ЧЖАН ЦЯНЬ (? — каля 103 да н.э.),

кітайскі дыпламат і падарожнік. У 138 да н.э. накіраваны імператарам У Дзі з місіяй на З (у Согд) для заключэння саюза з плямёнамі юэчжаў супраць цюркамоўных качэўнікаў хуну, якія пагражалі Кітаю. Па дарозе схоплены хуну; пасля 10 гадоў палону ўцёк, акрамя юэчжаў наведаў дзяржавы Давань (Фергана) і Канцзюй (Харэзм) і ў 126 да н.э. вярнуўся ў Кітай. У 115 да н.э. ўзначаліў пасольства ў Сямірэчча, каб схіліць правіцеля племя усунь да саюза з Кітаем. Падарожжы Ч.Ц. апрача паліт. вынікаў (стварэнне кааліцыі супраць хуну) пашырылі ўяўленні кітайцаў аб навакольным свеце, спрыялі наладжванню паліт., эканам. і культ. сувязей з народамі Сярэдняй Азіі.

т. 17, с. 270

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Схі́льны ’які выказвае прыхільнасць, слабасць да чаго-небудзь; гатовы да чаго-небудзь’ (ТСБМ). Да схіліць < хіліць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

расположи́ть​II сов. (вызвать симпатию, привлечь) схілі́ць, вы́клікаць прыхі́льнасць; см. располага́ть​III.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

skłonić

зак.

1. схіліць, нахіліць, пахіліць, апусціць;

2. схіліць (да чаго), угаварыць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

nachylić

зак. нахіліць, схіліць, нагнуць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

schylić

зак. схіліць, нахіліць, пахіліць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

pochylić

зак. нахіліць, схіліць, нагнуць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

склони́ть сов.

1. схілі́ць, мног. пасхіля́ць, нахілі́ць, мног. панахіля́ць, пахілі́ць; (нагнуть) нагну́ць, мног. панагіна́ць; (опустить, спустить) апусці́ць, мног. паапуска́ць, спусці́ць, мног. паспуска́ць;

склони́ть го́лову схілі́ць (нахілі́ць, пахілі́ць, апусці́ць) галаву́;

склони́ть ве́тку нахілі́ць (нагну́ць) галі́нку;

склони́ть знамёна апусці́ць (спусці́ць) сцягі́;

2. перен. (убедить) схілі́ць, угавары́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наклони́ть сов. нахілі́ць, мног. панахіля́ць; (склонить) схілі́ць, мног. пасхіля́ць; (нагнуть) нагну́ць, мног. панагіна́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абхо́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго.

Паддобрываючыся да каго‑н., імкнуцца пераканаць у чым‑н., схіліць да чаго‑н. (на што‑н.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)