БРЭ́ДЭЛЬ ((Bredel) Вілі) (2.5.1901, г. Гамбург, Германія — 27.10.1964),
нямецкі пісьменнік, прадстаўнік сацыялістычнага рэалізму. Прэзідэнт АМ ГДР (з 1962). Удзельнік Гамбургскага паўстання 1923. У 1933—34 вязень фаш. канцлагера, адкуль уцёк. У 1934—45 у эміграцыі (Прага, Масква). Удзельнік грамадз. вайны ў Іспаніі (1937—39). Яго палітычна завостраныя раманы «Машынабудаўнічы завод Н. і К» (1930), «Розенгофская вуліца» (1931, бел.пер. 1933), «Выпрабаванне» (1935, бел.пер. 1937), «Ад Эбра да Волгі» (1939—48), трылогія «Родныя і знаёмыя» (1941—53) і інш. прысвечаны антыфаш. і антываен. змаганню, а таксама жыццю рабочых у ГДР. На бел. мову творы Брэдэля перакладалі В.Вольскі, К.Даўкша, В.Сёмуха і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЯТА́Я ТРО́ЙЦА,
паводле хрысціянскага веравучэння, 3 іпастасі адзінага па сваёй сутнасці Бога: Бог-Айцец, Бог-Сын, Бог—Дух Святы. Вытокі вучэння пра С.Т. ў Старым запавеце, але канчаткова яно выкладзена ў Новым запавеце. Догмат пра С.Т. распрацоўваўся з канца 2 ст. ў сувязі з фарміраваннем адзінай епіскапальнай царквы і выклікаў вострыя дыскусіі (т. зв. трынітарныя спрэчкі). Тэалагічную завершанасць догмат пра С.Т. атрымаў у 3 ст. і замацаваны на 1-м (325) і 2-м (381) Усяленскіх саборах. У 381 уведзена свята Тройца (гл.Сёмуха). Вучэнне пра С.Т. распрацоўваў Аўгусцін Блажэнны, які трактаваў С.Т. як вечнае божае самапазнанне і любоў. Догмат пра С.Т. адмаўляўся ў антытрынітарных вучэннях (гл.Антытрынітарыі). С.Т. з’яўляецца адным з самых распаўсюджаных сюжэтаў у іканапісе. Сімвал С.Т. — выява 3 анёлаў.
латышская паэтэса. Засл. дз. культуры Латвіі (1986), ганаровы член АН Латвіі (1990). Скончыла Літ.ін-т імя Горкага ў Маскве (1961). Друкуецца з 1947. Аўтар кніг вершаў («Усю зіму вясна», 1955; «Зямная цяплынь», 1959; «Мора гарыць», 1966; «У маруне», 1976), навел і апавяданняў («Няшчасце ў дом», 1979). У яе паэзіі — праблемы грамадскага існавання, нац. самасвядомасці, душэўнай адзіноты асобы. Проза Бэлшэвіцы адметная лаканічнасцю, інтрыгай, тонкім псіхалагізмам. Вядомая і як драматург. Пісала казкі для дзяцей. На латыш. мову пераклала творы А.Астрэйкі, С.Грахоўскага. На бел. мову творы Бэлшэвіцы пераклаў В.Сёмуха.
