ж.kogo/czegoцікавасць; цікаўнасць да каго/чаго; дапытлівасць; інтарэс;
zbytnia ~ć — залішняя цікавасць;
~ć, skąd on to wie? — цікава, адкуль ён гэта ведае?
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
паціка́віцца, ‑каўлюся, ‑кавішся, ‑кавіцца; зак.
Праявіць цікавасць да каго‑, чаго‑н. Прылуцкі нават не пацікавіўся, каму і навошта патрабуюцца такія матэрыялы.Новікаў.Урач пацікавілася, як Міколава нага, якую яна нядаўна лячыла.Шчарбатаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гуле́ц, ‑льца, м.
Разм. Удзельнік якой‑н. гульні. Новая прыгода паддала гульцам весялосці, бо накіравала іх думкі ў другі бок ад азарту, троху зменшыла палкую цікавасць да картаў.Гарэцкі.// Любіцель гуляць у што‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Interéssen -s, -n
1) ціка́васць;
~ für etw. (A), für j-n háben* [zéigen] ціка́віцца чым-н., кім-н.;
von ~ sein быць ціка́вым;
das ~ áuslösen [erwécken] вы́клікаць ціка́васць, заціка́віць
2) інтарэ́с, вы́гада;
sein ~ wáhren абараня́ць [барані́ць] свае́ інтарэ́сы
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
zest[zest]
1. (for) заціка́ўленасць, заўзя́тасць;
a zest for life ра́дасць быцця́
2. піка́нтнасць, «іскры́нка»;
give zest to smth. надава́ць смак/ціка́васць чаму́-н.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ВІ́ДЭРБЕРГ (Widerberg) Бу (н. 8.6.1930, г. Мальмё, Швецыя),
шведскі кінарэжысёр; адзін з пачынальнікаў т.зв. новага шведскага кіно. У фільмах «Дзіцячая каляска» (1962), «Варонін квартал», «Каханне, 65» (1965), «Прывітанне, Раланд!» (1966) цікавасць да сац. праблем, духоўнага свету пасляваен. пакалення, пошукі новай кінематаграфічнай формы. Сярод фільмаў: «Эльвіра Мадзіган» (1967), «Джо Хіл» (1971), «Змяіная сцежка» (1986), камедыя «Сапляк» (1974), дэтэктыў «Чалавек на даху». Аўтар кн. «Панарама шведскага кіно» (1962).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАНСАВАНГА́РД (ад лат.транс... + авангард),
плынь у жывапісе постмадэрнізму. Узнік у Італіі ў канцы 1970-х г.Гал. яго тэарэтык А.Беніта-Аліва прадставіў работы трансавангардыстаў на біенале 1980 і 1982 у Венецыі. Майстры Т. (С.Кія, Ф.Клементэ, Э.Кукі, Н. дэ Марыя, М.Паладзіна) супрацьпаставілі канцэптуальнай творчасці непасрэдную работу мастака над стварэннем карціны, такім чынам аднавіўшы цікавасць да жывапіснай выяўленчасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кале́кцыя
(лац. collectio = збіранне)
размешчаныя ў пэўнай сістэме якія-н. аднародныя прадметы, што маюць гістарычную, навуковую, мастацкую цікавасць (напр. к. мінералаў, к. манет).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
імпаза́нтны, ‑ая, ‑ае.
Кніжн. Які робіць уражанне; велічны, паважны з выгляду. Імпазантны выгляд. □ Усе тры дні працэсу найбольшую цікавасць і суддзяў, і нешматлікай дыстыляванай публікі прыцягвалі, вядома, імпазантны Жалябаў, неяк будзённа-спакойная поруч з ім Пяроўская.Мехаў.
[Фр. imposant.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
займа́льны, ‑ая, ‑ае.
Які выклікае цікавасць; забаўны. Займальная гульня. Займальны сюжэт. □ Героі мультыплікацый — пераважна разумныя, кемлівыя жывёлы і птушкі, яны такія займальныя ў сваіх паводзінах, што не толькі дзецям, але і дарослым цяжка адарвацца ад экрана.Філімонаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)