Мутоўка ’шост з 3–4 накіраванымі ўверх сукамі, які служыць для даставання з дна ракі адводзіны перамёту’ (Дэмб. 2), рус.мутовка ’калатоўка’, ст.-польск.mątew ’тс’, ст.-чэш.mutev, mutvicě, новачэш. moutev, славац.mutvica ’таўкач, мяла’. Да прасл.mǫty (род. скл. mǫtъve) (Фасмер, 3, 18; Варбат, Слав. языкозн., 1973, 94). Гл. муці́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пехцяро́к ’вяровачная сетка для сена ў дарозе’ (Нас.), ’кашэль, торба’ (Нар. Гом.), пехцёрь ’тс’ (Растарг.), пехцяром ’быць неахайна апранутым’ (Нас.), пяхцер ’гультай’ (мазыр., Мат. Гом.), (перан.) пехірірок ’таўстун (пра дзіця)’ (Нас.), рус.кур., калуж.пехтерь, пехтерь ’кошык, у які натоптваюць сена’, цвяр. ’тоўстае пражэрлівае дзіцё’, смал.пяхцерь ’пяхцер’, ярасл., цвяр., пск.пехтёршпь ’несці нешта цяжкае’, ’шмат набіраць, напіхваць’, ’шмат і прагна есці’. Відаць, уграфінізм. Параўн. вепск.pehit ’мятая салома, сечка’, peksta ’мяць, таптаць’, ’мясіць, збіваць, перамешваючы’, а таксама эрзя-мардоўск. pʼetkʼel ’таўкач’. Гл. таксама пяхцер. Куркіна (Этимология–1970, 96–97) рус.пехтерь, пестер(ь) і да т. п. адносіць да прасл.*pьxali, pixati, уключаючы сюды рус.пест ’таўкач, кій’, славен.peši ’салома ў кулях, прызначаная для пакрыцця будынку’ і інш., і вызначае магчымасць семантычнага пераходу: ’хуткі рух са штуршком’ > ’піхаць, таўчы’ > ’плесці, віць, ткаць’ > ’нешта сплеценае’, што не зусім адпавядае семантыцы бел. лексем.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Талабе́нь, толобе́нь — слова з няяснай семантыкай у традыцыйнай формуле сватання: Надобе́нь толобе́нь? а як недоўбе́нь, то я дале подоўбень (ТС). Відаць, метафарычная назва асобы з суф. ‑ень ад толуб ’фігура, тулава; аснова лапця’ (гл. тулаб), параўн. укр.то́лоб ’кадаўб’. Меркаванне Коваля (Бел. эрот. фольклор, 119) пра трансфармацыю зыходнага таўка́ч у якасці эўфемізма не пераконвае. Магчыма, “звонкі” варыянт ад талапень ’някемлівы чалавек, ёлупень’ (гл.). Гл. і наступнае слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пістон1, пісту͡он ’невялікі металічны каўпачок з выбуховым рэчывам у ружэйных патронах альбо снарадах’ (ТСБМ, Бес.). Відаць, праз рус. мову з франц.piston, якое з італ.pistone ’поршань’, ’таўкач, мяла’ < лац.pistāre ’таўчы’ (Фасмер, 3, 268). Сюды ж пістон ’шомпальная стрэльба’ (Касп.).
Пістон2 ’белая конусавідная вастраверхая шапка з лямпа’ (Бяльк.), паўн.-усх.пістоны ’мэндлікі’ (КЭС), — у выніку семантычнага пераносу ’каўпачок у выглядзе шапачкі, шапкі’, параўн. польск.piston альбо kapiszon ’капюшон’ > ’шапка (конусавідная) > ’шапка мэндліка’.
