кана́важ. Gráben m -s, Gräben; Gósse f -, -n (сцёк); Ábfluss m -es, -flüsse (сцёкаваяканава);
вы́капаць кана́вуéinen Gráben zíehen*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ВО́ЖЭ,
возера на Пн Валагодскай вобл. Расіі. Пл. 416 км². Глыб. да 4,5 м. Берагі пераважна нізінныя, забалочаныя. Упадаюць каля 20 рэк, найб. — Вожэга, Мадлона. Сцёк цераз р. Свідзь у воз. Лача.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́РЧЫСАН (Murchison),
рака на З Аўстраліі. Даўж. каля 700 км. Пачынаецца на схілах хр. Робінсан, упадае ў Індыйскі ак.Сцёк толькі зімой, у перыяд дажджоў, летам перасыхае і распадаецца на шэраг азёр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАСА́Н,
возера на Пд Прыморскага краю Расіі, паблізу зал. Пасьета Японскага мора. Пл. 2,2 км². Сцёк з возера ў р. Танбагатый. 29.7—11.8.1938 каля Х. адбыўся сав.-японскі ўзбр.Хасанскі канфлікт 1938.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́ВУ (Kivu),
возера ва Усх. Афрыцы, на мяжы Дэмакр. Рэспублікі Конга і Руанды. Пл. 2,7 тыс.км² (з астравамі). Даўж. каля 100 км. Глыб. да 496 м. Размешчана ў тэктанічнай катлавіне, на выш. 1460 м. Берагі стромкія, моцна парэзаныя, больш за 150 астравоў. Паходжанне возера звязана з выліваннем лавы (з групы вулканаў Вірунга), якая перакрыла сцёк старажытнай рачной сістэмы. У паўн.ч. возера назіраюцца падводныя вывяржэнні. На глыб. ніжэй за 270 м у раствораным стане шмат вуглякіслага газу і метану, якія ўтвараюць радовішчы прамысл. значэння. Сцёк у воз. Танганьіка па р. Рузізі. Раён возера ўваходзіць у склад нац. парку Вірунга, уключанага ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны. Суднаходства. Турызм. Гал. парты і прыстані: Букаву і Гома (Дэмакр. Рэспубліка Конга), Кібуе і Ч’янгугу (Руанда). Адкрыта ням. падарожнікам А. фон Гётцэнам у 1894.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНІТО́БА (Manitoba),
возера на Пд Канады, у бас.р. Нельсан. Пл. 4,7 тыс.км², глыб. да 20 м. Рэшткі б. прыледавіковага воз. Агасіс. Сцёк у воз. Вініпег па р. Дофін. Рыбалоўства. Багатае вадаплаўнай дзічынай. Арніталагічная станцыя. Месца адпачынку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІ́ВА,
самае вял. возера ў Японіі, на в-ве Хонсю. Пл. 716 км². Глыб. да 86 м. Сцёк па р. Юда ў заліў Осака Ціхага ак. Злучана каналамі з гарадамі Осака і Кіёта. Суднаходства. Рыбалоўства. Турызм. На паўд. беразе — г. Оцу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛОХ-НЕЙ (Lough Neagh),
возера ў Паўн. Ірландыі, на плато Антрым. Пл. 396 км² (самае вял. на Брытанскіх а-вах), глыб. да 31 м. Берагі нізкія, часткова забалочаныя, на Пн — узвышаныя. Сцёк праз р. Бан у Атлантычны ак. Суднаходства. Рыбалоўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛАТО́ЎКА,
рака ў Баранавіцкім р-не Брэсцкай вобл., правы прыток р. Мышанка (бас.р. Нёман). Даўж. 21 км. Пл. вадазбору 197 км². Пачынаецца каля в. Сваяшкі. Прыток — р. Навасадка. На працягу 12 км каналізаваная. Створана сажалка. Прымае сцёк з меліярац. каналаў.