СІНЕ́ЛЬНІКАВА Людміла Мікалаеўна (н. 24.7.1950, г. Варонеж, Расія),
бел. і рас. балерына. Засл. арт. Беларусі (1979). Скончыла Варонежскае харэагр. вучылішча (1968). Працавала ў т-рах оперы і балета Варонежа і Казані. У 1972—82 салістка Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. Яе творчая індывідуальнасцьнайб. ярка выявілася ў партыях лірычнага плана. Сярод партый на бел. сцэне: Папялушка («Папялушка» С.Пракоф’ева), Марыя («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Ева («Стварэнне свету» А.Пятрова), Адэта — Адылія («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Раймонда («Раймонда» А.Глазунова), Жызэль («Жызэль» А.Адана), Ліза («Ліза і Кален» Л.Герольда), Радысачка («Чыпаліна» К.Хачатурана). Выконвала мазурку і прэлюд у балеце «Шапэніяна» на музыку Ф.Шапэна і інш. Лаўрэат Міжнар. конкурсу артыстаў балета (Варна, 1970).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
indywidualność
indywidualnoś|ć
ж.індывідуальнасць;
on jest wielką ~cią — ён выключная (выдатная) асоба
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ГРАМО́ВІЧ Уладзімір Пятровіч (н. 30.9.1948, Мінск),
бел. акцёр т-ра лялек. Засл. арт. Беларусі (1979). З 1967 працуе ў Дзярж. т-ры лялек Беларусі. Яго персанажы-лялькі арганічныя, выразныя, каларытныя. У спектаклях для дзяцей сыграў ролі: Дзед («Дзед і Жораў» В.Вольскага), кот Максім («Граф Глінскі-Папялінскі» А.Вольскага), Першы прыдворны («Салавей» паводле Х.К.Андэрсена), Іван («Канёк-Гарбунок» паводле П.Яршова). Жак («Кот у ботах» Г.Уладычынай). Найб. поўна раскрылася індывідуальнасць акцёра ў рэпертуары для дарослых: Адам («Боская камедыя» І.Штока), Іван («Да трэціх пеўняў» В.Шукшына), Іван Бяздомны («Майстар і Маргарыта» паводле М.Булгакава), Апалон («Цудоўная Галатэя» С.Дарваша і Б.Гадар), Гаспадар таверны («Зорка і смерць Хаакіна Мур’еты» паводле П.Нэруды) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНЕ́ЦІ (Canetti) Эліяс (25.7.1905, г. Русе, Балгарыя — 14.8.1994),
аўстрыйскі пісьменнік. Скончыў Венскі ун-т (1929). З 1938 у эміграцыі. Вядомасць прынёс раман «Асляпленне» (1935). Майстэрствам псіхал. аналізу адметныя п’есы «Вяселле» (1932), «Камедыя пыхлівасці» (1934), «Асуджаныя» (1956), зб. «Той, які чуў сваімі вушамі» (1974). У філасофска-сацыялагічным трактаце «Maca і ўлада» (1960) даследаваў прыроду аўтарытарнай улады. Асн. тэмы прозы К. — чалавек і натоўп, індывідуальнасць і ўлада, яна вызначаецца філасафічнасцю і псіхалагізмам, спалучэннем абсурду і парадоксу, гратэску і ўмоўнасці. Аўтар кн. дзённікаў і афарызмаў «Правінцыя чалавека» (1973), мемуараў (т. 1. — «Выратаваная мова», 1977; т. 2. — «Факел у вуху», 1980; т. 3. — «Гульня вачэй. Гісторыя жыцця 1931—1937», 1985). Нобелеўская прэмія 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУДРЭ́ВІЧ Уладзімір Уладзіміравіч (н. 2.5.1927, Мінск),
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1976). Скончыў студыю пры Бел. т-ры імя Я.Купалы (1948), з 1949 працуе ў гэтым т-ры (цяпер Нац. акадэм. т-р імя Я.Купалы). Выканаўца драм. і камедыйна-быт. роляў, майстар сцэн. мініяцюры. Акцёрская індывідуальнасцьнайб. поўна раскрылася ў ролях класічнай і сучаснай драматургіі: Якім Сарока («Паўлінка» Я.Купалы), Дажывалаў («Брама неўміручасці» К.Крапівы), Цесакоў, Сырадоеў, Скаромны, Ваенны міністр («Лявоніха на арбіце», «Трыбунал», «Таблетку пад язык», «Святая прастата» А.Макаёнка), Семяніхін («Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона), Шаргаёў («Парог» А.Дударава), Пётр Сабейкін («Стары Новы год» М.Рошчына), Павел Козін («Традыцыйны збор» В.Розава), Іван і Мацей Худзякоў («Характары» паводле В.Шукшына), Ураднік («Памінальная малітва» Р.Горына паводле твораў Шолам Алейхема) і інш. Здымаецца ў кіно.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАДЫЛЬЯ́НІ (Modigliani) Амедэо (12.7.1884, г. Ліворна, Італія — 25.1.1920),
італьянскі жывапісец і скульптар. Прадстаўнік парыжскай школы. Вучыўся ў АМ у Фларэнцыі. З 1906 у Парыжы. Зазнаў уплывы А. дэ Тулуз-Латрэка, П.Сезана, П.Пікасо, афр. пластыкі, як скульптар — К.Брынкушы. У скульптуры імкнуўся да спрошчаных геаметрызаваных форм і падоўжаных прапорцый («Галава», 1913, і інш.). Жывапісная манера вызначаецца дэкар. плоскаснасцю, лаканічнасцю пераважна аднафігурных кампазіцый, музыкальнасцю сілуэтна-лінейных рытмаў, насычанасцю каларыту. Ствараў партрэты і ню, якім уласцівы інтымная індывідуальнасць і псіхалагізм вобразаў, паэтычнасць, якая часта спалучаецца з трагічным адчуваннем безабароннасці чалавека ў свеце: «М.Жакоб» (1916), «Л.Збароўскі», «Аголеная» (абодва 1917), «Маленькі селянін» (1918), «Вялікая аголеная», «Цыганка», «Хлопчык у сіняй куртцы», «Жоўты купальнік» (усе 1919) і інш.
