sympathize, BrE -ise [ˈsɪmpəθaɪz] v. (with)

1. спачува́ць (каму-н.), шкадава́ць (каго-н.);

I sympathize with your feelings. Я падзяляю вашы пачуцці.

2. сімпатызава́ць, до́бра ста́віцца (да каго-н.);

sympathize with smb.’s ambition адабра́ць чые́-н. імкне́нні

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

nchempfinden* vt

1) (j-m) спачува́ць (каму-н.); перажыва́ць (за каго-н.)

2) перажыва́ць, успрыня́ць, адчу́ць (што-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Ачу́ціць ’прывесці ў прытомнасць, ажывіць’ (КСП, Сцяц., Сцяшк.), ачу́ніцца ’апрытомнець’ (Янк. I), укр. очу́тити ’прывесці ў прытомнасць’, рус. тул. ачю́тытца ’апрытомнець’, польск. ocucić ’прывесці ў прытомнасць’, ц.-слав. ощутити ’адчуць’, ст.-слав. оштоутити ’пазнаць, адчуць’. Звязана чаргаваннем галосных з ачнуцца; прасл. ot‑jutiti (), шляхам дэкампазіцыі ўспрынятае як o‑tjułiti (); адпавядае літ. atjaũstiспачуваць’ ад jaũsti, jaučiù ’адчуваць’, гл. Махэк, Studie, 41. Няроднаснае да чуць, чую, бо ў апошнім ч‑ мае праславянскі характар, а не з tj‑, гл. Фасмер, 3, 179; Слаўскі, 1, 108. Формы з націскам на канцы развілі значэнне ’апынуцца’, параўн. ачуці́цца ’аказацца, апынуцца’, укр. очути́тися, рус. очути́ться.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

sorry1 [ˈsɒri] adj.

1. засму́чаны, су́мны; по́ўны жа́лю;

be sorry шкадава́ць;

I’m sorry to say на жаль, паві́нен сказа́ць

2. ва́рты жа́лю; дрэ́нны, ке́пскі, благі́, ма́рны;

He was a sorry sight. На яго было балюча глядзець.

feel sorry for smb. спачува́ць каму́-н.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Mtleid n -(e)s спачува́нне, жаль;

~ mit j-m hben спачува́ць каму́-н., шкадава́ць каго́-н., злі́тавацца над кім-н.

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

warm3 [wɔ:m] v. грэць; грэ́цца; награва́ць; абаграва́ць;

warm one’s heart саграва́ць ду́шу;

warm to/towards smb. спачува́ць каму́-н.; адчува́ць сімпа́тыю да каго́-н.

warm up [ˌwɔ:mˈʌp] phr. v.

1. падаграва́ць; саграва́ць; саграва́цца

2. ажыўля́цца (пра размову)

3. рабі́ць размі́нку

look/feel like death warmed up BrE infml быць хво́рым або́ змо́раным

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

pity

[ˈpɪti]

1.

n., pl. -ies

спачува́ньне, шкадава́ньне n., спага́да f.; лі́тасьць f., памілава́ньне n.

it is a pity — Шкада́!

What a pity! — Як шкада́!

to have or take pity on — зьлі́тавацца над кім, шкадава́ць каго́, спагада́ць каму́

without pity — бязьлі́тасна, няшча́дна

2.

v.

шкадава́ць каго́, спачува́ць, спагада́ць каму́

- for pity’s sake

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

feel

[fi:l]

felt, feeling

1.

v.t.

1) ма́цаць, дакрана́цца

Feel how cold my hands are — Паглядзі́, які́я ў мяне́ хало́дныя ру́кі

2) шука́ць во́бмацкам

3) адчува́ць

4) ду́маць, ве́рыць

2.

v.i.

1) нама́цваць, прама́цваць

2) чу́цца, адчува́ць сябе́

3) шкадава́ць, спачува́ць

3.

n.

1) до́тык -у m.

2) адчува́ньне, чуцьцё n.

3) пачуцьцё до́тыку

- feel like

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

збе́гчыся, збягуся, збяжышся, збяжыцца; збяжымся, збежыцеся, збягуцца; зак.

1. (1 і 2 ас. адз. л. не ўжыв.). Хутка, бягом сабрацца ў адно месца (пра ўсіх, многіх). Тушыць пажар збегліся ўсе, малыя і старыя. Шамякін. Увесь лагер збегся да зямлянкі камандзіра. Шчарбатаў. // перан. Разм. Адбыцца ў адзін час, разам; супасці. Якім чынам усё так збеглася нечакана, тлумна і хаатычна, .. [Рыгор] не мог сказаць. Гартны. [Саўка] гатоў нават і спачуваць ім [партызанам], але што ты зробіш, калі так збегліся акалічнасці? Колас.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разм. Зблізіўшыся, сысціся ў адно месца; самкнуцца. [Тодар] нічога не адказаў, толькі неяк збянтэжана засмяяўся, ад чаго старшынёвы бровы яшчэ больш збегліся на пераноссі. Крапіва. На твары ў .. [Тумаша] застыла ўхмылка, на пукатым ілбе збегліся баразёнкі зморшчын. Новікаў.

3. Разм. Паспець бегчы разам з кім‑, чым‑н. Каза .. спускаецца ўніз і цягне за сабой Марыльку. А тая не можа збегчыся. Кулакоўскі.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разм. Сцягнуцца, ссесціся. Сукенка збеглася.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стваражыцца, утварыць згусткі (пра малако). Малако збеглася.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ліць, лью, льеш, лье; льём, льяце і лію, ліеш, ліе; ліём, ліяце; пр. ліў, ліла, ліло; заг. лі; незак.

1. што. Даваць магчымасць выцякаць якой‑н. вадкасці; выліваць. [Кабета] скінула хустку, падышла к вядру і стала ліць на рукі ваду. Чорны. Варожаць сёстры. Над лучынай льюць воск у поўнае вядро. Бялевіч.

2. (1 і 2 ас. не ужыв.). Вельмі моцна ці безупынна цячы, ісці. З раны ліла кроў. □ Было цёмна, асенні дробны дождж ліў на зямлю, з ракі рваў халодны вецер. Мікуліч.

3. перан.; што. Распаўсюджваць (святло, гук, пах і пад.). Узышоў месяц і ліў над зямлёй сваё сумнае серабрыстае святло. В. Вольскі. Шчодра ліло цяпло яскравае красавіцкае сонца. Шамякін.

4. што. Рабіць што‑н. з расплаўленага рэчыва; выплаўляць. Ліць гарматы. Ліць свечкі.

•••

Ліць ваду на млын каго, чый — ускосным чынам дапамагаць сваімі выказваннямі, справамі процілегламу боку.

Ліць кракадзілавы слёзы — двудушна, няшчыра скардзіцца або спачуваць каму‑н.

Ліць пот — многа, цяжка працаваць. І не будуць болей людзі Пот і слёзы ліць ракой. Грахоўскі.

Ліць (праліваць) кроў — а) за каго-што; гінуць, абараняючы каго‑, што‑н., змагаючыся за каго‑, што‑н.; б) каго, чыю; забіваць каго‑н.

Ліць слёзы — плакаць; моцна плакаць.

Лье як з вядра — аб праліўным дажджы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)