лиша́ться

1. стра́чваць, тра́ціць (каго, што), застава́цца (без каго, чаго); см. лиши́ться;

2. страд. пазбаўля́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

wynaradawiać się

незак. дэнацыяналізавацца; страчваць нацыянальнае аблічча

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

дзервяне́ць разм.

1. (набываць цвёрдасць) erstrren vi (s), steif wrden;

2. (страчваць адчувальнасць) gefühllos wrden, nempfndlich wrden

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

АНАБІЁЗ (ад ана... + ...біёз),

стан арганізма, пры якім жыццёвыя працэсы (абмены рэчываў і інш.) часова спыняюцца або настолькі запавольваюцца, што адсутнічаюць усе бачныя прыкметы жыцця. З’яўляецца эвалюцыйна выпрацаваным фізіял. прыстасаваннем арганізмаў да ўздзеяння адмоўных фактараў асяроддзя (нізкія або высокія т-ры, адсутнасць вільгаці, корму і інш.). Пры спрыяльных умовах нармальныя функцыі жыццёвых працэсаў аднаўляюцца. Назіраецца ў мікраарганізмаў (спораўтваральныя бактэрыі, мікраскапічныя грыбы), раслін і жывёл. Уваходзіць у нармальны цыкл развіцця многіх арганізмаў (насенне, споры, цысты). Беспазваночныя (гідры, чэрві, некаторыя ракападобныя, насякомыя, малюскі) і пазваночныя (земнаводныя і паўзуны) пры анабіёзе здольны страчваць да ​3/4 вады з тканак. З’яву анабіёзу выкарыстоўваюць пры прыгатаванні сухіх жывых вакцын, кансерваванні донарскай крыві і тканак для трансплантацыі, спермы жывёл і інш.

т. 1, с. 331

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

outlive

[,aʊtˈlɪv]

v.

1) перажыва́ць каго́, даўжэ́й жыць як хто-што

2) аджыва́ць, стра́чваць сваю́ прыго́днасьць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

дранцве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Дзеравянець, нямець, страчваць адчувальнасць. Ад холаду дранцвелі рукі і ногі, але ..[Эдазі] плыў і плыў уперад. Каваль. Шкада было матораў гэтых машын, шкада было шафёраў, рукі якіх дранцвелі ад напружання. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дубяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

1. Мерзнучы, страчваць рухомасць, адчувальнасць. Прабіраў мароз. Дубянелі рукі і ногі, трэслася ўсё цела ад холаду. Капыловіч.

2. Зацвердзяваць, карчанець (пра труп). — Праз паўгадзіны [жывец] дубянее, а нежывога шчупак не бярэ. Ляўданскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

wzburzać się

незак.

1. хвалявацца;

2. узбуджацца; гневацца; страчваць раўнавагу

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

атрафі́равацца, ‑руецца; зак. і незак.

Зменшыцца (змяншацца), страціць (страчваць) жыццяздольнасць (пра органы, часткі жывога арганізма). Я ўжо гадоў дзесяць не адчуваю пахаў. Калі хадзіў у школу, часта прастуджваўся, мае органы [нюху] атрафіраваліся, і цяпер пахла што ці смярдзела, а для мяне ўсё роўна. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзеравяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

1. Набываць цвёрдасць, уласцівую дрэву. Прышчэпленыя сцяблочкі аднагадовых раслін зелянелі, дзеравянелі, цвілі. Дубоўка.

2. перан. Страчваць адчувальнасць, нямець. Была ўжо няранняя восень, вільготны вятрыска праймаў навылёт, губы дзеравянелі. Лобан. [Палоннік] адчуў смяротную пакуту ў нагах. Яны дзеравянелі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)