Тв.:
Бел.пер. — Белы алень. Мн., 1985;
у кн.: Сучасныя латышскія апавяданні. Мн., 1978;
Латышская савецкая паэзія: Анталогія. Т. I. Мн., 1984;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДВАНАДЗЕСЯ́ТЫЯ СВЯ́ТЫ,
12 найбольш значных свят праваслаўя: Раство Хрыстова (Каляды) — 7 студз. (25 снеж. па с.ст.), Хрышчэнне Гасподняе (Вадохрышча) — 19(6) студз.; Стрэчанне Гасподняе (Грамніцы) — 15 (2) лют., Дабравешчанне — 7 крас. (25 сак.), Уваход Гасподні ў Іерусалім (Вербніца) — за тыдзень да Вялікадня, Узнясенне Гасподняе (Ушэсце) — на 40-ы дзень пасля Вялікадня, Дзень св. Тройцы (Сёмуха, Пяцідзесятніца) — на 50-ы дзень пасля Вялікадня, Праабражэнне Гасподняе (Спас) — 19 (6 жн.), Успенне Прасвятой Багародзіцы (Прачыстая) — 28 (15) жн., Раство Прасвятой Багародзіцы 21 (8 вер.), Узвіжанне Крыжа Гасподняга — 27 (14) вер., Увядзенне ў храм Прасвятой Багародзіцы (Уводзіны) — 4 снеж. (21 ліст). Разам з Вялікаднем лічацца галоўнымі святамі правасл. царквы. Пераважная большасць хрысц. свят прымеркавана да стараж. свят, звычаяў і абрадаў нар. календара. Звычайна хрысц. святы пачынаюцца з вечара, з усяночнай, а раніцай у царкве адбываецца святочная літургія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
тро́йца, ‑ы, ж.
1. У хрысціянскай рэлігіі — трыадзінае бажаство, у якім спалучаюцца тры асобы: бог-бацька, бог-сын і бог-дух святы.
2. Свята хрысціянскай царквы, якое адзначаецца на пяцідзесяты дзень пасля вялікадня; сёмуха. [Яўхім:] — Кланяліся .. [каменю], маліліся і нават у такія святы, як радаўніца, тройца, прыходзілі пад камень частавацца і, адыходзячы, пакідалі трохі ежы.Пестрак.
3.Разм. Пра трох асоб, якія звычайна бываюць разам і сябруюць. [Сёмка:] — Дурная будзе Зося, калі .. не выпра з хаты ўсю тройцу...Гартны.У саўгасе добра памятаюць, як хадзіла да Федасюка на склад дружная тройца: кіраўнік аддзялення, галоўны заатэхнік і ветфельчар.«Вожык».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Pfíngstenn - або plрэл.Сёмуха, Тро́йца;
zu ~ на Сёмуху;
◊
wenn Óstern und ~ auf éinen Tag fállen≅ пасля́ до́жджыку ў чацве́р
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
БАБРО́ЎСКІ ((Bobrowski) Іаганес) (9.4.1917, г. Тыльзіт, цяпер Савецк Калінінградскай вобл., Расія — 2.9.1965),
нямецкі пісьменнік. Вучыўся ў Кёнігсбергскай класічнай гімназіі. У 1941 мабілізаваны на Усх. фронт. У 1945—49 у палоне ў СССР. Аўтар зб-каў вершаў «Сармацкі час» (1961), «Зямля ценяў і рэк» (1962), «Прыкметы надвор’я» (1966), «У зарасніках ветру» (1970), раманаў «Млын Левіна» (1964), «Літоўскія клавіры» (1966), кн. навел «Бёлендорф і мышынае свята» (1965), «Прарок» (1967). Асн. тэма творчасці — асэнсаванне гіст. віны немцаў перад інш. народамі. З яго твораў паўстае вобраз Сарматыі — краю паміж Віслай і Нёманам, паэт уваскрашае абліччы і галасы ахвяр — ад знішчаных тэўтонцамі ў 12 ст. прусаў (праграмная «Элегія памяці прусаў», 1952) да яўрэяў, цыганоў і славян, што загінулі ад рук фашыстаў. Вершы «Радзіма мастака Шагала», «Заходняя Дзвіна», «Вільня», «Мемель» і інш. перадаюць непаўторную прыгажосць бел.-літоўскага краю, насычаны матывамі бел. і літоўскага фальклору. Асобныя яго творы на бел. мову перакладалі Ю.Гаўрук, М.Навіцкі, Я.Семяжон, В.Сёмуха.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫ́МЕЛЬСГАЎЗЕН ((Grimmelshausen) Ганс Якаб Крыстафель фон) (каля 1621, г. Гельнгаўзен, Германія — 17.8.1676),
