французскі жывапісец і графік. Прадстаўнік фавізму. Самавучка, фарміраваўся пад уплывам В. ван Гога і П.Сезана. Раннія творы (пач. 20 ст.) дынамічныя па кампазіцыі, напружана-кантрастныя і крыкліва-зыркія па колеры і пейзажы: «Чырвоныя дрэвы», «Дом пад дрэвам», «Цырк», «Нацюрморт з яблыкамі» (усе 1906), «Баркі на Сене» (1907), «Буксір каля Шату» (1908), «Кветкі» (1909); партрэт «А.Дэрэна» (1905), «Аўтапартрэт» (1912) і інш. Творам 1920—30-х г. («Руэй-ла-Гадэльер», «Царква ў Аверсюр-Уаз. Памяці ван Гога») уласціва драм. экспрэсія, змрочны каларыт. Працаваў у галіне станковай і кніжнай графікі (гравюры на дрэве «Жаночая галава», «Аржэнтоль», літаграфія «Сен-ле-Таверні» і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Перагэ́цнуць ’пераскочыць’ (свісл., Сцяшк. Сл.). Да пера- (гл.) і гэцнуць < гэцаць, якое з польск.heca ’пацеха, забава’, ’забаўляльнае прадстаўленне, першасны цырк’, у XVII–XVIII стст. heco! — вокрык у час палявання на зайцоў, што ўзыходзяць да ням. (баварска-аўстрыйск.) Hetz ’жарт, шумная весялосць’, звязанага з Hetze ’цкаванне; натоўп, зграя (сабак); жвавасць; жарт’. Менавіта ў час цкавання як паляўнічай забавы загадвалася сабаку “перагэцнуць”, напрыклад, праз палку (Слаўскі, 1, 413; ЕСУМ, 1, 502–503).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
circus
[ˈsɜ:rkəs]
n.
1) цырк -у m.
2) Figur. сьме́шная сытуа́цыя, балага́н -у m.
3) амфітэа́тар -ру m.
4) кру́глы пляц
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ВЯ́ЗАЎ (Анатоль Міхайлавіч) (24.4.1910, г. Гомель — 5.8.1986),
артыст цырка. Засл. арт. Беларусі (1964). У цырку з 1927, артыст Саюздзяржцырка. Акрабат, скакун, дывановы клоун у масцы Чарлі Чапліна. Вынаходнік і асн. выканаўца арыгінальнага гімнастычнага нумара — паветранага палёту без сеткі з амартызатарам, у якім спалучалася майстэрства гімнаста і коміка. Здымаўся ў фільмах «Два-Бульдзі-два», «Цырк», «Дзяўчынка на шары».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПАЛАДО́Р (Apollodōros) з Дамаска, старажытнарымскі архітэктар і інжынер пач. 2 ст. Пабудаваў грандыёзны ансамбль форума Траяна ў Рыме (111—114), будынкі бібліятэк і знакамітую калону Траяна, абвітую стужкай рэльефаў на тэму паходу Траяна ў Дакію. Апаладор прыпісваюць аркі Траяна ў гарадах Анкона (пасля 115) і Беневента. Сярод работ, якія не захаваліся, — мост цераз Дунай каля г. Дробета (цяпер у Румыніі), адэон, цырк і тэрмы Траяна ў Рыме.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУЛЕ́ВІЧ (Фёдар Фёдаравіч) (н. 14.8.1952, г. Маладзечна),
бел. акцёр цырка, клоун. Засл. артыст Беларусі (1979). Скончыў студыю пры Мінскім дзярж. цырку (1969). Акцёр Саюздзяржцырка (з 1992 Расдзяржцырк). Выступае ў дуэце з А.Варанецкім як дывановы клоун (маску прастадушнага, вясёлага хлопца стварыў на аснове бел. фальклору). У нумарах выкарыстоўвае акрабатыку і жангліраванне. Аўтар (з Варанецкім) многіх клаунад і рэпрыз. Зняўся ў тэлефільмах «Дзяніскавы апавяданні», «Навагодні атракцыён», «А таксама цырк».
расійскі паэт. Скончыў Літ.ін-т імя М.Горкага (1948), у 1967—92 выкладаў у ім. Зб-кам «Дарога далёкая» (1947), «Вяртанне» (1955), паэмам «Вага вёрстаў» (1945), «На рубяжах» (1945—47) і інш. уласцівы інтанацыі рэквіема, імкненне да высокай сімволікі. У зб-ках «Ветравое шкло» (1961), «Развітанне са снегам» (1964), «Ладажскі лёд» (1965), «Падкова» (1967), «Познія вершы» (1971), «Пад старым небам» (1976), «Абрысы рэчаў» (1977), «Медальён» (1979), «Проза ў вершах» (1982; Дзярж. прэмія СССР 1986), «Барматуха» (1991), паэмах «Балада пра цырк» (1961), «Alter ego» (1975) і інш. успрыняцце рэчаў у маштабе часу і вечнасці, сімвалізацыя дэталей, проціпастаўленне гульні афіцыйнасці і дэмагогіі, цырк як сімвал уласнага жыцця, творчага лёсу, сусвету. Паэзія М. адметная філасафічнасцю, драматызмам, спалучэннем фантазіі з непасрэднай рэальнасцю перажывання, літ. рэмінісцэнцыямі. Аўтар вершаў на бел. тэматыку («З вайны»). На бел. мову асобныя вершы М. пераклалі А.Вялюгін, С.Гаўрусёў, У.Шахавец.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРАНЕ́ЦКІ (Аляксандр Арсенавіч) (н. 12.5.1951, г. Маладзечна),
акцёр цырка, клоун. Засл. арт. Беларусі (1979). Скончыў студыю пры Мінскім дзярж. цырку (1969). Артыст Рас. дзяржцырка. Выступае ў дуэце з Ф.Гулевічам як дывановы клоун (маску прастадушнага, вясёлага хлопца стварыў на аснове бел. фальклору). Артыст яркай індывідуальнасці, пластычна выразны. У нумарах выкарыстоўвае акрабатыку і жангліраванне. Аўтар (з Гулевічам) многіх клаунад і рэпрыз. Зняўся ў тэлефільмах «Дзяніскавы апавяданні», «Навагодні атракцыён», «А таксама цырк».