шпрэ́нгель

(ням. Sprengwerk)

дапаможная стрыжнёвая канструкцыя, якую далучаюць да асноўнай канструкцыі, каб узмацніць яе.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ЛЕСІРО́ЎКА (ням. Lasierung літар. пакрыццё палівай),

прыём тэхнікі жывапісу. На высахлыя шчыльныя слаі фарбы наносяць тонкія слаі празрыстых або паўпразрыстых фарбаў. Л. дазваляе змяніць, узмацніць або аслабіць колеравыя тоны, дасягнуць іх лёгкасці і гучнасці, узбагаціць каларыт, надаць яму большае адзінства і гармонію. Вядома са старажытнасці. Пашырана ў практыцы жывапісцаў 16—19 ст. як завяршальны этап стварэння карціны. У 20 ст. выкарыстоўваецца ў кірунках жывапісу, арыентаваных на класічную традыцыю.

т. 9, с. 218

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

падагрэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; -э́ты; зак., што.

1. Крыху разагрэць.

П. суп.

2. перан. Узбудзіць, узмацніць.

П. настрой, нецярпенне.

|| незак. падаграва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. падагрэ́ў, -рэ́ву, м. (да 1 знач.; спец.) і падаграва́нне, -я, н. (да 1 знач.).

П. вады ў басейне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напа́дкі, ‑аў і ‑дак; адз. няма.

Прыдзіркі, папрокі, абвінавачванні. Узмацніць нападкі. □ Толькі падтрымка шчырых сяброў.., якія таксама ў гэты час падвяргаліся неабгрунтаваным нападкам крытыкі, — крыху падбадзёрвала [П. Глебку]. Кучар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расшы́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., што.

1. Зрабіць больш шырокім. пашырыць.

Р. дарогу.

2. Павялічыць колькасна, у аб’ёме; пашырыць.

Р. вытворчасць.

3. Зрабіць больш шырокім па змесце, узмацніць; пашырыць.

Р. кругагляд.

Р. правы дэпутатаў.

Р. кола інтарэсаў.

|| незак. расшыра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. расшырэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ампліфікава́ць

(лац. amplificare = пашыраць, павялічваць)

намнажаць аднародныя элементы мовы (сінонімы, параўнанні і інш.), каб узмацніць выразнасць выказвання.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

obostrzyć

зак. абвастрыць;

obostrzyć karę — узмацніць кару (пакаранне)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ЗВАРО́ТАК,

слова або спалучэнне слоў, якім называюць асобу ці прадмет, да якіх звяртаюцца з мовай. У бел. мове выражаецца назоўным склонам назоўніка ці інш. часцінай мовы («Даруйце, любыя! Даруй, матуля!»), а таксама клічнай формай («Не шукай сабе, мой братку, з ветрам Бацькаўшчыну-матку»), Сінтаксічна З. са сказам не звязаны і членам сказа не бывае. Можа стаяць у пачатку, сярэдзіне і канцы сказа. Каб узмацніць эмацыянальнасць, З. суправаджаюць выклічнікам і інш. словамі эмацыянальнай ацэнкі: «О, край мой любімы, як многа прыволля, і думам, і працы бяскрайні прастор».

Літ.:

Беларуская граматыка. Ч. 2. Мн., 1986.

А.​Я.​Баханькоў.

т. 7, с. 37

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

шля́хам, прыназ. з Р.

З дапамогай, пры дапамозе. З’езд [Саветаў] абавязаў Паркамзем узмацніць падрыхтоўку кадраў для сельскай гаспадаркі шляхам арганізацыі курсаў. «Весці». Некалькі назоўнікаў агульнага роду ўтворана шляхам словаскладання: кніганоша, лежабока, пустамеля, самавучка. Граматыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

spotęgować

зак.

1. узмацніць, павялічыць;

2. узвесці ў ступень

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)