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
СТАНЮ́ТА Аляксандр Аляксандравіч (н. 17.10.1936, Мінск),
бел. крытык, літаратуразнавец, пісьменнік. Сын С.М.Станюты. Д-рфілал.н. (1999). Праф. (2000). Скончыў БДУ (1960). Працаваў у газ. «Знамя юности» (1960—70). З 1973 выкладае ў БДУ. Друкуецца з 1959. Піша на бел. і рус. мовах. Даследуе праблемы ўзаемадзеяння бел. л-ры і тэатра з рус. класічнай л-рай, творчую маст.індывідуальнасць А.Адамовіча, Я.Брыля, В.Быкава, В.Казько, А.Жука, М.Стральцова і інш. Аўтар манаграфіі «Спасціжэнне чалавека. Творчасць Дастаеўскага 1840—1860-х гг.» (1976), кнігі пра творчасць Дастаеўскага «Твар і воблік» (1999), даследавання «Талстой на беларускай сцэне» (1980), зб.літ.-крытычных артыкулаў «Плошча Свабоды» (1991), аповесці пра гар. прыватнае жыццё 1950-х г. «Мост» (1984), кнігі пра маці «Стэфанія» (1994, дап. варыянт «Жыццё актрысы», 2001), апавяданняў, нарысаў, сцэнарыяў дакумент. тэлефільмаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЭ́НДЭ Лукаш Апанасавіч (1.11.1903, в. Шчакоцк Іванаўскага р-на Брэсцкай вобл. — 23.12.1961),
бел. крытык і літ.-знавец. Скончыў Камуніст.ун-тБССР імя У.І.Леніна (1926). Друкаваўся з 1925. Працы Бэндэ («Андрэй Александровіч», «Янка Купала», абедзве 1932, і інш.) не вызначаліся ні навук., ні эстэт. глыбінёй. У 1930-я г. адзін з найб. адыёзных крытыкаў. Ідучы ад канцэпцыі «сацыялогіі мастацтва» У.Фрычэ, Бэндэ вульгарызаваў і спрашчаў яе. Літ. вобраз разглядаў толькі як ілюстрацыю класавай ідэалогіі і паліт. светапогляду, ігнаруючы своеасаблівасць і індывідуальнасцьмаст. пазнання рэчаіснасці. Прыкрываючыся ідэяй «новай пралетарскай культуры», цалкам адмаўляў культурны набытак мінулага, усю дарэв.бел. л-ру абвяшчаў контррэвалюцыйнай, прасякнутай бурж.-ліберальнай ідэалогіяй. З гэтых пазіцый займаўся паліт. і літ. дыскрэдытацыяй Я.Купалы і Я.Коласа. Абвінавачваў членаў літ. аб’яднанняў «Узвышша» і «Полымя» ў бурж. нацыяналізме. Архіў Бэндэ ў Бел.дзярж. архіве-музеі л-ры і мастацтва Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАВІДО́ВІЧ Лілія Міхайлаўна (н. 25.12.1936, г. Гродна),
бел. актрыса. Нар.арт. Беларусі (1975). Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1960). Працуе ў Нац. т-ры імя Я.Купалы. У яе творчасці спалучаюцца быт. і рамантычнае мастацтва, вастрыня і яскравасць малюнка ролі з лірызмам і паэтычнасцю. Найб. поўна яе акцёрская індывідуальнасць раскрылася ў ролі Ганны Чарнушкі («Людзі на балоце» паводле І.Мележа; Дзярж. прэмія Беларусі 1966 за выкананне аднайм. ролі ў тэлеспектаклі). Сярод роляў: Рая, Соня, Галя («Пагарэльцы», «Лявоніха на арбіце», «Трыбунал» А.Макаёнка), Вера («Радавыя» А.Дударава), Юлія Тугіна («Апошняя ахвяра» А.Астроўскага), Валька, Марыя Сяргееўна («У мяцеліцу», «Залатая карэта» Л.Лявонава), Шафрак («У ноч зацьмення месяца» М.Карыма), Дзіяна («Канец — справе вянец» У.Шэкспіра), Аманда («Блакітная ружа» Т.Уільямса). Здымаецца ў кіно («Вазьму твой боль», «Людзі на балоце», «Подых навальніцы» і інш.), тэлеспектаклях («Крах», «Ткачы», «Федра»).
Л.М.Давідовіч.Л.М.Давіловіч у ролях Юліі Тугінай (злева) і Ганны Чарнушкі.