Сёмуха, -і, ДМ -мусе, ж.
Адно са свят праваслаўнай царквы, якое святкуецца ў пяцідзясяты дзень (праз сем тыдняў) пасля Вялікадня.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Сё́муха
назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
| Н. |
Сё́муха |
| Р. |
Сё́мухі |
| Д. |
Сё́мусе |
| В. |
Сё́муху |
| Т. |
Сё́мухай Сё́мухаю |
| М. |
Сё́мусе |
Крыніцы:
krapivabr2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
Сёмуха ж., церк. Тро́ица, Пятидеся́тница
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сёмуха, ‑і, ДМ ‑мусе, ж.
Адно са свят праваслаўнай, царквы, якое святкуецца ў пяцідзесяты дзень (праз сем тыдняў) пасля вялікадня. Яблыкі першыя знялі па маладым садзе. .. Хоць у пограб сып. Да сёмухі будуць ляжаць... Мыслівец. Пасля сёмухі сонца як бы стала на адным месцы і няшчадна смаліла. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сёмуха ‘свята на пяцідзесяці дзень (праз сем тыдняў) пасля Вялікадня’ (ТСБМ, Шат., Др.-Падб., Байк. і Некр., Сержп. Прымхі; Сл. ПЗБ), ‘пятніца сёмага тыдня пасля Вялікадня, Духаўская пятніца’ (Нас.), сёміца ‘тс’ (паст., Сл. ПЗБ), сёмка ‘сёмуха’, ‘субота перад Троіцай’ (глыб., Сл. ПЗБ). Да сёмы (гл.); параўн. рус. семи́к, седми́чник ‘чацвер на сёмым тыдні пасля Вялікадня’ (Праабражэнскі, 2, 224–225; Фасмер, 3, 599). Сюды ж сёмушка ‘галінкі дрэў, маладыя дрэўцы, якімі ўпрыгожваюць на Тройцу хату, падворак’, сёмушнія дзяды́ ‘памінальны дзень праз тыдзень пасля Тройцы’ (Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сёмуха, Тройца
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
семи́к м., рел., разг. сёмуха, -хі ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
тро́йца, -ы, ж.
1. (з вялікай літары). У хрысціянскай рэлігіі: трыадзінае бажаство, у якім спалучаюцца тры асобы: Бог Айцец, Бог Сын і Бог Дух Святы.
2. (з вялікай літары). Свята хрысціянскай царквы, якое адзначаецца на пяцідзясяты дзень пасля Вялікадня; Сёмуха.
3. Пра трох асоб, звязаных паміж сабой сяброўскімі адносінамі (разм., часта іран.).
Неразлучная т.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Трае́цкі — прым. ад Тройца ’Святая Тройца, свята Сёмуха’: трое́цькый ты́ждэнь ’тыдзень пасля Сёмухі’, трае́цкія дзяды́ (трае́цкые деды́) ’памінальныя дні перад Тройцай’ (гом., Талстая, Полес.), трое́цькый ты́ждэнь ’тыдзень пасля Сёмухі’ (маляр., там жа), трое́цкый грыб ’агульная назва вясновых грыбоў’ (пін., Жыв. сл.), трое́цкі грыб ’ранні, веснавы баравік’ (ТС), сюды ж урбанонімы Трае́цкая гара, Трае́цкае прадмесце ў Мінску, Трае́цкая царква́ ў Віцебску, ст.-бел. троецького (1532 г.), троецкиѣ (1624 г.), гл. Карскі, 1, 226. Гл. Тройца; паводле Карскага (там жа), форма з е на месцы jь з’яўляецца заканамерным утварэннем. Параўн. таксама трое́чны ты́дзень ’тыдзень, на які прыпадае Сёмуха’ (ТС), трое́шны ты́ждень ’тс’ (лельч., Талстая, Полес.), відаць, ад Тро́ечка, Трое́шнік ’Сёмуха’ (там жа) з народнаэтымалагічным набліжэннем да тройка, тройчы (гл.), параўн. трае́чны ’трайны’ (Некр. і Байк.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сяму́ха ’бёрда ў сем нітоў’, ’сем шурак дроў’, ’карта сямёрка’ (Бяльк.), ’мера гарэлкі за сем капеек асігнацыямі або дзве капейкі серабром’ (Нас.). Вытворнае ад сем (гл.), параўн. сёмуха.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)