патае́мнік, ‑а, м.

Разм. Тое, што і тайнік. Якуб дастаў з патаемніка кавалак гаспадарчага мыла. Лупсякоў. [Міхалка] рабіў драўляныя скрыначкі з патаемнікамі, якія не кожны мог адчыняць. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

публіцы́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Пісьменнік, які піша творы на грамадска-палітычныя тэмы. Якуб Колас з’яўляецца паэтам шырокага літаратурнага дыяпазону, выдатным празаікам.., драматургам, сатырыкам і публіцыстам. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ВЕ́НЖЫК Якуб, бел. жывапісец 14 ст. Паходзіў з бел. зямель. Быў запрошаны каралём Ягайлам і працаваў пры яго двары ў Кракаве каля 10 гадоў. Аўтар першых партрэтаў Ягайлы («Каралеўскіх выяў»), жанравых і гіст. карцін, абразоў.

т. 4, с. 87

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дабры́дзень, выкл. у знач. вык.

Разм. Ужываецца як прывітанне пры сустрэчы днём. Якуб Колас з недаверлівасцю пачаў углядацца ў твар госця, а потым праказаў толькі адно слова: — Дабрыдзень! Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шко́днасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць шкоднага. Якуб Колас рэзка, з’едліва асуджае сацыяльную шкоднасць абывацельшчыны, мяшчанства. Навуменка.

2. Шкодныя, небяспечныя для здароўя чалавека ўмовы працы. Дадатковая аплата за шкоднасць вытворчасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КУРБЕ́КА (Іван Сцяпанавіч) (н. 10.11.1934, в. Серабрышча Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),

бел. паэт і літ.знавец. Скончыў БДУ (1958). З 1958 у Літ. музеі Я.​Купалы, з 1964 у Літ.-мемарыяльным музеі Я.​Коласа. Друкуецца з 1958. Выдаў зб. гумарыстычных вершаў «Абы здароўе» (1979), кн. лінгвістычных загадак (шарады, метаграмы, лагагрыфы, анаграмы) «Хітрыя літары» (1991), зб. «Руска-беларускія крыжасловы: Займальны дапаможнік для ўдасканалення мовы» (1993), альбомы «Янка Купала» (1965, 2-е выд. 1983), «Якуб Колас» (1967, 2-е выд. 1980, у сааўт.), «Якуб Колас: Жыццё і творчасць» (1974, у сааўт.). Складальнік зб. «Успаміны пра Якуба Коласа» (1982). Творы К. змешчаны таксама ў калект. зб-ках «Асцюкі за каўняром» (1989), «Вожык смяецца» (1992) і інш.

І.​У.​Саламевіч.

т. 9, с. 45

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

расслібізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак., што.

Разм. Прачытаць што‑н. з цяжкасцю, па складах. Якуб разгортвае .. [газеты] і кажа з жалем: — Вось толькі я чытаю не шыбка. Яшчэ сам сабе як-небудзь расслібізую... Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГЕ́ЙШТАР (Якуб) (Якуб Казімір Станіслаў) Станіслававіч (18.4.1827, маёнтак Мядэкшы Ковенскага пав., цяпер Кедайнскі р-н Літвы — 15.11.1897),

удзельнік паўстання 1863—64 у Польшчы, Беларусі і Літве, публіцыст. Вучыўся ў Віленскім дваранскім ін-це, Пецярбургскім ун-це (1844—48). З пач. 1860-х г. адзін з кіраўнікоў памешчыцкай партыі «белых» у Літве і Беларусі. У лют. 1863 узначаліў паўстанцкі Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы, выступаў супраць К.​Каліноўскага і інш. рэв. дэмакратаў. 12.8.1863 арыштаваны, высланы напачатку ва Уфу, пасля новага следства — на катаргу ў Сібір. З 1873 у Варшаве. Аўтар «Успамінаў 1857 — 1865 гадоў» (1913), якія з’яўляюцца каштоўнай крыніцай па гісторыі паўстання 1863—64.

Літ.:

К.​Калиновский: Из печатного и рукописного наследия. Мн., 1988;

Смирнов А.Ф. Восстание 1863 г. в Литве и Белоруссии. М., 1963;

Біч М. Нацыянальнае і аграрнае пытанні ў час паўстання 1863—1864 гг. // Бел. гіст. часоп. 1993. № 3.

Г.​В.​Кісялёў.

т. 5, с. 136

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАРКЕ́ВІЧ-ЁДКА (Якуб Атонавіч) (8.1.1848, в. Турын Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 19.2.1905),

бел. прыродазнавец, вынаходнік, медык. Д-р медыцыны (1893), праф. (1900). Чл.-кар. Рас. геагр. т-ва (1889). Скончыў Мінскую губ. гімназію (1865), працягваў вучобу ў Парыжы, Фларэнцыі, Вене; вывучаў фізіку, медыцыну. У 1888 пабудаваў у сваім маёнтку Наднёман (цяпер в. Наднёман Уздзенскага р-на Мінскай вобл.) метэаралагічную станцыю. З 1892 чл.-супрацоўнік Ін-та эксперым. медыцыны ў Пецярбургу. Навук. працы па фізіцы, медыцыне, сельскай гаспадарцы. Вынайшаў спосаб бесправадной перадачы і прыёму эл.-магн. хваль на адлегласці (першы ў свеце правобраз радыёпрыёмніка; 1891). Стварыў лізіметр — прыладу для вымярэння вільготнасці глебы. Распрацаваў спосабы вымярэння патэнцыялу атм. электрычнасці, скорасці руху воблакаў, спосаб лячэння нервовахворых электратокам (электратэрапія). Прапанаваў выкарыстанне метаду электраграфіі для дыягностыкі захворванняў.

Літ.:

Грыбкоўскі В.П., Гапоненка В.А., Кісялёў У.М. Прафесар электраграфіі і магнетызму: Якуб Наркевіч-Ёдка. Мн., 1988.

Я.А.Наркевіч-Ёдка.

т. 11, с. 161

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЖАКО́ЎСКІ (Рамуальд) (1897—1.1.1919),

бел. акцёр. У 1917—19 у трупе Першага таварыства беларускай драмы і камедыі. Выканаўца характарных роляў (Пісар і Кукса — «Пашыліся ў дурні» М.​Крапіўніцкага, сват Якуб — «Модны шляхцюк» К.​Каганца і інш.). Стварыў глыбока псіхал. вобраз Старца ў «Раскіданым гняздзе» Я.​Купалы. Выступаў з чытаннем вершаў бел. паэтаў (часам і сваіх) у дывертысментах.

т. 6, с. 413

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)