3. (уіншаемесца) úmladen*vt; úmschlagen*vt (таварыі г. д.)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ТРЫ́ФАНАЎ Юрый Валянцінавіч (28.8.1925, Масква — 28.3.1981),
рускі пісьменнік. Скончыў Літ.ін-т імя М.Горкага ў Маскве (1949). Друкаваўся з 1947. Раманы «Студэнты» (1950; Дзярж. прэмія СССР 1951), «Нецярплівасць» (1973) пра нарадавольцаў. У «маскоўскіх» псіхал. аповесцях «Абмен» (1969), «Іншае жыццё» (1975), «Дом на набярэжнай» (1976), «Стары» (1978), дакумент.-мемуарнай кнізе пра рэв. дзейнасць свайго бацькі «Водбліск вогнішча» (1965), публіцыстыцы (кн. «Як слова наша адгукнецца...», апубл. 1985) і інш. роздум пра лёс пакалення і сувязь часоў, рэвалюцыю і грамадз. вайну, паліт. рэпрэсіі. Сярод інш. твораў: раманы «Спатоленне смагі» (1963, аднайм. фільм 1965), аўтабіягр. аповесць «Час і месца» (1981, не завершана), зб-кі апавяданняў і нарысаў на спарт. тэмы «У канцы сезона» (1961), «Факелы на Фламініо» (1965), «Гульні прыцемкам» (1970), сцэнарый фільма «Хакеісты» (1965). На бел. мову аповесць Т. «Папярэднія вынікі» пераклаў А.Жук, апавяданне «Смерць у Сіцыліі» У.Шахавец.
Тв.:
Собр. соч.Т. 1—4. М., 1985—87;
Избранное. Мн., 1983.
Літ.:
Иванова Н.Б. Проза Юрия Трифонова. М., 1984;
Оклянский Ю.М. Юрий Трифонов: Портрет-воспоминание. М., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАНСПЛАНТА́ЦЫЯ (позналац. transplantatio ад transplanto перасаджваю),
перасадка органаў і тканак, у жывёл і чалавека замяшчэнне пашкоджаных або адсутных органаў ці тканак уласнымі тканкамі і органамі або атрыманымі ад інш. арганізма. Арганізм, ад якога бяруць органы і тканкі (трансплантат), наз. донарам, арганізм, якому іх перасаджваюць — рэцыпіентам. Участак тканкі або орган, які выкарыстоўваюць для Т., можа быць перасаджаны на месца выдаленага органа (ортатапічная Т.) або ў інш.месца (гетэратапічная Т.).
Адрозніваюць аўта- (перасадка ў межах адной асобіны), іза- (перасадка ад генет. ідэнтычных асобін. напр., аднаяйцавых блізнят. кроўных сваякоў), ала- (перасадка ад арганізма таго ж віду) і ксенатрансплантацыю (донар і рэцыпіент розных відаў). Каб папярэдзіць тканкавую несумяшчальнасць пры Т., выкарыстоўваюць розныя віды імунадэпрэсіўнай тэрапіі. Адзін са шляхоў пераадолення біял. несумяшчальнасці трансплантата і арганізма рэцыпіента — стварэнне штучных органаў (сэрца, падстраўнікавай залозы і інш.). Робяць Т. нырак (больш за 500 тыс. перасадак у свеце). печані, сэрца, лёгкіх, вілачкавай залозы з грудзінай, шчытападобнай залозы, скуры, мышцаў. сухажылляў. касцявой. храстковай, тлушчавай тканак. сасудаў, нерваў, касцявога мозгу, рагавіцы вока і інш. Пашыраецца Т. клетачных элементаў, эмбрыянальных тканак і інш.Уэксперым. анкалогіі робяць Т. пухлін жывёлам.
На Беларусі Т. нырак ажыццяўляецца ў Рэсп. цэнтры нефралогіі і трансплантацыі ныркі (больш за 700 аперацый; 2002); Т. касцявога мозгу — уРэсп. цэнтры гематалогіі і трансплантацыі касцявога мозгу (з 1994). У раслін Т. — перасадка розных частак расліны на інш. расліну ці на іншаемесца той жа расліны. Лепш развіваюцца расліны больш блізкіх сістэматычных груп. Т. выкарыстоўваецца ў садоўніцтве (гл.Прышчэпліванне), для даследавання працэсаў зрастання, узаемаадносін прышчэпка і прышчэпы. Бывае таксама натуральная Т. лісця, кветак, пладоў, сцёблаў, каранёў.
