Васто́рг ’захапленне’ (Яруш.). Запазычанне з рус. восто́рг ’тс’, а гэта са ст.-слав. въстъргъ (Шанскі, 1, В, 176; параўн. таксама Фасмер, 1, 357).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́жануць ’выгнаць’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб., Сцяшк.). Запазычанне з польск. wyżenąć ’тс’, новага інфінітыва дзеяслова gъnati ад асновы цяперашняга часу žen‑ (гл. гнаць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́стрыгуць ’выставіць, высунуць’ (Сцяц., зэльв.). Запазычанне з польск. wystryhnąć ’накіраваць, выправадзіць, выставіць; модна, прыгожа апрануць’, якое, відавочна, было збліжана фанетычна з стрыгчы, выстрыгчы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Геагра́фія ’геаграфія’ (БРС). Рус. геогра́фия, укр. геогра́фія. Запазычанне, відаць, праз польск. geografia з лац. geographia (< грэч.) Фасмер, 1, 402; Шанскі, 1, Г, 53.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дара́дца ’дарадца’ (БРС). Запазычанне з польск. doradca ’тс’. Параўн. аналагічнае ўтварэнне ад рада ’парада’, радити ў ст.-бел. мове (гл. Булыка, Запазыч., 273).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Джґаць ’біць, муштраваць’, ’сячы (пра ападкі)’, ’хутка ісці, заўзята есці’ (Сцяц.), ’хутка ісці, ехаць’ (Шат.), ’джаліць’ (БРС). Запазычанне з польск. dźgać ’калоць, пароць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

До́кер ’докер’ (БРС). Рус. до́кер, укр. до́кер. Паводле Шанскага (1. Д, Е, Ж, 157), запазычанне з англ. docker ’тс’ на пачатку XX ст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пабо́жны ’багабаязны, міласэрны’ (Нас.), ’памяркоўны, невялікі ў сэнсе цяжкасці’ (Бяльк.), пабо́жнасць ’набажнасць’ (Нас., Гарэц.). Запазычанне з польск. pobożny, pobożność, аб чым сведчыць націск.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пагрэ́біны ’пахаванне’ (Федар. 1, Сцяшк. Сл.), паграбіны (Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.), погруоп (Мал.) ’тс’. Згодна з геаграфіяй, запазычанне з польск. pogrzebiny, pogrzeb ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каўшну́ць ’ударыць’ (воран. і ашм.). Паводле Лаўчутэ, Сл., 67, запазычанне з літ. мовы. У якасці крыніцы прыводзяцца літ. už‑kaūšti. kauštelėti ’лёгка ўдарыць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)