ЧУХРА́Й Рыгор Навумавіч (23.5.1921, г. Мелітопаль Запарожскай вобл., Украіна — 29.10.2001),
расійскі кінарэжысёр. Нар.арт. Расіі (1969). Нар.арт.СССР (1981). Скончыў Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1953), у 1966—71 выкладаў у ім. У 1965—75 маст. кіраўнік Эксперым. творчага аб’яднання пры кінастудыі «Масфільм». Першы фільм — «Сорак першы» (1956, спец. прыз Міжнар. кінафестывалю ў Кане, 1957). Фільмам уласцівы лірызм, топкі псіхалагізм, сац.-маральная праблематыка: «Балада пра салдата» (1959, прыз Міжнар. кінафестывалю ў Кане; гал. прыз Усесаюзнага кінафестывалю, 1960), «Чыстае неба» (1961, гал. прыз Міжнар. кінафестывалю ў Маскве), «Жылі-былі стары са старою» (1965), «Памяць» (1971), «Жыццё цудоўнае» (1980), «Я навучу вас марыць» (1984, з Ю.Швыровым) і інш. Ленінская прэмія 1961.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пяхо́та, ‑ы, ДМ ‑хоце, ж.
Род войска, якое дзейнічае пешым парадкам. Служыць у пяхоце. Марская пяхота. □ Калі артылерысты перанеслі агонь углыбіню, у бой пайшлі топкі і пяхота.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
качага́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Рмн. ‑рак; ж.
Памяшканне, дзе знаходзяцца топкі паравых катлоў. Матросаў-неграў выселілі з кубрыка, і яны жылі ў вугальнай яме, у трумах, у качагарцы.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ту́пкі1 ‘цвёрды, не вязкі (грунт)’, ‘добра ўбіты, утаптаны’ (ТСБМ; Сцяц.; в.-дзв., Шатал.; гродз., стаўб., карэліц., З нар. сл.; навагр., Нар. словатв.), ‘цвёрды, гладкі’ (Сцяшк. Сл.); ту́пка, ту́пко ‘цвёрда, роўна’ (Сцяшк. Сл.; Сл. ПЗБ), ‘там, дзе можна прайсці без цяжкасці, без рызыкі; утаптана, уходжана’ (слонім., Нар. лекс.), ту́пко ‘мелка, неглыбока (дзе можна прайсці балота)’ (Зайка Кос.; ганц., Ск. нар. мовы). Да ту́пкаць (гл.); верагодна, па фанетычных прычынах (змешванне у з о̂ закрытым) ідэнтыфікуецца з то́пкі ‘цвёрды (аб дне ракі)’ (Некр. і Байк., Янк. 2; уздз., Сл. ПЗБ) насуперак то́пкі ‘гразкі, багністы’ (ТСБМ, Сцяшк., ТС, Бяльк.), што выводзіцца з тапіць1 (гл.). Аналагічна тупко́е сала ‘тлустае’ (ЛА, 4), параўн. то́пкі ‘які пры смажанні дае шмат тлушчу’, што выводзіцца з тапіць2 ‘расплаўляць, тапіць’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ПАРАГАЗАТУРБІ́ННАЯ ЎСТАНО́ЎКА,
энергетычная ўстаноўка, у якой камбінуюцца цыклы паравых і газавых турбін. Як рабочыя целы выкарыстоўваюцца прадукты гарэння паліва і падагрэтае паветра (у газавай турбіне), пара (у паравой турбіне) або парагазавая сумесь у адной турбіне.