Літ.:
Мур Ф. История пересадок органов: Пер. с англ.М., 1973;
2.што і чаго. Добраахвотна адмовіцца ад каго-, чаго-н., перадаўшы каму-н. іншаму (разм.).
С. сваю чаргу.
С. месца ў аўтобусе (вызваліць для іншага). Не саступім ворагу зямлі роднай (не здадзім).
3. Перастаць супраціўляцца, пярэчыць; пайсці на ўступкі (разм.).
Ён жа малы, трэба яму с.
4. Аказацца горшым у якіх-н. адносінах пры параўнанні з кім-, чым-н.
У ведах па геаграфіі ён не саступіць нікому.
5.што. Пры продажы аддаць танней вызначанай цаны.
Каб саступіла трохі, то можна купіць і больш яблыкаў.
|| незак.саступа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
перане́сціся, ‑нясуся, ‑нясешся, ‑нясецца; ‑нясёмся, ‑несяцеся; пр. перанёсся, ‑неслася і ‑няслася, ‑неслася і ‑няслося; заг. перанясіся; зак.
1. Хутка перамясціцца куды‑н. Агонь перанёсся ў лес, патрэсквала сухое сучча, чырвоныя істужкі пераскоквалі з дрэва на дрэва, пакідаючы рыжавата-чорныя плямы.Гурскі.Нібы птушка, адарваўся [алень] ад зямлі, узняўся ў паветра і плаўна перанёсся цераз ствол на сваіх нябачных крыл[ах].В. Вольскі.// Распаўсюдзіцца на што‑н. другое, перамясціцца ў іншае асяроддзе. Пачалося ўпартае змаганне за сцэну. Змаганне перанеслася ў школу, дзе сярод вучняў было многа гурткоўцаў.Галавач.
2.перан. Перанесці сябе ў думках, уяўленнях уіншаемесца, іншае асяроддзе і пад. Перанесціся ў мінулае. □ [Маша] перанеслася ў думках на палі сваёй брыгады, пераходзіла з ўчастка па ўчастак, любавалася маладою рунню.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
За́леж ’цалінная або ворная зямля, якая даўно не апрацоўвалася’, за́лях (дакладней, відаць, за́ляг) ’аблога’ (гродз., З нар. сл.). Рус.за́лежь ’тс’. Назоўнік ад дзеяслова залегчы/залягаць, у форме залеж з пераходам г > ж перад ‑ь па 1‑й палаталізацыі. Іншае значэнне залеж (’месца залягання выкапняў’, ’заляжалы тавар’), магчыма, пад рус. уплывам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перахо́д1 ’эпідэмія якой-небудзь няцяжкай хваробы’ (стаўб., З нар. сл.), піряхо́д ’пераход часу пасля прымятага’ (Юрч. СНЛ), сюды ж перэхо́дзіць ’перахадзіць за тэрмін (аб карове)’, ’пераходзіць з аднаго месца на другое, у другі стан’ (ТС), пераходка ’брод’ (добр., Мат. Гом.). Да пера- і хадзі́ць, ісці (гл.).
Пераход2 ’параход’ (Некр., ТС). Пад уплывам народнай этымалогіі з параход (гл.) — пры ад’ідэацыі лексемы пераход — як ’сродак, пры дапамозе якога можна пераправіцца з аднаго месца ў іншае’.
Разм. Пераадольваючы цяжкасці, пераправіць каго‑, што‑н. уіншаемесца. Перабавіць абоз цераз брод. □ — Віктар застаўся там, у бараку, — адказаў, падумаўшы, Тарасюк. — Добра было б і яго сюды перабавіць. Тады ўсе былі б у зборы. Трэба пагаварыць з доктарам...С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кале́ктар, ‑а, м.
1. Установа, якая займаецца зборам і размеркаваннем чаго‑н. Бібліятэчны калектар.
2. Шырокі канал або труба, якая збірае вадкасць або газы з другіх каналаў (труб) для адводу іх уіншаемесца. Каналізацыйны калектар. Меліярацыйны калектар.
3. Частка электрамашыны, якая служыць для ператварэння пераменнага току ў пастаянны.
4. Падземная галерэя, якая пракладваецца пад паверхняй вуліц для ўкладкі кабеляў або труб.
[Лац. collector — збіральнік.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)