увішны́, -а́я, -о́е.

1. Жвавы, спрытны ў рухах (пра чалавека, жывёл, птушак); уласцівы такому чалавеку; хуткі, спорны.

У. у рабоце.

Увішныя рухі.

2. перан. Вынаходлівы, хітры.

У. палітык.

|| наз. уві́шнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

джыгі́т, ‑а, М ‑гіце, м.

Умелы, спрытны і адважны яздок на кані.

[Цюрк.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прово́рный (быстрый) бы́стры, жва́вы, бо́рзды, шпа́ркі; (ловкий) спры́тны, паваро́тлівы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

удалы́ разм. гл. спрытны

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

джыгі́т

(цюрк. džigit)

умелы, спрытны, адважны яздок на кані.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

cwany

хітры; спрытны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

arch2 [ɑ:tʃ] adj. (часта неадабральна) хі́тры (пра позірк, усмешку); спры́тны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

quirky [ˈkwɜ:ki] adj.

1. выкру́тлівы, спры́тны

2. дзі́ўны, нязвы́чны; вы́чварны, мудраге́лісты

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

żartki

уст. кемлівы; спрытны, зручны;

żartki koń — спрытны конь

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ВА́ЛЕНРОД (Wallenrod; сапр. Валенродэ; Wallenrode) Конрад фон

(?, Франконія — 20.8.1393),

вялікі магістр Тэўтонскага ордэна (з 1391). Спрытны дыпламат. Будучы вял. маршалкам ордэна, заключыў у 1382 з польскім каралём Уладзіславам-Ягайлам на р. Дубіса (Літва) перамір’е, паводле якога ордэн атрымаў зах. частку Жамойціі. З 1388 вял. комтур, з 1391 вял. магістр, імкнуўся процідзейнічаць саюзу Польшчы і ВКЛ. Падтрымліваючы вял. князя літ. Вітаўта супраць Ягайлы, арганізаваў узбр. паходы на землі ВКЛ. Герой аднайм. паэмы А.​Міцкевіча.

Н.​К.​Мазоўка.

т. 3, с. 478

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)