паміна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

1. Разм. Успамінаць. [«Буржуй»:] — Вы ўжо старое не памінайце: што было, таго няма. Лынькоў. Па мястэчку — Гвардыян ведае — часта памінаюць яго імя. Зарэцкі.

2. Маліцца за ўпакой памёршых. Поп скорагаворкай памінаў імёны забітых. Мікуліч.

3. Спраўляць памінкі, удзельнічаць у памінках. Але гэты наш першы хлеб, Хлеб, з якім паміналі братоў, Сустракалі з няволі сясцёр... Не забудзецца век. Танк.

•••

Не памінай (не памінайце) ліхам — не ўспамінаць блага. [Ніна:] — Бывайце здаровы, не памінайце ліхам. Лобан.

Памінай як звалі — уцячы, збегчы, знікнуць бясследна. За восень у балота так наліло, што ў поцемках можна шуснуцца ў прорву — і памінай як звалі. Дуброўскі.

Памінаць (успамінаць) добрым словам — успамінаючы, добра адзывацца аб кім‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

партыза́нства, ‑а, н.

Разм.

1. Дзейнасць партызана, партызан. Дзед Талаш любіць успамінаць сваё партызанства. Колас. — І Апанаса хацелі тады зняць, дык не, заступіліся, партызанства ўлічылі. Скрыпка.

2. перан. Тое, што і партызаншчына (у 2 знач.). Не скажу, што мы ўсе не хацелі многа ведаць, але ў нас гэта выходзіла неяк бязладна, з нейкім бунтам і партызанствам. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мні́цельны ’недаверлівы, беспрычынна падазроны’ (ТСБМ). Да рус. мнительный ’тс’, якое з рус. мнить, ст.-рус. мьнѣти, ст.-слав. мьнѣти і г. д. Прасл. mьněti, роднаснае да літ. minė́ti ’ўспамінаць’, ст.-прус. minisnan ’памяць’, ст.-інд. mányatē, manutḗ ’думае’, ст.-грэч. μέμονα, лац. meminī ’ўспамінаю’. Ст.-слав. мѣнити ’згадваць, успамінаць’, славен. méniti, ст.-чэш. mieniti, польск. mienić, аднак, з’яўляюцца роднаснымі да ст.-в.-ням., с.-в.-ням. meinen ’думаць, меркаваць’ (Фасмер, 2, 633).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

успо́мніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што, пра каго-што і з дадан. сказам.

Аднавіць у памяці, прыпомніць. Жанчына раптам успомніла ўчарашні дзень, і сэрца яе па-ўчарашняму заныла болем. Брыль. Міхась пачаў успамінаць, што ён чытаў пра партызан грамадзянскай вайны. Успомніў і пра дзеда Талаша. Якімовіч. Зося прыпамінала і ніяк не магла ўспомніць, дзе яна чула гэтае прозвішча. Хомчанка.

•••

Успомніш маё слова — збудзецца тое, аб чым гаворыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

mention2 [ˈmenʃn] v. успаміна́ць, зга́дваць;

it’s worth mentioning ва́рта сказа́ць;

mentioned above аб чым ішла́ гаво́рка вышэ́й

not to mention не гаво́рачы/не ка́жучы ўжо пра;

don’t mention it infml калі́ ла́ска (у адказ на падзяку)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

recall2 [rɪˈkɔ:l] v.

1. fml успаміна́ць, прыпаміна́ць, узга́дваць;

We recalled the words of the song. Мы ўспомнілі словы песні.

2. адкліка́ць (дэпутата, пасла);

The Ambassador was recalled from Washington. Пасла адклікалі з Вашынгтона.

3. браць наза́д (няя́касныя рэ́чы)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

забы́ць, -бу́ду, -бу́дзеш, -бу́дзе; -бу́дзь; -бы́ты; зак.

1. каго-што або пра каго-што, на каго-што або аб кім-чым. Перастаць помніць; страціць успамін пра каго-, што-н.

З. старое (пра старое, на старое).

З. і думаць пра гэта (перастаць успамінаць, спадзявацца на што-н.).

2. што, пра каго-што, аб кім-чым і з інф. Упусціць з памяці, не ўспомніць.

З. адрас знаёмага.

З. пра даручэнне (аб даручэнні).

3. каго-што. Пакінуць дзе-н., не захапіць з сабой па няўважлівасці.

З. парасон у аўтобусе.

Што я там забыў? (нашто мне там быць; няма чаго мне там рабіць; разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ernnern

1. vt (an A) нага́дваць, напаміна́ць (пра што-н.)

2. ~, sich (an A, G) успаміна́ць, па́мятаць (пра што-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

помина́ть несов.

1. (вспоминать) успаміна́ць;

2. (справлять поминки) церк. паміна́ць;

не помина́йте ли́хом не ўспаміна́йце лі́хам;

помина́й как зва́ли погов. то́лькі і чу́лі; то́лькі яго́ і ба́чылі; і сле́ду не ста́ла;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

entsnnen*

~, sich (G) успаміна́ць (пра што-н.);

sovel ich mich entsnne нако́лькі я по́мню;

wenn ich mich recht entsnne калі́ мяне́ па́мяць не падво́дзіць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)