касе́та, ‑ы, ДМ ‑сеце, ж.

1. Святлонепранікальны футляр для прадухілення засвечвання святлоадчувальных матэрыялаў (плёнак, пласцінак і пад.) пры фота- і кіназдымках. // Плоская каробка, у якой размяшчаецца магнітная магнітафонная лента.

2. Прыстасаванне для скідання бомб.

3. Тое, што і кесон (у 3 знач.).

[Ад фр. cassette — скрынка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пальча́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Рукавіца з аддзяленнямі для кожнага пальца. Маёр высока падымае бровы, крывіць ўсмешку і, надзеўшы пальчаткі, ідзе на сяло. Скрыган. Скінуўшы скураныя пальчаткі і ўзняўшы вышэй на лоб чорную вушанку, .. [Лёнеў бацька] прывітаўся з паляўнічымі. Ваданосаў. // Уст. Металічны футляр, які надзяваўся рыцарам на руку ў час бітвы.

•••

Кідаць пальчатку гл. кідаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кажу́х, ‑а, М ‑жусе, м.

1. Доўгая верхняя вопратка з вырабленых аўчын. Абодва [дзяды] былі ў доўгіх кажухах і нават пры рукавіцах: вясна вясной, а ноччу яшчэ ўсяго можа быць. Кулакоўскі. Міхась скінуў кажух, вывернуў уверх шэрсцю і накінуў на сябе. Колас.

2. Пакрыцце, футляр з жалеза, цэглы, дрэва і пад. для ізаляцыі або засцярогі збудаванняў, механізмаў ці іх частак. Металічны кажух. Кажух кулямёта.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кубра́к1 ’чалавек, які просіць міластыню на царкоўныя патрэбы’ (Нас., Нар. сл.). Укр. кубрак ’тс’, польск. kubrak ’тс’. Да кубрак2, не выключана кантамінацыя з жабрак (гл.).

Кубра́к2 ’мужчынскае суконнае верхняе адзенне (кароткае, вышэй калена)’ (Нар. сл., З нар. сл.). Польск. kubrak ’куртка, халат з простага сукна’. Калі лічыць, што кубрак узыходзіць да *кубур‑ак, можна меркаваць аб запазычанні з тур. kubur ’пакрывала, футляр’. На карысць гэтай гіпотэзы сведчаць такія турцызмы, як рум. cubur ’род адзення’ і інш. (Слаўскі, 3, 299).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пудэ́лак ’карабок’ (Яруш.; Сл. ПЗБ), ’скрыначка’ (Сцяшк.), ’пенал’ (Жд. 2), пудэлко ’невялікая папяровая, драўляная або металічная каробачка’ (Скарбы), пудэлачко ’драўляная каробачка’ (Сцяшк. Сл.), пудэлочко бляшанае ’вядро з бляхі’ (В. В.), пудэлочок ’карабок; шкляная баначка’ (Сл. Брэс.), ст.-бел. пудла ’каробка, футляр’ (< польск., Булыка, Лекс. запазыч., 102), укр. пудле, пуделок, пуделко ’тс’. З польск. pudło ’від ёмістасцямі’), паводле Банькоўскага (2, 963), “выключна польскае слова” няяснага паходжання; Махэк₂ (497) выводзіць чэш. дыял. pudło ’мера збожжа, каробка’ з н.-ням. pudel (нова-в.-ням. Paudel) ’каробка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

касе́та

(англ. cassette, фр. cassette, ад іт. cassetta)

1) святлонепранікальны футляр для захавання святлоадчувальных матэрыялаў (фота- і кінастужак);

2) плоская каробка для магнітафоннай стужкі;

3) прыстасаванне, якое забяспечвае аптымальныя ўмовы для захавання і транспарціроўкі розных прыбораў і матэрыялаў.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

касе́та

(англ. cassette, фр. cassette, ад іт. cassetta)

1) святлонепранікальны футляр для захавання святлоадчувальных матэрыялаў (фота- і кінастужак);

2) плоская каробка для магнітафоннай ленты;

3) прыстасаванне, якое забяспечвае аптымальныя ўмовы для захавання і транспарціроўкі розных прыбораў і матэрыялаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Като́мка ’сумка, клунак’ (Сцяшк. МГ, Сл. паўн.-зах.). Параўн. рус. котома́, кото́мка; паводле Фасмера, 2, 353, сюды адносяцца (з тым жа значэннем) рус. ко́тма, хото́мка, коту́ль, коты́ль, хоту́ля, хату́ль. Трубачоў (Эт. сл., 11, 208) прыводзіць яшчэ ўкр. ко́тма ’тс’. Слова няяснага паходжання. Прапанаваліся розныя этымалогіі, напр., утварэнне ад дзеяслова ката́ть, далей, запазычанне з фін. kontti ’карзіна з бяросты, якую носяць на спіне’, або з чагат. katфутляр’ (гл. Фасмер, 2, 353). У апошні час Трубачоў, там жа (праўда, без бел. матэрыялу), мяркуе, што, магчыма, было прасл. *katoma, залежны дзеепрыметнік на ‑om ад дзеяслова *kotiti ’каціць, валяць і да т. п.’ Няпэўна. Параўн. яшчэ Шанскі, 2, К, 360.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́мпел

(рус. вымпел, ад гал. wimpel)

1) вузкі, доўгі, раздвоены на канцы флаг, які ўзнімаецца на мачце ваеннага карабля ў час плавання;

2) флажок трохвугольнай формы, які служыць знакам чаго-н.;

3) футляр з доўгай яркай стужкай для скідвання з самалёта данясенняў, пісем і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

надзе́ць, ‑дзену, ‑дзенеш, ‑дзене; зак., каго-што.

1. Адзець, нацягнуць на сябе або на каго‑н. адзенне, абутак і пад. Надзець валёнкі. Надзець шапку на галаву. □ [Люба] скінула з сябе зрэбную і палатаную бялізну і надзела новую, тонкую. Чорны. Шэмет устаў, надзеў плашч і выйшаў у калідор. Лобан. // Нацягнуць чахол, футляр і пад. на што‑н. Надзець чахол на піяніна.

2. Уздзець, прыладзіць які‑н. прадмет на каго‑, што‑н. Надзець клямку на прабой. Надзець акуляры. □ Мікола надзеў на каня аброць, вывеў на двор. Новікаў. Саўку надзелі наручнікі, абкружылі яго моцным канвоем і прывялі ў пакой допытаў. Колас. // Насадзіць каго‑, што‑н. на які‑н. прадмет. Крыху азяблымі пальцамі [хлопец] надзеў чарвячка, закінуў вуду і зноў заглядзеўся на птушак. Ляўданскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)