ВА́ТКІН (Раман Сямёнавіч) (н. 11.6.1925, г. Данецк, Украіна),
бел.трэнер па спартыўнай гімнастыцы. Засл.трэнер Беларусі (1962), засл.трэнерСССР (1973), засл. дзеяч фіз. культуры Беларусі (1971). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1952). Пад яго кіраўніцтвам гімнасты Беларусі перамаглі на Спартакіядзе народаў СССР (1975). У 1980-я г. быў дзярж. трэнерам зборнай каманды СССР па спарт. гімнастыцы па Беларусі. Сярод выхаванцаў М.Мілігула.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫБА́ЛКА (Баляслаў Міхайлавіч) (13.11.1928, с. Серабранка Арцёмаўскага р-на Данецкай вобл., Украіна — 13.9.1989),
бел.трэнер (барацьба вольная). Засл.трэнер Беларусі (1961). Засл.трэнерСССР (1964). Суддзя міжнар. катэгорыі. Канд.пед. навук (1968), праф. (1973). Скончыў Цэнтр.ін-тфіз. культуры (1951, Масква). З 1951 у Бел. ін-це фіз. культуры (у 1967—89 заг. кафедры, у 1968—70 прарэктар). У 1969—72 гал.трэнер зборнай каманды СССР па вольнай барацьбе — пераможцы XX Алімп. гульняў (1972, г. Мюнхен, Германія). Сярод выхаванцаў — А.Мядзведзь, чэмпіён СССР У.Лятун.
Тв.:
Борьба вольная и классическая. Мн., 1960 (разам з М.Ш.Мірскім, П.В.Грыгор’евым);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́КУН (Герман Мацвеевіч) (27.8.1922, в. Ясень Уздзенскага р-на Мінскай вобл. — 8.3.1978),
бел. спартыўны дзеяч, трэнер (фехтаванне на шпагах). Майстар спорту СССР (1949), засл.трэнер Беларусі (1961), засл.трэнерСССР (1965), засл. дзеяч фіз. культуры Беларусі (1971). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1949). З 1950 у Бел. і Мінскім абл. саветах фізкультурна-спарт.т-ва «Дынама», з 1957 у Бел. ін-це фіз. культуры, з 1962 трэнер па фехтаванні Цэнтр. савета саюза спарт. т-ваў і арг-цый БССР. У 1964—77 нам. старшыні К-та па фіз. культуры і спорце пры СМБССР. Сярод выхаванцаў А.Ніканчыкаў, Д.Ніканчыкава, А.Паўлоўскі, Т.Самусенка, Ю.Смалякоў, А.Чарнушэвіч і інш. З 1995 праводзіцца міжнар. турнір па фехтаванні памяці Бокуна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКА́РАНКА (Сяргей Лаўрэнцьевіч) (н. 11.9.1937, г. Крывы Рог, Украіна),
бел. спартсмен і трэнер па веславанні на байдарках і каноэ. Засл. майстар спорту СССР (1960), майстар спорту СССРміжнар. класа (1965). Засл.трэнер Беларусі (1979). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1969). З 1975 старшы трэнерРэсп. школы вышэйшага спарт. майстэрства і зборнай каманды Беларусі, у 1995—99 старшы трэнернац. каманды па веславанні на байдарках і каноэ. Чэмпіён XVII Алімп. гульняў (1960, Рым) на дыстанцыі 1000 м. Чэмпіён свету і Еўропы (1963, г. Яйцы, Югаславія), Еўропы (1961, г. Познань, Польшча) на дыстанцыі 10 тыс.м. Чэмпіён СССР (19 59—63, на дыстанцыях 1000 і 10 тыс. м; усюды на каноэ-двойцы, разам з Л.Гейштарам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЛА́ТАЎ (Уладзімір Георгіевіч) (30.6.1929, г. Новасібірск, Расія — 19 2.1976),
