Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
vorübera мі́ма (an D – каго-н., чаго-н.);
die Gefáhr ist ~ небяспе́ка міну́ла(ся);
~ sein міну́ць, прайсці́
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Апру́дзіцца ’цяжка захварэць, акалець’ (Касп.), рус.арх.опру́дить ’пазбавіць жыцця (безасаб.)’; прудить(ся) ’мачыцца ў пасцель’; арл., прудиться ’грэцца каля агню і абіраць насякомых’, укр.прудити(ся) ’выганяць, давіць насякомых з адзення’. Толькі першае рускае значэнне супадае з беларускім; іншыя, магчыма, абазначаюць дзеянні, звязаныя з хваробай, старэннем, яны, напэўна, звязаны этымалагічна з прудить(ся) ’хутка цячы’ < ’гнаць’, што вынікла з прудить ’рабіць запруду’; параўн., аднак, пудзіць. Калі б не арханг.опрудить, магчыма, трэба было б параўнаць беларускае слова з літ.aprūdýti ржавець’. Параўн. яшчэ апрындзіцца. Гл. апруда2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
-сі, часціца пры параўнальным злучніку чым: з грэцкой мукі лемешка лепей чим‑си с аржаной (Нас.), варыянт чим‑ся (там жа). Паводле Карскага (2–3, 491), паходзіць з указальнага займенніка *sь (гл. сей). Выказваюцца таксама меркаванні пра паходжанне аналагічных часціц у іншых славянскіх мовах з рэштак аптатыву дзеяслова *es‑ ‘быць’ (ESSJ SG, 2, 607) або з формы Д. скл. зваротнага займенніка *sę (Сабалеўскі, Slavia, 8, 485 і інш.), аднак для канкрэтных выпадкаў цяжка прыняць адназначнае рашэнне (агляд і абмеркаванне версій гл. у ESJSt, 13, 814). Варыянтнасць ‑сі/‑ся схіляе да думкі пра займеннікавае паходжанне форм. Гл. таксама -ся.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вы...прыстаўка.
Надае слову значэнне: 1) рух знутры, сярэдзіны чаго‑н., напрыклад: выбегчы, выехаць; 2) закончанасць або завершанасць дзеяння, напрыклад: выкасіць, вылавіць; 3) дасягненне чаго‑н. пры дапамозе дзеяння, напрыклад: выслужыць, выглядзець; 4) здабыванне, выманне з сярэдзіны часткі прадмета або аднаго прадмета з другога, напрыклад: вывінціць, выняць; 5) у спалучэнні з часціцай ‑ся (‑ца, ‑цца) перадае поўную вычарпанасць дзеяння, напрыклад: вылежацца, выспацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Брыка́ць, брыка́цца. Рус.брыка́ть, -ся (дыял.брыка́ть кідаць’), укр.брика́ти, -ся, польск.brykać. Слав. (дыял.) *brykati ’тс’ (таксама, можа, ’кідаць’). Слаўскі (1, 45) лічыць, што гэта, магчыма, ітэратыў да *brъkati ’брыкаць, кідаць і да т. п.’ (параўн. славен.bȓkati, серб.-харв.бр́кати). Іншыя версіі не вельмі пэўныя. Бернекер, 93; Брукнер, 43; Праабражэнскі, 1, 48; Фасмер, 1, 222; Слаўскі, 1, 45.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
myself[maɪˈself]pron.
1. сябе́; -ся, -цца (пра 1-ю асобу адз. л.);
I wa shed myself. Я памыўся.
2. сам, сама́;
I saw it myself. Я сам гэта бачыў.
♦
as for myself што да мяне́
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Завіха́цца ’спяшацца працаваць’ (Жд. 3). Рус.пск.завиха́ться ’качацца’, бранск. ’ламацца, вярцецца, мітусіцца’. Ад віхаць (гл.) з прэфіксам за‑ і постфіксам ‑ца (< -ся).