інацэра́мы

(н.-лац. inoceramus, ад гр. is, inos = мышца + keramos = шкарлупіна)

выкапнёвыя марскія малюскі класа двухстворкавых; якія мелі буйную ракавіну з канцэнтрычнымі складкамі; былі пашыраны ў мезазоі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

арэ́хавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да арэха. Арэхавая шкарлупіна. Арэхавы куст. Арэхавае дрэва. // Прыгатаваны з арэхамі, з арэхаў. Арэхавая мука. Арэхавы торт.

2. Зроблены з драўніны арэха. Арэхавая мэбля. □ Маёр і Жарыкаў трапілі ў невялікую залу: пасярэдзіне стаяў круглы стол, накрыты белай сурвэткай, арэхавы стары буфет займаў ледзь не палову пакоя. Асіпенка.

3. у знач. наз. арэ́хавыя, ‑ых. Сямейства раслін, да якога адносяцца ляшчына, грэцкі арэх, пекан і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лу́піна ’губа’ (докш., Янк. Мат.), ’тоўстая губа’ (міёр., Нар. словатв.). Да лу́па1 (гл.).

Лупі́на ’вонкавая абалонка плода, семя’, ’шкарлупіна ад яйка’, ’высеўкі’ (ТСБМ, Бес., Сцяшк., Сл. ПЗБ), лупі́нка ’скура льнянога семя’ (Уладз.), лупі́ны ’бульбяныя ачысткі, адходы пасля ачысткі пладоў, семя, караняплодаў’ (ТСБМ, Бес., ТС, Вешт., Сцяшк.), лупі́нне ’шалупіны’ (ТСБМ). Укр. лупи́на, польск. łupina, палаб. lai̯pai̯nə, н.-луж. łupina, lupʼiny, upʼiny, в.-луж. łupizna, łupina, lupina, чэш. lupina, мар. łupina, славац. lupina, славен. lupína, lupinja, серб.-харв. лу̀пина, љу̀пина, лу̏пина, ц.-слав. лупина. Прасл. lupina ’абалонка, покрыва чаго-небудзь: шалупайка, шкарлупіна, лушпіна, кара, луска, ракавінка’ ўтворана ад lupiti > лупі́ць1 (гл.). Такі ж суфікс і ў літ. lupynà ’скурка, лупіна, луска’, ’худы конь’ (Слаўскі, 5, 341). Гл. Liet. term. 182, дзе Грынавяцкене і інш. бел. лексему выводзяць з літ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Заскару́злы ’шурпаты, закаснелы’. Рус. заскорузлый, ’тс’. Параўн. укр. заскору́блий, зашкарублий ’тс’, польск. zaskorupieć ’пакрывацца шкарлупінай; стаць цвёрдым, як шкарлупіна’, zaskorupiały, серб.-харв. заскору́пати(се) ’пакрывацца шкарлупой’. Заскарузлы — элавы дзеепрыметнік ад *заскарузнуць (< за + скарузнуць; Даль: скору́знуть ’сохнуць і пакрывацца трэшчынамі’). Дзеяслоў ад назоўніка таго ж кораня, што скура, кара, гл. Бел. форма, магчыма, з рус. Паходжанне ‑уз‑ няяснае. Шанскі, 2, З, 62.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

shell1 [ʃel] n.

1. ра́кавіна; шкарлу́піна, шалупа́йка (яйка)

2. абало́нка

3. mil. гі́льза (патрона); снара́д; грана́та

come out of one’s shell вы́лупіцца, вы́йсці са сваёй шкарлу́піны;

go/retreаt, etc. into one’s shell замыка́цца ў сваёй шкарлу́піне

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Пачу́чарыць ’грызці, абгрызаць што-н. (пра мышэй, трусоў, зайцоў)’ (дзярж., Нар. сл.). Да напарыць (гл.). Няясна. Магчыма, да прасл. čučati ’сядзець на кукішках, сагнуўшы калені’, параўн. каш. tuta ’верхняя частка завязанага мяшка’, ’валасы на галаве жанчыны, сабраныя ў гугель’ (< і.-е. keu‑k‑ ’крывіць, згінаць, зварочваць’), абцяжаранага суфіксам ‑ч‑і‑ (Борысь, SP, 2, 278). Можна таксама дапусціць утварэнне ад чучарапак ’ракавіна малюска’, ’шкарлупіна выліўка’ — гэтак выглядаюць абгрызеныя, паедзеныя караняплоды.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

