Я́НШЫН Міхаіл Міхайлавіч (2.11.1902, г. Юхнаў Калужскай вобл., Расія — 16.12.1976),
расійскі акцёр, рэжысёр. Нар. арт. СССР (1955). З 1922 вучыўся ў 2-й Студыі Маскоўскага Маст. акад. т-ра, з 1924 акцёр гэтага т-ра. Адначасова ў 1937—41 маст. кіраўнік цыганскага т-ра «Рамэн», у 1950—63 гал. рэжысёр Маскоўскага драм. т-ра імя К.Станіслаўскага. Яго акцёрскаму мастацтву характэрны спалучэнне камічнага з трагічным, драматызму з лірычнасцю, тонкі гумар. Сярод роляў: Ларывосік («Дні Турбіных» М.Булгакава), Градабоеў, Маргарытаў, Мамаеў («Гарачае сэрца», «Позняе каханне», «На ўсякага мудраца хапае прастаты» А.Астроўскага), Кузаўкін («Нахлебнік» І.Тургенева), Ферапонт і Чабутыкін, Цялегін, Сімяонаў-Пішчык, Сорын («Тры сястры», «Дзядзька Ваня», «Вішнёвы сад», «Чайка» А.Чэхава), сэр Пітэр Тызл («Школа зласлоўя» Р.Шэрыдана), Францішак Абель («Сола для гадзінніка з боем» О.Заградніка) і інш. Паставіў спектаклі: «Беспасажніца» Астроўскага (1953), «Дні Турбіных», «Чайка» (абодва 1954) і інш. З 1928 здымаўся ў кіно: «Паручнік Кіжэ», «Рэвізор», «Шведская запалка», «Дванаццатая ноч» і інш. Аўтар радыёмемуараў. Дзярж. прэмія Расіі 1970. Дзярж. прэмія СССР 1975.
Л.В.Календа.
т. 18, кн. 1, с. 280
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАКУШНЯ́К Аляксандр Якаўлевіч (10.3.1879, г. Адэса, Украіна — 21.4.1930),
артыст эстрады, заснавальнік жанру «вечары апавяданняў». Сцэнічную дзейнасць пачаў у 1906 як драм. акцёр. З 1910 выступаў з канцэртамі, як аўтар, рэжысёр і выканаўца твораў л-ры з эстрады: «Паўстанне анёлаў» А.Франса, «Егіпецкія ночы» А.Пушкіна, «Тарас Бульба» М.Гогаля, «Кацюша Маслава» паводле Л.Талстога, «Прыніжаныя і зняважаныя» Ф.Дастаеўскага і інш.
т. 6, с. 507
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́ЗЕРАЎ Мікалай Мікалаевіч (11.12.1922, Масква — 2.6.1997),
расійскі спартсмен (тэніс); спарт. каментатар. Брат Ю.М.Озерава. Засл. майстар спорту СССР (1947). Нар. арт. РСФСР (1973). Скончыў Дзярж. ін-т тэатр. мастацтва (1945, Масква). З 1945 акцёр Малога маст. акад. тэатра (Масква). З 1950 спарт. каментатар на радыё і тэлебачанні. 45-разовы чэмпіён СССР (1939—58) па тэнісе ў розных разрадах, абс. чэмпіён СССР (1944, 1953).
т. 11, с. 428
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКУ́ПА (Skupa) Іосеф (16.1.1892, г. Страканіцы, Чэхія — 8.1.1957),
чэхаславацкі тэатр. дзеяч, акцёр, рэжысёр, мастак тэатра лялек. Нар. арт. Чэхаславакіі (1948). З 1916 мастак, лялькавод у Пльзенскім марыянетачным тэатры. У 1930 арганізаваў у Пльзене «Тэатр Спейбла і Гурвінека», гал. героі якога зроблены паводле эскізаў С. З 1945 выступаў у Празе. У 1933—57 прэзідэнт Міжнар. саюза лялечнікаў. Дзярж. прэмія Чэхаславакіі 1955.
т. 14, с. 482
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
фігура́нт
(фр. figurant, ад лац. figurans, -ntis = які прадстаўляе)
1) танцоўшчык, які выступае ў кардэбалеце;
2) драматычны акцёр, які іграе ролі без слоў, статыст;
3) перан. крыўляка, пазёр.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фігура́нт
(фр. figurant, ад лац. figurans, -ntis = які прадстаўляе)
1) танцоўшчык, які выступае ў кардэбалеце;
2) драматычны акцёр, які іграе ролі без слоў, статыст;
3) перан. крыўляка, пазёр.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
БУРВІ́ЛЬ [Bourvil; сапр. Рэмбур (Raimbourg) Андрэ; 27.7.1917, в. Бурвіль, Нармандыя, Францыя — 22.9.1970],
французскі акцёр. У 1938 дэбютаваў у мюзік-холе і на радыё. З 1945 у кіно. Напачатку выступаў у амплуа камічнага прастака, пазней ствараў псіхалагічна глыбокія вобразы, выконваў таксама камічныя і драм. ролі. Сярод фільмаў: «Усё золата свету», «Разява», «Вялікая прагулка», «Праз Парыж», «Адвержаныя», «Чырвоны круг».
Літ.:
Клод К. Бурвиль: Пер. с фр. М., 1973.
т. 3, с. 347
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАБРАНРА́ВАЎ Барыс Георгіевіч (16.4.1896, Масква — 27.10.1949),
рускі акцёр. Нар. арт. СССР (1937). З 1915 у МХАТ. У яго мастацтве спалучаліся шчырасць, мужная прастата з рамантычным натхненнем і паэт. пафасам. Сярод роляў: Мышлаеўскі («Дні Турбіных» М.Булгакава), цар Фёдар («Цар Фёдар Іванавіч» А.К.Талстога), Вайніцкі («Дзядзька Ваня» А.Чэхава). З 1920 здымаўся ў кіно: «Пецярбургская ноч», «Аэраград», «Узнятая цаліна», «Аповесць пра сапраўднага чалавека» і інш.
т. 5, с. 559
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЙМА́НАЎ Шакен Кенжатаевіч (15.2.1914 — 23.12.1970),
казахскі акцёр і рэжысёр; адзін з пачынальнікаў нац. кіно. Нар. арт. СССР (1959). З 1933 у Казахскім т-ры драмы імя Аўэзава (Алматы). З 1940 у кіно. Выканаў ролю Джамбула ў аднайм. фільме; паставіў карціны «Паэма пра каханне», «Наш мілы доктар», «Зямля бацькоў», «Канец атамана» і інш. Дзярж. прэмія СССР 1952 і Дзярж. прэмія Казахстана 1968. Імя. Айманава прысвоена кінастудыі «Казахфільм».
т. 1, с. 176
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРАМАТЫ́ЧНАЯ СЕ́КЦЫЯ БЕЛАРУ́СКАЙ ВУЧНЁЎСКАЙ ГРАМАДЫ́ Існавала ў кастр. 1919 — ліп. 1920 у Мінску. Аб’ядноўвала маладых аматараў тэатр. мастацтва. Працавала ў «Беларускай хатцы». Кіраўнік С.Іваноў
(Сымон-Музыка). Ставіліся пераважна бел. аднаактовыя п’есы: «Пашыліся ў дурні» М.Крапіўніцкага, «Пасля смерці» і «На маскарад» Іванова, «Слуцкая варона» і «Мікітаў лапаць» М.Чарота, «На дарозе жыцця» Я.Коласа і інш. Сярод удзельнікаў былі акцёр А.Ільінскі (Лапаць малодшы),
паэт А.Дудар.
т. 6, с. 199
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)