es brennt ihm únter [auf] den ~n у яго́ зямля́ гары́ць пад нага́мі
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
футбо́л
(англ. football, ад foot = ступня + ball = мяч)
спартыўная камандная гульня з мячом на спецыяльнай пляцоўцы (полі) з варотамі, у якой кожная з каманд імкнецца ўдарамі ног (ці галавы) забіць мяч у вароты праціўніка.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Плант ’надзел, сядзіба, участак’ (ветк., Мат. Гом.), ’план сядзібы’ (Бяльк.), рус.плант ’чарцёж, план чаго-небудзь’, ’агарод’, ’участак селяніна’. Відаць, з польск.plant(a) ’план, праект’, якое ў XVIII ст. (у выніку кантамінацыі) з франц.plan і італ.piania ’план’ (Варш. сл., 4, 222) < лац.plama ’ступня, падэшва’. Фасмер (3, 273) мяркуе, што рус.плант, плинтовать ’абмяркоўваць, планаваць’ — гэта народная формы лексемы план.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тарпе́да ’падводны сігарападобны снарад’ (ТСБМ), сюды ж тарпэ́ды ’басаножкі’ (Сцяшк.). Праз рус.торпе́да, польск.torpeda з англ.torpedo ’электрычны скат; тарпеда’ < лац.torpēdo ’стан нерухомасці; электрычны скат’. У сучасным значэнні з пачатку XIX ст. (ЕСУМ, 5, 608; Чарных, 2, 252; Голуб-Ліер, 485). Назва басаножак, хутчэй за ўсё, па знешняму падабенству. Меркаванні Лаўчутэ (Балтизмы, 133) аб запазычанні назвы з балтыйскіх моў, параўн. літ.pė́de, pėdžià ’басаножка, падэшва з вяровак’ < pė́da ’ступа, ступня’, пры няясным паходжанні пачатку слова не пераконваюць. Параўн. танкеткі, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ла́па, -ы, мн. -ы, лап, ж.
1.Ступня або ўся нага ў некаторых жывёл і птушак.
Каціная л.
2. Аб руцэ або назе чалавека (разм.).
Вялізная л.
Брыдкія лапы.
3. Галіна хвойнага дрэва.
Пышныя лапы ялін.
4. Расплюшчаны і загнуты канец у некаторых інструментах для выдзірання цвікоў, а таксама інструмент з такім канцом (спец.).
5. Шып на канцы бервяна (спец.).
Рубіць у лапу.
◊
Даць у (на) лапу — падкупіць каго-н. (разм.).
Налажыць лапу на што-н. — захапіць што-н., падпарадкаваць свайму ўплыву (разм.).
Папасціся ў лапы каму-н. — апынуцца ў залежнасці ад каго-н. (разм.).
У лапах каго-н. — быць у поўнай залежнасці.
Хадзіць на мяккіх лапах — хадзіць цішком; выслужвацца перад кім-н. (разм., неадабр.).
|| памянш.ла́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж. (да 1—3 знач.).
|| прым.ла́пны, -ая, -ае (да 1, 3 і 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Пад прыназ. і прыстаўка. Агульнаслав.: рус.под, под-, подо‑; укр.під, ст.-рус.подъ, ст.-слав.подъ, чэш.pod, pode, балг., серб.-харв.под і г. д. Прасл.podъ. Існуюць дзве версіі слав.podъ: роднасць з под ’дно, под’ і лат.pes ’нага (ступня)’ (Бругмэн, Gründriss, 2, 2, 733 і наст.; Остэн–Сакэн, AfSiPh, 32, 120 і наст.) або ўтварэнне на слав. глебе ад po аналагічна za: zadъ, na: nadъ (Фасмер, 3, 296; там і інш. літ-ра).
Сляса́к ‘прыстасаванне ў выглядзе рычажка ў клямцы, пры дапамозе якога адчыняюцца і зачыняюцца дзверы’ (ТСБМ, Касп., Сцяшк., Жд. 2, Янк. 2), сляса́к, сліса́к, слейса́к ‘тс’ (Бяльк., Сл. ПЗБ), слю́сак ‘тс’ (ТС), сюды ж сляса́к (сліса́к) ‘дошчачка або пучок саломы, якія ўстаўляюцца ў прарубку ў бярозе для стоку бярозавага соку’ (Бяльк.), сліса́к ‘шабля’ (Шымк. Собр.). З польск.ślosak, ślusak, szlisak ‘рычажок у клямцы’. У польскай, відавочна, з ням.Schluß ‘затвор, затычка’, Schloss ‘замок, засоў’; гл. Варш. сл.; ЕСУМ, 5, 313. Аднак значэнне ‘шабля’, гл. таксама слісачок ‘жалезца, пры дапамозе якога паварочваецца засоў’ (Шымк. Собр.), робіць гэтую этымалогію праблематычнай. Параўн. і літ.slė́sna ‘ступня, плюсна’.