увагну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., што.

1. Сагнуць, уціснуць унутр чаго-н., зрабіць паглыбленне ў чым-н.

2. Апусціць уніз, схіліць (галаву, плечы і пад.).

3. З цяжкасцю сагнуць.

Дрот цвёрды, насілу ўвагнуў.

|| незак. угіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)