бел. спартсмен і трэнер па лёгкай атлетыцы (скачкі з шастом). Засл. майстар спорту (1959), засл.трэнер Беларусі (1975). Скончыў Кіеўскі ін-тфіз. культуры (1953). Рэкардсмен Еўропы, СССР. Трэніраваў зборную юніёраў СССР па лёгкай атлетыцы (з 1961), нац. каманду Кубы (1967—68), з 1968 старшы трэнер па скачках з шастом Рэспубліканскай школы вышэйшага спарт. майстэрства. З 1978 у Мінску праводзяць спаборніцтвы па скачках з шастом памяці Булатава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯДЗВЕ́ДЗЬ (Аляксандр Васілевіч) (н. 16.9.1937, г. Белая Царква Кіеўскай вобл., Украіна),
бел. спартсмен і трэнер (вольная барацьба). Засл. майстар спорту СССР (1963), засл. дз. фіз. культуры Беларусі (1969), засл.трэнер Беларусі (1976), засл.трэнерСССР (1980). Праф. (1976). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1965). З 1972 трэнер зборнай каманды СССР, з 1980 гал.трэнер зборных каманд Беларусі па вольнай барацьбе. З 1981 прэзідэнт нац. федэрацыі вольнай і грэка-рымскай барацьбы, з 1992 — федэрацыі барацьбы Беларусі. З 1991 віцэ-прэзідэнт Нац.алімп.к-та Беларусі. Выступаў у паўцяжкай і цяжкай вазе. Чэмпіён XVIII, XIX і XX Алімп. гульняў (1964, Токіо; 1968, Мехіка; 1972, г. Мюнхен, Германія). Чэмпіён свету (1962, 1966, г. Таліда, ЗША; 1963, 1971, Сафія; 1967, Дэлі; 1969, г. Мар-дэль-Плата, Аргенціна; 1970, г. Эдмантан, Канада). Чэмпіён Еўропы (1966, г. Карлсруэ, Германія; 1968, г. Скоп’е, Македонія; 1972, г. Катавіцы, Польшча). Чэмпіён СССР (з 1961 па 1963 і з 1966 па 1970). З 1970 на Беларусі праводзіцца традыц.міжнар. турнір па вольнай барацьбе на прызы М. (катэгорыя «Гран-пры»). Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
бел. шахматыст; шахматны тэарэтык, літаратар і педагог. Майстар спорту СССР (1938). Засл.трэнерСССР (1965). Скончыў Ленінградскі пед.ін-т (1934). У 1950—52 трэнер зборнай каманды СССР — пераможцы шахматнай Алімпіяды (1952, Хельсінкі). У 1955—69 трэнерБел. савета добраахвотнага спарт.т-ва «Спартак». Яго імем названы шахматны дэбют. З 1970 у Мінску праводзіцца мемарыял яго імя.
бел. спартсмен (гандбол). Засл. майстар спорту (1989). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1985). Чэмпіён XXIV Алімп. гульняў (1988, Сеул), чэмпіён свету сярод юніёраў (1983), прызёр чэмпіянату свету (серабро, 1990). З 1990 у Італіі (трэнер), з 1993 — у Германіі. У 1996 — трэнер каманды юніёраў Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРАБ’ЁЎ (Аркадзь Мікітавіч) (н. 3.10.1924, с. Мардова Тамбоўскай вобл., Расія),
расійскі спартсмен і трэнер (цяжкая атлетыка). Засл. майстар спорту СССР (1952), засл.трэнерСССР (1964). Д-рмед.н. (1970), праф. (1972). Скончыў Свярдлоўскі мед.ін-т (1957). Алімпійскі чэмпіён у паўцяжкай вазе (1956, 1960), неаднаразовы чэмпіён свету, Еўропы і СССР у 1950—59, рэкардсмен свету ў 1950—61.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛАБАДЗЯНЮ́К (дзявочае Зубава) Вера Міхайлаўна
(н. 22.6.1938, г. Курск, Расія),
бел. спартсменка і трэнер (парашутны спорт). Майстар спорту СССР (1959). Засл.трэнер Беларусі (1976). З 1976 інструктар-парашутыст Мінскага аэраклуба. Чэмпіёнка свету па паветранай акрабатыцы, сярэбраны прызёр у мнагабор’і і ў асабістым заліку (1960, Сафія). Абс. чэмпіёнка Усесаюзнай спартакіяды па тэхн. відах спорту (1961). Рэкардсменка свету, СССР.