Найб. выкарыстанне знайшлі камбінаваныя П.ў., у якіх у камеру згарання газавай турбіны падаецца паліва (прыродны газ або мазут), якое складае 20% усяго паліва, што выкарыстоўваецца. Прайшоўшы праз газавую турбіну, прадукты згарання, якія маюць у сабе нявыкарыстаны кісларод, паступаюць у топку паравога катла, дзе спальваюцца разам з астатнім палівам. Пашыраны таксама схемы П.у. з катламі-утылізатарамі, якія не маюць уласнай топкі, а абаграюцца адыходнымі газамі турбіны. П.ў. з катламі-утылізатарамі будуюць магутнасцю да 800 МВт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ача́г, -га́м., в разн. знач. оча́г;
а. то́пкі — оча́г то́пки;
а. асве́ты — оча́г просвеще́ния;
сяме́йны а. — семе́йный оча́г
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ЛІХАНО́САЎ Віктар Іванавіч (н. 30.4.1936, г.Топкі Кемераўскай вобл., Расія),
расійскі пісьменнік. Скончыў Краснадарскі пед.ін-т (1962). З 1998 гал. рэдактар час. «Родная Кубань». Друкуецца з 1963. Першая кніга апавяданняў — «Вечары» (1966). У аповесцях «Чалдонкі» (1967), «На вуліцы Шырокай» (1968), «Восень у Тамані» (1971), «Элегія» (1973), рамане «Калі ж мы сустрэнемся?» (1978) і інш. роздум пра лёс радзімы, узаемасувязь часоў і чалавечых лёсаў, пра таямнічасць жаночай душы. Кн. «Ненапісаныя ўспаміны. Наш маленькі Парыж» (1987, Дзярж. прэмія Расіі 1988) — сямейная хроніка з жыцця кубанскіх казакоў у трагічных абставінах 20 ст. Прозе Л. ўласцівы лірычна-філас. пачатак, спалучэнне розных жанраў (апавяданне-песня, аповесць-паэма). Асобныя яго апавяданні на бел. мову пер. Т.Мартыненка, В.Рабкевіч. Міжнар. прэмія імя М.Шолахава 1994.
Тв.:
Избр. произв.Т. 1—2. М., 1984;
Избранное. М., 1993;
Записи перед сном: Повести, рассказы, эссе. М., 1993;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
качага́р, ‑а, м.
Рабочы, які абслугоўвае топкі паравых катлоў. Васіль памагаў машыністу, паліў топку, — качагар з яго быў вельмі ўвішны і неспакойны.Мележ.— Эй, там, качагар, паддай агню ды добра сачы за парай!Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дымахо́д, ‑а, М ‑дзе, м.
Канал з вогнетрывалага матэрыялу для адводу дыму з печы (з топкі) у комін. Павел узлез на печ, выняў з коміна цагліну, усунуў у дзірку руку і абмацаў дымаход.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ША́ХТА (ад ням. Schacht),
1) горнае прадпрыемства для здабычы карысных выкапняў падземным спосабам і адгрузкі іх спажыўцу ці абагачальнай фабрыцы.
Бываюць Ш. вугальныя, жалезарудныя, саляныя. Калі здабыча вядзецца з дапамогай струменя вады — наз. гідрашахтай. Ш. складаецца з падземных горных вырабатак, дзе праводзяцца падземныя горныя работы, шахтавага ствала, будынкаў і канструкцый на паверхні, каб абслугоўваць горныя работы, прымаць карысныя выкапні і рыхтаваць іх для адпраўкі спажыўцам. Людзей і грузы ў Ш. перавозіць рудніковы транспарт (гл.Рудніковае транспартаванне). Глыбіня — ад сотняў м да некалькіх км. Ш. на магутных радовішчах дзейнічаюць 50—70 і больш гадоў.
На Беларусі Ш. карыстаюцца на прадпрыемствах ВА«Беларуськалій» (г. Салігорск).
2) Вертыкальная падоўжная поласць у некаторых канструкцыях, збудаваннях (напр., Ш. печы, топкі, ліфта).
А.А.Калагрыўка.
Схема шахты, якая распрацоўвае пакатыя вугальныя пласты: 1 — вентыляцыйны штрэк; 2 — ачышчальны забой (лава); 3 — адкатачны штрэк; 4 — брэмсберг; 5 — хаднікі; 6 і 8 — збудаванні галоўнага і дапаможнага ствалоў; 7 — будынак сартавання; 9 — электрападстанцыя; 10 — пародны бункер.