яе́чны Ei-, ier-;

яе́чны жаўто́к igelb n -(e)s, i¦dotter m -s, -;

яе́чны бяло́к iweiß n -es;

яе́чная шкарлу́піна ierschale f -, -n;

яе́чны парашо́к кул. ipulver n -s, Trcken¦ei n -s, -er

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ierschale f -, -n шкарлупі́на я́йка;

er hat noch ~n hnter den hren разм. у яго́ яшчэ́ матчы́на мала́ко на губа́х не абсо́хла; ён яшчэ́ зусі́м блазню́к [блазно́та]

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Скару́па ‘шкарупа, струп’ (Нас., Байк. і Некр.), ‘шкарупіна’ (Ласт.), скору́па ‘шарпак’ (беласт., Сл. ПЗБ), скару́ба ‘тс’ (там жа), скару́пка (Нас.), ‘скурка, шкарлупка’ (Ласт.), ‘струпок’ (Байк. і Некр.), скару́пнуць ‘пакрывацца струпам; засыхаць, пакрывацца як бы карою (гаворыцца аб нечым мяккім)’ (Нас., Байк. і Некр.), ст.-бел. скорупа, шкорупа ‘чарапок’ (Ст.-бел. лексікон). Гл. шкарупа, шкарлупіна. Ст.-бел. скорупа, шкорупа з ст.-польск. skorupa, гл. Булыка, Лекс. запазыч., 103; яшчэ раней такую думку выказаў Карскі (Белорусы, 149). Пытанне аб паходжанні слоў з ‑б‑ і ‑п‑ застаецца да канца не высветленым. Яны несумненна суадносяцца з прасл. *koruba/*korupъ. Трубачоў (ЭССЯ, 11, 105) на падставе ко́руп ‘скінутая гадзюкай ці вужом скура ў час лінькі’ (шальч., Сл. ПЗБ) узнаўляе прасл. *korupъ, на фоне якога формы з ‑b‑ разглядаюцца як другасныя, узнікшыя ў выніку азванчэння (“аслаблення”) першапачатковага ‑p‑, параўн. серб. кору̀пина ‘кара, кажура, шалупінне’, макед. корупка ‘скурка, кажура, шкарлупа’ і інш. У сувязі з гэтым пытанне аб запазычанні з польскай уяўляецца спрэчным, паколькі гэтыя словы ўзаемадзейнічаюць з блізкімі па семантыцы кантынуантамі прасл. *skorolupa (гл. шкарлупа). Адсутнасць паўнагалосся Карскі (1, 255) тлумачыў недастаткова высветленымі акцэнтнымі прычынамі або пропускам ненаціскнога галоснага. Прасл. *skorupa (побач з *skorupъ, *skorъpa) узнаўляецца на падставе ўкр. шкору́па ‘цвёрдая скарынка на зямлі’, польск. skorupaшкарлупіна, панцыр, чарапок, цвёрдая абалонка зямлі, шарпак’, чэш. дыял. škorupa, škorapa ‘тс’, славац. дыял. skorupa, škorupa, в.-луж. skorpawa, škorpawa ‘шалупіна, скурка, кара’, н.-луж. škórpina ‘тс’, серб.-харв. ско̏руп ‘плёнка на гарачым малацэ’ (гл. Сной у Бязлай, 3, 246–247).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

shell

[ʃel]

1.

n.

1)

а) ра́кавінка f. (сьлімака́, ву́стрыцы)

б) па́нцыр -а m.а́ка, кра́ба, чарапа́хі)

2) шкарлу́піна f. (арэ́ха, я́йка)

3) гільза патро́на, патро́н -а m.

4) снара́д -а m., грана́та f.

2.

v.t.

1) лу́шчыць (струкі́ гаро́ху, арэ́хі)

2) абіра́ць е́рне кукуру́зы)

to shell grain (in a mill) — шатрава́ць жы́та (у млыне́).

3) абстрэ́льваць (снара́дамі)

The enemy shelled the town — Во́раг абстрэ́льваў го́рад артылеры́йскім агнём

- shell out

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)