нямецкі пісьменнік. Перажыў жахі Трыццацігадовай вайны 1618—48, быў яе ўдзельнікам. З 1667 стараста ў г. Рэнхен, дзе напісаў усе свае творы. Самы вядомы з іх — сац.-філас., гратэскна-сатыр. раман «Сімпліцысімус» (1-е выд. 1669, найб. поўнае 1671). Яго гал. герой Сімпліцый («прастак») увайшоў у галерэю вечных вобразаў сусв. л-ры. Раман — своеасаблівая энцыклапедыя жыцця Германіі і ўсёй Еўропы ў гады Трыццацігадовай вайны, прасякнуты антываен. пафасам і трывожным роздумам пра лёс чалавечай цывілізацыі, ідэямі духоўнага стаіцызму. Працягам «сімпліцыяны» сталі раманы «Прастаку насуперак, або Дзіўнае апісанне жыцця махляркі і прайдзісветкі Кураж», «Шпрынгінсфельд» (абодва 1670), «Дзівоснае птушынае гняздо» (1672). У яго спадчыне раманы на гіст. і біблейскія сюжэты («Цнатлівы Іосіф», 1667), фантаст. («Першы абібок», 1670, і «Свет навыварат», 1673). На бел. мову раман «Сімпліцысімус» пераклаў В.Сёмуха.
аўстрыйскі паэт. Удзельнік 1-й сусв. вайны. Вучыўся ў Венскім ун-це. З 1937 на нелегальным становішчы, у 1939—57 у Англіі. Друкаваўся з канца 1920-х г.Зб-кі вершаў «На дне» (1928), «Каляндар» (1930), «З гармонікам» (1936), «У шынку» (1946) сац.-крытычнай праблематыкі, у іх адлюстравана гаротнае жыццё абяздоленых, батракоў, беспрацоўных, бадзяг. Аўтар зб-каў вершаў антываен. («Мы ляжалі на Валыні ў балоце», 1931) і антыфаш. («Высланы з Аўстрыі», 1943; «Вена 1938. Зялёныя Кадры», 1946) накіраванасці. У зб-ках «Хвала роспачы», «Аб чорным віне» (абодва 1956) рэаліст. змест песенных мелодый афарбаваны матывамі смутку і адчаю. Асобныя вершы К. пераклаў на бел. мову В.Сёмуха.
Тв.:
Бел.пер. — у кн.: Прыйдзі, стваральны дух: З ням., аўстр., польск., латыш. лірыкі. Мн., 1986;
Рус.пер. — у кн.: Золотое сечение: Австрийская поэзия XIX—XX вв. в рус. переводах. М., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́ЦІС ((Lācis) Віліс) (12.5.1904, с. Рынужы, цяпер у межах г. Рыга — 6.2.1966),
латышскі пісьменнік, дзярж. дзеяч. Нар. пісьменнік Латвіі (1947). Вучыўся ў Барнаульскай настаўніцкай семінарыі (1917—18). У 1940—46 старшыня Саўнаркома, у 1946—59 — Савета Міністраў Латвіі. Друкаваўся з 1921. Увёў у лат. л-ру самабытнага, валявога героя — шукальніка праўды, носьбіта лепшых якасцей прац. народа: трылогія «Бяскрылыя птушкі» (1931—33), раманы «Сын рыбака» (т. 1—2, 1933—34), «Старое марацкае гняздо» (1935—37, перапрацаваны варыянт «Сям’я Зітараў», 1955) і інш. Аўтар раманаў «Да новага берага» (1950—51, Дзярж. прэмія СССР 1952), «Страчаная бацькаўшчына» (1953), аповесці і п’ес пра Вял.Айч. вайну «Кавалі будучыні» (1942), «Нявестка» (1943), «Перамога» (1945), рамана-эпапеі «Бура» (1945—48, Дзярж. прэмія СССР 1949) і інш. Многія творы Л. інсцэніраваны і экранізаваны. На бел. мову асобныя творы пераклалі Я.Скрыган, В.Сёмуха.