Брэт ’пакаленне’ («у етум брэ́ці…»; Буз.). Магчыма, пераклад слова не зусім дакладны. Параўн. польск. bret, bryt ’тэрыторыя, прастора, зямля, поле, ніва’ (з ням. Breiteшырыня’, Варш. сл., 1, 216; Брукнер, 43).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шыр, ‑ы, ж.

1. Шырыня, вялікія памеры ў шырыню. Крок у шыр, два крокі ўдоўж — усяе хады. Дзяргай. За лясамі, за іх палякамі — Ветраны, на ўсю шыр, прагон. Камейша.

2. Шырокая прастора. Не абняць, не змерыць вокам Шыр палёў і неба сінь. Хведаровіч. Прылад нямала змайстравана, Якімі вымеран сусвет: Зямная шыр, глыб акіяна, Шляхі да зор і да планет. Непачаловіч. Слава ж табе, маладая дзяржава, Слава на ўсю неабдымную шыр. Глебка.

3. Тое, што і шырыня (у 3 знач.). Разгарні ты, люд рабочы, Сілу, волю ва ўсю шыр. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыяпазо́н, ‑у, м.

1. Сукупнасць усіх гукаў ад ніжэйшага да вышэйшага, даступная якому‑н. музычнаму інструменту або чалавечаму голасу. Дыяпазон голасу. Дыяпазон спевака.

2. перан. Аб’ём, размер чаго‑н. Дыяпазон інтарэсаў. Дыяпазон ведаў. // Шырыня здольнасцей, размах дзейнасці. Творчы дыяпазон артыста.

[Ад грэч. diá pasōn — праз усе (струны).]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Witläufigkeit

f -

1) велічыня́, шырыня́

2) падрабя́знасць, шматсло́ўнасць (тлумачэнняў і г.д.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

hair’s breadth [ˈheəzbredθ] n. мініма́льная шырыня́/адле́гласць;

They were within a hair’s breadth of being killed. Яны былі на валасок ад смерці.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

кругагля́д, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Прастора, якую можна ахапіць позіркам. Асенняе сонца ўзнялося над зямлёй, і пашырэў кругагляд. Чарнышэвіч.

2. перан. Аб’ём, шырыня ведаў, інтарэсаў і пад. [Лабановіча] цягнула вольная праца ў невядомых прасторах людскога жыцця, яму хацелася пашырыць свой кругагляд. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прасця́г Прастор, шырыня, абшар; вялікая плошча чаго-небудзь (БРС). Тое ж просць (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

філянго́вы, ‑ая, ‑ае.

З філёнгамі (у 1 знач.). [Бацька:] — Будзеш сам жыў-здароў — новую хату збудуеш... Дзверы ўставіш філянговыя, высокія. Грамовіч. Шырыня хаты з трыма вокнамі на вуліцу, жоўтыя філянговыя аканіцы, гонтавы дах на падшыўцы — усё гаварыла, што тут жыве чалавек з густам, гаспадар. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

wide1 [waɪd] n.

1. poet. прасто́ра, шыр, шырыня́

2. the wide infml уве́сь свет

broke to the wide без капе́йчыны ў кішэ́ні

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Старшыня́ ‘кіраўнік; асоба якая старшынствуе’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Гарэц., Касп., Бяльк.), старшыня́, старшына́ ‘тс’ (Ласт.), старшына́ ‘тс’ (ТС). Вытворнае ад старшы ‘старэйшы’, формы ступені параўнання да стары (гл.). Паводле Карскага (1, 323), канчатак слова ‑іна быў заменены на ‑іня пад уплывам слоў тыпу вышыня́, шырыня́ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)