траці́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Трэцяя стадыя ў развіцці чаго‑н. (звычайна хваробы). Трацічная форма сіфілісу.

2. Звязаны з першым перыядам кайназойскай эры. Трацічны перыяд.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трэ́ці, ‑яя, ‑яе.

1. Ліч. парадк. да тры. Трэці год. Трэці па парадку. Трэці дом з краю. Трэцяя дзея п’есы. □ Прайсціся трэці раз Сцёпка не адважыўся: лёгка магло стацца так, што хто-небудзь з суседзяў мог бы звярнуць на яго ўвагу. Колас.

2. Асабіста не зацікаўлены ў чым‑н., што датычыцца дзвюх другіх асоб; пабочны. Усю гэтую гутарку чула трэцяя асоба. Чарнышэвіч.

3. у знач. займ. Хто‑, што‑н. з ліку некалькіх асоб або прадметаў пры іх пералічэнні. [Несцяровіч:] — Мільён людзей, скажам, працуе. Адзін муруе, другі цэглу робіць, трэці дрэва чэша, чацвёрты зямлю арэ. Кожны робіць сваё, а разам — гэта адна справа. Чорны.

4. перан. Не галоўны па значэнню, трэцярадны. На трэціх ролях. // Які выконвае дапаможную партыю. Трэці голас. // Ніжэйшы, горшы па якасці за другі. Трэці сорт. Чай трэцяга сорту.

5. у знач. наз. трэ́цяе, ‑яга, н. Страва, якая падаецца пасля другой; салодкая страва. На другі дзень з харчаваннем справа наладзілася, з’явіліся нават і трэція. Дубоўка.

6. у знач. наз. трэ́цяя, ‑яй, ж. Трэцяя частка, трэць. Адна трэцяя.

7. у знач. пабочн. трэ́цяе. Па-трэцяе.

•••

Трэцяе пакаленне — унукі.

Трэцяе саслоўе гл. саслоўе.

Трэцяя асоба гл. асоба.

Да трэціх пеўняў — да світання.

З трэціх рук; праз трэція рукі гл. рука.

Чуць з трэціх вуснаў гл. чуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ф,

1. Дваццаць трэцяя літара беларускага алфавіта, якая мае назву «эф» і ўжываецца пераважна ў словах іншамоўнага паходжання.

2. Глухі, губна-зубны, шчылінны зычны гук.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Траці́натрэцяя частка чаго-небудзь’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Касп., Шат.; ашм., Стан.), траці́на, трацці́на (треццина) ‘тс’ (Нас.), ‘трэцяя частка надзелу зямлі’ (Нас., Сл. ПЗБ, Ян., Кал.), трайціна́ ‘тс’ (Сцяц. Сл.), трэці́на ‘тс’ (ТС, Лекс. Бел. Палесся), трацы́на ‘тс’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел. третина, треттина, третынатрэцяя частка чаго-небудзь, у тым ліку зямельнага надзелу’ (ГСБМ). Параўн. укр. трети́на, дыял. трити́на, польск. trzecina, чэш. třecina, славац. trecina, славен. tretjina, серб., харв. трећина, балг. трети́на. Утворана ад трэці (трэйці) пры дапамозе суф. ‑іна са значэннем часткі ад цэлага (Сцяцко, Афікс, наз., 213), аналагічна ў іншых славянскіх мовах.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

trzeci

трэці;

co trzeci dzień — кожны трэці дзень;

~a część — трэцяя частка;

jedna ~a — адна трэцяя;

po ~e — па-трэцяе;

~a potęga мат. трэцяя ступень; куб;

kraje ~ego świata — краіны трэцяга свету

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ДЭКА́ДА [ад грэч. dekas

(dekados) дзесятак),

1) прамежак часу ў дзесяць дзён; трэцяя частка месяца.

2) Грамадскія мерапрыемствы, прысвечаныя якой-н. падзеі, з’яве, якія праводзяць дзесяць дзён (напр., Д. бел. мастацтва і літаратуры).

т. 6, с. 330

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Падры́мкатрэцяя струна пасля баса ў скрыпцы, якая выдае гук ля’ (Мядзв.), падрымоўка ’другая струна ў скрыпцы’ (Шат.). Гл. рыма, рымзаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Drtte sub m, f, n -n, -n трэ́ці, пабо́чны; трэ́цяя асо́ба

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

W, w

[ˈdʌbəlju:]

n. W's or w’s

два́ццаць трэ́цяя лі́тара анге́льскага альфабэ́ту

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

КОД у бухгалтэрыі,

умоўная лічбавая адзінка рахунка бухгалтарскага ўліку для аблягчэння бухгалтарскіх запісаў. Сінтэтычныя рахункі звычайна кадзіруюць двухзначнымі лічбамі ад 01 да 99, а субрахункі — трохзначнымі (першыя 2 лічбы абазначаюць нумар сінтэтычнага рахунка, а трэцяя — субрахунка).

т. 8, с. 374

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)