інструмент, рэзальнымі элементамі якога з’яўляюцца часцінкі (зярняты) абразіўных матэрыялаў. Адрозніваюць абразіўны інструмент са звязаным абразівам (шліфавальныя кругі, брускі, сегменты, галоўкі), на эластычнай аснове (шліфавальная шкурка, стужка) і ў выглядзе свабоднага абразіву (парашок, паста, суспензія, зярняты).
Для звязвання (сцэментоўвання) абразіўных зярнят карыстаюцца керамічнай, бакелітавай, метал., вулканітавай звязкамі. Па цвёрдасці абразіўны інструмент падзяляюць на мяккі, сярэднямяккі, сярэдняцвёрды, цвёрды, вельмі цвёрды і звышцвёрды. Звычайна эксплуатуюць з кругавой скорасцю да 30 м/с, а ўмацаваны абразіўны інструмент (напр., кругі з электракарунду і карбіду крэмнію, арміраваныя тканінай, шкляной сеткай, метал. кольцамі) — да 100 м/с. Выкарыстоўваюць для абразіўнай апрацоўкі металаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ла́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Рмн. ‑пак; ж.
1.Памянш.-ласк.да лапа (у 1, 2 знач.). Лапкі птушак.
2.Спец. Тое, што і лапа (у 3 знач.); невялікая лапа. Лапка швейнай машыны.
3.звычайнамн. (ла́пкі, ‑пак). Футра, шкурка з лап жывёлы. Заячыя лапкі.
•••
Гусіная лапка — травяністая расліна сямейства ружакветных з жоўтымі кветкамі і складкаватым лісцем.
Лапкі ўгору — не супраціўляцца.
Хадзіць (стаяць) на задніх лапкахгл. хадзіць.
Хатка на курыных лапкахгл. хатка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ва́рты, ‑ая, ‑ае; варт, ‑а.
1. Які заслугоўвае чаго‑н. Варты ўвагі, жалю. □ [Ветэрынар] гляне Дэрашу ў зубы і адразу ўбачыць, чаго конь варты.Якімовіч.А сёння сталі хлеб дзяліць, прыпомнілі, чаго хто варты.Дудар.// Які адпавядае каму‑, чаму‑н. Партсход прызнаў Паўла Дэшку вартым высокай годнасці камуніста.Дуброўскі.Паэма «Курган» займае вартае месца не толькі сярод твораў Я. Купалы, але і ва ўсёй беларускай літаратуры.Шкраба.// Каштоўны, дарагі. З дзедавых слоў выходзіла, што цяпер ні звера вартага не засталося ў лесе, ні рыбы ў балоце.Мележ.
2.узнач.наз.ва́ртае, ‑ага, н. Тое, што мае значную вартасць; добрае. [Васіль Пятровіч:] — Загінулі ўсе [будынкі вуліцы], і невядома, калі давядзецца працаваць над чым-небудзь вартым...Карпаў.
•••
Адзін другога вартыгл. адзін.
Гроша ломанага не варты — не мае ніякай вартасці, каштоўнасці, ніякага значэння.
Куды (чаго) гэта варта? — ужываецца пры адмоўнай эмацыянальнай ацэнцы чаго‑н.
Не варты выедзенага яйца — пра што‑н. вельмі дробязнае, нікчэмнае.
Нікуды (нічога) не варты — вельмі дрэнны.
Чаго варты! — ужываецца пры высокай эмацыянальнай ацэнцы чыіх‑н. якасцей.
Шкурка вырабу не вартагл.шкурка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
skórka
skórk|a
ж.
1. скурка;
2.шкурка;
~i wiewiórcze — вавёркавыя шкуркі;
nie warta ~a za wyprawkę — не варта аўчынка вырабу;
3. скарынка;
~a od chleba — скарынка хлеба
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)