індывідуа́льнасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. індывідуа́льнасць
Р. індывідуа́льнасці
Д. індывідуа́льнасці
В. індывідуа́льнасць
Т. індывідуа́льнасцю
М. індывідуа́льнасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

індывідуа́льнасць, -і, ж.

1. Сукупнасць характэрных, адметных рыс, якія вылучаюць асаблівасці характару і псіхалагічнага складу, што адрозніваюць адзін індывідуум ад другога.

2. Асоба, індывідуум.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

індывідуа́льнасць ж., в разн. знач. индивидуа́льность;

і. я́касцей — индивидуа́льность ка́честв;

я́рка вы́яўленая і. — я́рко вы́раженная индивидуа́льность;

абаро́на чалаве́чай ~ці — защи́та челове́ческой индивидуа́льности

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

індывідуа́льнасць, ‑і, ж.

1. Сукупнасць характэрных, адметных рыс, якія вылучаюць якую‑н. асобу або з’яву. Мастацкая індывідуальнасць паэта. Індывідуальнасць стылю. □ У аповесці «Сонца пад шпалы» Хе. Шынклер выявіў сябе як пісьменнік са сваім почыркам, са сваёю творчаю індывідуальнасцю, са сваім стылем. Арабей.

2. Чалавек як уладальнік і носьбіт асабістых, характэрных для яго рыс, асаблівасцей; асоба. Гераізм мас у.. паэме раскрываўся праз паказ гераізму індывідуальнасцей. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ІНДЫВІДУА́ЛЬНАСЦЬ,

непаўторная своеасаблівасць якой-н. з’явы, асобнай істоты, чалавека; процілегласць агульнага, тыповага. Узнікненне ідэі І. звязана з распрацоўкай стараж.-грэч. філосафамі Леўкіпам і Дэмакрытам паняцця «атам», што азначала самыя дробныя, непадзельныя адзінкі быцця, якія маюць пэўную «форму» і «становішча», г. зн. выступаюць як І. Разуменне І. як асобнай істоты закладзена Сенекам; у сярэдневяковай схаластыцы яно абмяжоўвалася толькі чалавечай асобай. Культ І., што пераходзіў у індывідуалізм, характэрны для эпохі Адраджэння, калі І. асобнага чалавека супрацьпастаўлялася традыц. грамадскім сувязям. Найб. поўнае развіццё ідэя І. набыла ў вучэнні Г.​Лейбніца аб манадах. Паняцце «І.» характэрна таксама для рамантызму і філасофіі жыцця. У псіхалогіі І. характарызуе своеасаблівасць псіхікі і асобы індывіда, яе непаўторнасць. І. рэалізуецца індывідам праз паводзіны ў сітуацыях зносін з інш. людзьмі і праз культываванне ім розных здольнасцей у працэсе дзейнасці.

Літ.:

Голубева Э.А. Способности и индивидуальность. М., 1993;

Коломиец В.П. Становление индивидуальности: Социал. аспект. М., 1993;

Мерлин В.С. Психология индивидуальности. М., 1996.

Л.​А.​Гуцаленка.

т. 7, с. 239

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

індывідуа́льнасць ж.

1. Individualität [-vi-] f -; das Individuélle (sub);

2. (асоба) Persönlichkeit f -, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

індывідуа́льнасць

(ад індывідуальны)

1) асаблівасці характару і псіхічнага складу, якія адрозніваюць адзін індывідуум ад другога;

2) асоба, індывідуум.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

индивидуа́льность в разн. знач. індывідуа́льнасць, -ці ж.;

индивидуа́льность ка́честв індывідуа́льнасць я́касцей;

я́рко вы́раженная индивидуа́льность я́рка вы́яўленая індывідуа́льнасць;

защи́та челове́ческой индивидуа́льности абаро́на чалаве́чай індывідуа́льнасці;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

individuality [ˌɪndɪˌvɪdʒuˈæləti] n. індывідуа́льнасць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Individualität [-vi-] f -, -en індывідуа́льнасць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)