прахапі́цца, ‑хаплюся, ‑хопішся, ‑хопіцца; зак.
Раптоўна прачнуцца, абудзіцца. Аднойчы раніцай, калі яшчэ ўсе спалі, нехта моцна бразнуў дзвярыма. Жанчына прахапілася. Федасеенка. У тую раніцу мы трохі заспалі — заседзеліся позна. Прахапіліся нешта каля шасці — божа мілы, ужо каровы пагналі ў поле, а наша стаіць у хляве. Палтаран.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шасцяры́к, ‑церыка, м.
1. Старадаўняя руская мера (вагі, аб’ёму і пад.), якая змяшчае шэсць якіх‑н. адзінак, а таксама прадмет такой вагі, аб’ёму і пад. Шасцярык пшаніцы. Цвік-шасцярык. Свечка-шасцярык.
2. Уст. і спец. Прадмет, які складаецца з шасці частак. Вяроўка-шасцярык. Нітка-шасцярык.
3. Запрэжка ў шэсць коней.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
грабе́жнік, ‑а, м.
Той, хто займаецца грабяжом; рабаўнік. За адну ноч узброеныя абрэзамі невядомыя грабежнікі зрабілі налёт на двух фінагентаў і адабралі ў іх каля шасці тысяч рублёў. Паслядовіч. // Разм. Вымагальнік, абірала. Вінаваты ў няведанні рабочымі законаў не столькі самі рабочыя, колькі іх эксплуататары (‑грабежнікі), якія валодаюць усёй уласнасцю, жывуць чужой працай. Ленін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ра́тны 1 ’ваенны, баявы’ (ТСБМ, Нас.): ратны чарвяк ’лічынка грыбнога камара’, паходжанне назвы тлумачыцца яе паводзінамі: “Лічынкі гэтага насякомага збіраюцца ў вялікую групу і пачынаюць “падарожнічаць”. Яны белага колеру і паўзуць суцэльнай лентай, шырынёю да двух сантыметраў і даўжынёю да чатырох-шасці метраў, за што і атрымалі сваю народную назву” (Кахманюк, Родная прырода, 1978, 6, 13). Гл. раць.
Ра́тны 2 ’арэндны’: ратные грошы (Нас.). Ад ра́та (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кадры́ля
(фр. quadrille, ад ісп. cuadrilla)
народны і бальны парны танец з шасці фігур, распаўсюджаны ў многіх еўрапейскіх народаў, а таксама музыка гэтага танца.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Тра́пта ‘від плыта для сплаву шпал’: ходзі́ць на тра́пты ‘займацца лесасплавам’ (ТС), трапто́ўка ‘змацаванне разам двух, чатырох або шасці калачоў, што звязваюць дровы на плыту разам’, траптава́ць ‘рабіць траптоўку’ (навагр., Жыв. сл.). Са ст.-польск. trapta, trawta, tryfta, запазычанага з с.-в.-ням. trift ‘сплаў бярвенняў, лесаматэрыялу’, н.-ням. Trift ‘тс’ < с.-в.-ням. triften ‘гнаць, прыводзіць у рух, піхаць, спіхваць’ (Борысь, 640; Брукнер, 575; ЕСУМ, 5, 623). Гл. таксама тратва.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
НЕАРЭАЛІ́ЗМ у філасофіі,
кірунак у англа-амерыканскай філасофіі пач. 20 ст. Сфарміраваўся пад уплывам шатландскай школы, філасофіі Ф.Брэнтана, А.Мейнанга (Аўстрыя), ранняга Б.Расела як рэакцыя на суб’ектыўны ідэалізм прагматызму і аб’ектыўны ідэалізм англ. неагегельянства. Тэарэтыка-пазнавальныя прынцыпы сфармуляваны англ. філосафам Дж.Мурам у арт. «Абвяржэнне ідэалізму» (1903) і развіты ў ЗША Р.Перы, У.Монтэгю, У.Марвінам, Э.Сполдынгам, У.Піткінам, Э.Холтам («Праграма і першая платформа шасці рэалістаў», 1910). У тэорыі пазнання Н. сцвярджае, што пазнавальны аб’ект можа непасрэдна «ўваходзіць» у свядомасць суб’екта, але пры гэтым не залежыць ад пазнання ў адносінах свайго існавання і прыроды («тэорыя іманентнасці незалежнага»). У анталогіі прызнае 2 формы аб’ектыўнага існавання: прасторава-часавую або толькі часавую (уласціва адпаведна фіз. і псіхічным з’явам і аб’ектам) і ідэальнае існаванне па-за прасторай і часам (агульныя паняцці і матэм. аб’екты), а таксама незалежнасць рэчаў ад тых адносін, у якія яны ўступаюць («тэорыя знешніх адносін»), «Касмалагічны» кірунак Н. прадстаўлены тэорыяй «эмерджментнай эвалюцыі» С.Александэра (Вялікабрытанія), «філасофіяй працэсу» А.Уайтхеда, халізмам Я.Смэтса. У 1930-х г. Н. страціў уплыў; на змену яму прыйшоў крытычны рэалізм.
В.В.Філіпава.
т. 11, с. 260
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
араматы́чны
(гр. aromatikos = пахучы);
а-ыя злучэнні — вуглевадароды (бензол, нафталін, антрацэн і інш.) і іх вытворныя (анілін, бензойная кіслата, фенол і інш.), якія змяшчаюць у малекуле цыклы з шасці атамаў вугляроду.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
уло́ў, улову, м.
1. Лоўля рыбы, звера. Мая — дачка рыбака, з пяці-шасці гадоў хадзіла з бацькам у мора на ўлоў. Дуброўскі.
2. Тое, што злоўлена, вылаўлена; колькасць налоўленага; здабыча. Андрэй моўчкі паставіў вядро з уловам далей ад ракі, парваў травы і закідаў ёю акуня і соміка, каб не сушыла сонца. Ваданосаў. Спусціўся [Бамбала] з горкі.. і адразу апынуўся ў людскім натоўпе, які сабраўся ля выгружанага з баркасаў улову. Карамазаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
multiply [ˈmʌltɪplaɪ] v.
1. мно́жыць, памнажа́ць; 2 multiplied by 3 is/equals/makes 6. Два памножанае на тры раўняецца шасці́.
2. павялі́чваць; павялі́чвацца;
Every time he multiplied his demands. Кожны раз ён павялічваў свае патрабаванні.
3. размнажа́цца, размно́жвацца;
Rabbits multiply rapidly. Трусы хутка размнажаюцца.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)