robić z kogo ~nia — рабіць з каго дурня; дурыць, марачыць, абдурваць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Ве́рцяха ’макацёр’ (Сцяшк. МГ), гродз.верцеха ’тс’ (Шн., 3), камянецк. вэрцюха́ ’вялікая гліняная міска’ (Шатал.), драг.вэ́ртяга ’макацёр’ (Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), бяроз.вэртэга́ (Шатал.). Укр.вертьо́га ’род посуду’, польск.wiercioch ’таўкач, качалка, якімі труць што-небудзь у посудзе’. Пашырана на бел.-укр. тэрыторыі. Узыходзіць да vьrtěti (vŕ̥těti) ’круціць’. Утворана пры дапамозе суф. Nomina agentis ‑ęga; пазней лексема стала абазначаць вынік дзеяння і злілася з назоўнікамі з суф. ‑оха (‑ёха), набыўшы адценне экспрэсіўнасці. На гэтай жа тэрыторыі вядома лексема вярцёха (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мя́ла, мя́ло, мʼя́ло, стол., іван.мня́ло, мне́ло ’драўляны таўкач для бульбы або каб церці мак’; мя́ла (а таксама мялава́ты, мя́лаваты) ’няспрытны, непаваротлівы, нязграбны чалавек’ (ТСБМ, Янк. БП, Федар. 2, Растарг., Шат., Мат. Гом., Сл. Брэс., Сл. ПЗБ; слонім., Нар. словатв.), мя́ла, мя́лка, мя́лачка ’мялка для льну ці канапель’ (Нас., Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), мя́ла ’лупцоўка’ (Ян.), ’пашча, зяпа, рот’ (Касп., Бяльк.). Укр.мʼя́ло, мня́ло, рус.мя́ло. Усх.-слав. Узыходзіць да прасл.mẹdlo (Трубачоў, Этимология–1963, 17, 18 і 20). Да мяць (гл.). Параўн. таксама мя́ліца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*То́лак, то́лок ’трамбоўка’: толоком збівалі ток (ТС). Параўн. укр., рус.то́лок ’прылада для трамбавання; поршань’, дыял. ’таўкач’, польск.tłok ’поршань, штэмпель, пячатка’. Ідэнтычнае польск.tłok ’ціск, ціжба’, чэш.tlak ’ціск, націск’, ’вытаптаная зямля’, славац.tlak ’ціск’, в.-луж.tłok ’цвёрдая перамешаная са жвірам зямля’, славен.tlàk ’добра ўтрамбаваная зямля; ціск’, харв.tlȃk ’ціск’. Сюды ж балг.тлак ’нанос’ (Бярнар, Бълг. изсл., 252), што да прасл.*tolkъ ад *telkti ’таўчы’ (Фасмер, 4, 72; Бязлай, 4, 186; Шустар-Шэўц, 1509). Тэхнічныя тэрміны позняга паходжання (Борысь, 634).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
beetle
I[ˈbi:təl]1.
n.
жук -а́m.; хрушч -а́m.
Colorado beetle — каляра́дзкі жук (у бу́льбе)
2.
v.i., informal
ху́тка ру́хацца, бе́гаць дро́бным кро́кам
II[ˈbi:təl]1.
n.
1) Tech. ба́ба f. (для забіва́ньня па́ляў), капёр -ра́, ка́пар -а m. (машы́на)
2) таўка́ч -а́m., таўка́чык -а m.
3) машы́на для ўбіва́ньня палатна́ й парка́лю
2.
v.t.
трамбава́ць, біць (каме́ньне)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Лі́вер1, лівар ’прыбор для набірання вадкасці ў выглядзе трубкі, пашыранай пасярэдзіне’ (Нас., ТСБМ), лі́вар ’лейка’ (Жд. 1), прыстасаванне, пры дапамозе якога паднімаюць цяжкія прадметы’ (глус., КЭС) і, магчыма, ліварэ́ ’вялікія трэскі, якія сколваюцца з бервяна’ (Шат.). Укр.лі́вар, ліва́рок, лі́вер ’лейка, дамкрат’, ’сіфон, рычаг’, рус.ле́вер, ливер ’лейка для палівання гародніны’, польск.lewor, liwor, lewarek ’прыбор для паднімання цяжкіх прадметаў’, таўкач’, ’журавель у калодзежы’, ’лейка’. З с.-лац.levarius, leverius ’рычаг-пад’ёмнік’ < лац.levāre ’паднімаць’ (Слаўскі, 4, 187) праз польскую мову. У рус. мове, аднак, са ст.-франц.levëour (< лац.levātōrem) праз англ.lever ’рычаг’ (Фасмер, 2, 493).
Лі́вер2 ’вантробы забойнай жывёлы, з якіх вырабляюцца прадукты харчавання’ (ТСБМ). Новае запазычанне з рус. мовы (Крукоўскі, Уплыў, 80), куды прыйшло з англ.liver ’печань’, або з с.-н.-ням., гал.lever ’тс’ (Фасмер, 2, 493).