лістасцябловы мох сям. клімацыевых, які расце на сырой і балоцістай глебе на лугах, у лясах, па берагах вадаёмаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
настра́мак, ‑мка, м.
Абл.
1. Пярэбірак сена, саломы і пад. Памацаў [Васіль Кузьміч], як падсохла трава, узяў.. граблі, напластаваў і палажыў пару настрамкаў у капу.Пальчэўскі.
2. Невялікі воз сена, саломы і пад. Прышлося па тры настрамкі сырой травы на кожнага касца.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
п’яню́чы, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.незал.цяпер.ад п’яніць.
2.узнач.прым. Які прыводзіць да стану ап’янення; хмельны. Пачалі чарнець спачатку яры, яміны, лагчыны, а потым пачарнеў і ўвесь стэп, дыхнуў вільгаццю, запахла сырой травой і знік п’янючы мядовы водар.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ляпто́брыум
(н.-лац. leptobryum)
лістасцябловы мох сям. брыевых, які трапляецца на сырой, гліністай, пясчанай глебе ў лагчынах, лясах, на гнілой драўніне, балотах, палях, каменных сценах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
surówka
ж.
1. чыгун;
2. нябеленае палатно;
3. цэгла-сырэц;
4. салата (з сырой агародніны)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
АСЦЫЛЯТО́РЫЯ (Oscillatoria),
род ніткаватых сіне-зялёных водарасцяў сям. асцыляторыевых. Больш за 100 відаў. Касмапаліты. Жывуць у прэсных і салёных вадаёмах, морах, гарачых крыніцах, у сырой глебе. На Беларусі 35 відаў і 8 разнавіднасцяў. Найб. пашыраны ў планктоне сажалак і азёраў асцыляторыя азёрная (Oscillatoria limnetica), азярковая (Oscillatoria lacustris), глеістая (Oscillatoria limosa), тонкая (Oscillatoria tenuis), планктонная (Oscillatoria planctonica), Агарда (Oscillatoria aghardii), чырванаватая (Oscillatoria rubescens).
Трыхомы прамыя або сагнутыя, блакітна- ці жоўта-зялёнага, чырванаватага або фіялетавага колеру, без гетэрацыстаў, адзіночныя або ў дзернавінках, пераважна без слізістага чахла. Размнажаюцца дзяленнем клетак, гармагоніямі і планакокамі. Большасць відаў рухомыя. Могуць выклікаць «цвіценне» вады.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
аце́слівы
1. (о хлебе) сыро́й, недопечённый;
2. (о человеке) нера́звитый, глупова́тый;
мужы́к у яе́ быў а. — муж у неё был нера́звитый (глупова́тый)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
АГЛАМЕРА́ЦЫЯ,
1 у металургіі, тэрмахімічны працэс спякання дробназярністых ці пылападобных матэрыялаў руднай шыхты ў вял. кавалкі (агламераты). Уключае падрыхтоўку шыхты, спяканне яе, апрацоўку гарачага пеку, ахаладжэнне да 100 °C і сартаванне. Шыхта складаецца з дробнай сырой руды і яе канцэнтрату, паліва (дробны кокс ці антрацыт), флюсу (здробненая вапна і вапняк). Агламерацыя адбываецца пры прадзіманні паветра цераз слой шыхты на каласніковых рашотках агламерацыйнай машыны і згаранні паліва (1500 °C); у выпадку сульфідных рудаў — пры акісленні (працякае з выдзяленнем цеплаты). Агламерат выкарыстоўваецца ў чорнай металургіі, у каляровай — для вытв-сці алюмінію, нікелю і свінцу.
2) У мікрабіялогіі, утварэнне мікраарганізмамі намнажэнняў у вадкасцях або тканках у выніку змены фіз. і хім. уласцівасцяў мікробных клетак (пад уздзеяннем імунных целаў і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІАНІ́ТНАЯ ГЛЕ́БА,
штучнае пажыўнае асяроддзе для вырошчвання раслін; сумесь іанітаў (аніяніту і катыяніту), насычаных біягеннымі элементамі ў выглядзе іонаў. Створана ў Ін-це агульнай і неарган. хіміі Нац.АН Беларусі У.С.Салдатавым і Н.Р.Пёрышкінай (1966).
Распрацаваны розныя віды І.г. («Біёна»), якія адрозніваюцца іонаабменнікамі, іх іонным саставам і відам раўнаважнага пажыўнага раствору. Атрымана грануляваная, валакністая і ў выглядзе пенаматэрыялаў. Мае 4—8% (па масе) неабходных для раслін элементаў. 1 кг сухой І.г. (без унясення ўгнаенняў) дае 1—3 кгсырой (0,1—0,3 кг сухой) расліннай біямасы. Выкарыстоўваюць для вырошчвання раслін у ненатуральных умовах (на ледаколах, у касм. аранжарэях, хатнім раслінаводстве), у біялогіі для адаптацыі аслабленых раслін, чаранкавання (напр., бульбы, вінаграду і інш.), як высокаэфектыўнае ўгнаенне.
Літ.:
Солдатов В.С., Перышкина Н.Г. Искусственные почвы для растений. Мн., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ДСКІЯ КУФРЫ́,
вырабы нар. майстроў г. Ліды Гродзенскай вобл. і навакольных вёсак. Промысел пашыраны ў 19—1-й пал. 20 ст. Вылучаюцца стрыманым графічна-выразным, рытмічна строгім паліхромным арнаментам аздобы, дэкар. прапілоўкай ножак. Найб. размалёўвалі века і пярэднюю сценку, бакавыя аздаблялі сціплымі паскамі-абводкамі вуглоў і ручак. Малюнак клеявымі і алейнымі (пераважна чырвонай, жоўтай, белай, чорнай) фарбамі наносілі штампам з сырой бульбіны, рэпы, радзей малявалі ад рукі ці выкарыстоўвалі папяровыя трафарэты. Арнаментальныя кампазіцыі складаліся з прамых ці хвалістых паскаў-ланцужкоў, кругоў розных памераў, якія ўтваралі маляўнічыя разеткі, кветак валошкі і рамонку, зорак, лістоў і інш. Узорыстыя ланцужкі арнаменту размяшчаліся каля паскаў акоўкі, якая абводзілася чорнай фарбай (калі акоўкі не было, яе імітавалі фарбамі). У наш час промысел заняпаў.
М.Ф.Раманюк.
Да арт.Лідскія куфры. Куфар. Шчучынскі раён. Канец 19 ст.