ‑ае; ‑дзён, ‑дна.
1. Які выражае, дае згоду (у 1 знач.) на што‑н. — А яны ўсе згодны? — перабіў Рыгора Мілоўскі. — Вядома, што згодны, а то чаго б яны пайшлі сюды?Галавач.
2.зкім-чым. Які прытрымліваецца з кім‑н. адной думкі, адных поглядаў; салідарны з кім‑, чым‑н. Праўда, з дзеверам дружаць — У іх доля адна, Згодзен ён быць за мужа. Ды не згодна яна.Непачаловіч.І хоць абодва хлапчукі былі ў душы згодны з Зінай, але ім не хацелася, каб гэтае дзеўчанё думала, што яны слухаюцца яе.Скрыпка.
3. Які супадае з чым‑н.; падобны, аднолькавы. Сведкі далі згодныя паказанні.
4. Дружны; аднадушны. Так абое яны [Іван і Джулія], зноў згодныя і прыхільныя, памалу пайшлі краем лугу.Быкаў.Не выстаяць бомбе ў змаганні з сям’ёю братэрскай, згоднай.Куляшоў.
5. Узгоднены, зладжаны. Патрэбна згодная, па выпрацаванаму плану, работа тысяч людзей, якая біла б у адзін пункт, а для гэтага трэба арганізацыя, у дадзеным выпадку настаўніцкая арганізацыя.Колас.
6. Стройны, гарманічны (пра музыку, спевы). — І крыжы на дол прыпалі І схінуўся верх лясоў І граць дзеду памагалі Хорам згодных галасоў.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Прымяніць што‑н. для чаго‑н., з якой‑н. мэтай. Ужыць новы метал. Ужыць строгую меру. Ужыць зброю. □ [Лявон:] Тут смеласць не паможа, хітрасць ужыць трэба!Козел.Лена ведала ўсе .. прапісныя педагагічныя ісціны з тэхнікума тэарэтычна, а як іх ужыць на практыцы, цяжка было нават уявіць.Няхай.// Знайсці прымяненне чаму‑н. Ёсць дзе папрацаваць .. спецыялісту, ужыць свае веды.«Звязда».
2. Выкарыстаць, скарыстаць, прымяніць дзе‑н. Напярэдадні пасяджэння .. [Дывінец] ужыў, нарэшце, разец сваёй канструкцыі і за змену выканаў сем дзённых норм.Асіпенка.І сказаць папраўдзе,.. [Алёша] не ведаў, як абысціся з імі [грашамі], на што растраціць, як іх ужыць.Васілевіч.// Выкарыстаць на пісьме, у мове, абыходжанні і пад. Дзед любіў пры зручным выпадку ўжыць навуковае слова.Лынькоў.[Піліп Тарасавіч] гатовы цяпер ужыць любую метафару, абы выбіць з-пад ног грунт у праціўніка.Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Кана́та (?) у фальклорным запісе: «— Дзе цурка твая? — Пашла da канаца, пасцель белу слаці» (навагр., Дзмітр.) — відаць, памылкова замест da канаці. У такім выпадку гэта відазмененае запазычанне зпольск.komnata > konnata > konata > каната. Яшчэ ст.-бел.комната. ковната ’пакой’ (XV ст.), якое са ст.-польск.komnata, kownata ’тс’ < с.-лац.caminata і camnata ’пакой з камінам’, ’дом’ (Слаўскі, 2, 388; Булыка, Запаз., 164).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Квік ’віск’ (Сл. паўн.-зах.). Паводле даных геаграфіі, раз глядзецца як пранікненне зпольск.kwik ’віск свінні’ (там жа, 454), хаця слова яшчэ праславянскае: укр.квік ’віск парасяці’, серб.-харв.квиКупольск.kwik, славац.kvik ’тс’. Пытанне аб паходжанні рэгіянальнага беларускага слова цяжкае для вырашэння, паколькі ў гэтым выпадку маем справу з шырокараспаўсюджаным гукапераймальным утварэннем. Параўн. квакаць (гл.), квічаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Клі́віна ’тое, што і вітка’ (З нар. сл.). Да калівіна. Гл. калівах. Словаўтварэнне ўказвае на зборнасць (Сцяцко, Афікс. наз., 107). Улічваючы, што каліва можа азначаць ’асобна ўзятую сцябліну, саломіну’, вытворнае на ‑іна — ’скрутак, пучок’, чаму семантычна адпавядае клівіна. Некаторая няпэўнасць гэтай версіі заключаецца ў тым, што разгледжаная мадэль адпавядае адпрыметнікавым вытворным, а ў даным выпадку мы маем справу з лексемай, утворанай ад назоўніка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сквярста́, сквярсты́, свірста́, сквярсту́ля, сквірстуны́, скверты́, скарсту́лі ‘частаванне звыпадку заколвання кабана’, ‘свежаніна’ (Сл. ПЗБ). Зліт.skerstúves ‘тс’ (там жа). Непакупны (Пр. бел. філ., 91) арэал слоў дэфінуе як браслаўска-ашмянскі і прыводзіць у якасці сіноніма пагалоўшчына ‘тс’. Лаўчутэ (Балтизмы, 148) адносіць слова да балтызмаў, паходжанне якіх недастаткова аргументавана, што, відаць, было абумоўлена недахопам дыялектнага матэрыялу ў час укладання слоўніка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ю́РАЎСКІЯ ПЕ́СНІ,
бел. песні веснавога цыкла гадавога круга, якія выконваліся на Юр’я (23 крас.с. ст.). Паводле функцыянальнасці падзяляліся на абрадавыя песні, звязаныя з першым выганам жывёлы на пашу, і творы, скіраваныя на магічнае забеспячэнне ўрадлівасці нівы. Мелі рэгіянальныя асаблівасці. Уключалі групу жартоўных песень.
Гал. іх вобразы — Юр’я і яго маці. У песнях Юр’я заклікаюць устаць рана, сядлаць каня і ехаць у поле выпускаць расу «на ўсю вясну і густую і частую... на ўвесь свет, на кожны цвет», «на цёплае лета, на буйнае жыта». У некат. песнях «земляныя ключы» носіць з сабою Юр’ева маці, якая таксама клапоціцца пра тое, каб «зямлю адамкнулі, траву выпусцілі, статак. накармілі». Ю.п. перадаюць карціну веснавога адраджэння зямлі, радасць звыпадку надыходу вясны. Некат. Ю.п. жанчыны пачыналі спяваць за тыдзень да Юр’я, седзячы на прызбе. Моладзь спявала Ю.п. пад вечар каля рунных палёў (магчыма, гэтым імкнуліся паспрыяць іх урадлівасці). На Гродзеншчыне на Юр’я дзяўчаты абыходзілі двары і спявалі песні з пажаданнем гаспадару багатага ўраджаю. Некат. песні перадавалі атмасферу святочнага гуляння моладзі. Для Ю.п. характэрны неразгорнутая кампазіцыя, імператыўныя формы. Замест прыпеву паўтараецца слова «Юр’я» («Ніваю, Юр’я, ніваю!» — стараж. форма абрадавага заклінання).
Публ.:
Веснавыя песні / Скл. Г.А.Барташэвіч, Л.М.Салавей, В.І.Ялатаў. Мн., 1979.
Літ.:
Барташэвіч Г.А. Беларуская народная паэзія веснавога цыкла і славянская фальклорная традыцыя. Мн., 1985;