вычвара́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што і без дап.
Разм. Вырабляць штукі, рабіць што‑н. незвычайнае; вытвараць. // Свавольнічаць, дурэць. Не так ужо заўсёды і смешна бывала, што.. [Мішка] гаворыць ці вычварае, гэты няўрымслівы, блазнюкаваты дзяцюк. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адкапы́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.
Разм. груб. Скрывіўшы, адставіць; адвесіць (пра губы). Аляксей Ісаевіч зморшчыў лоб, смешна адкапыліў губу. Хомчанка. Зазваніў званок. Гэта званіў наш маўклівы вартаўнік, што заўсёды хадзіў адкапыліўшы ніжнюю цяжкую губу. Адамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раскла́няцца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.
Пакланіцца (звычайна пры сустрэчы або расставанні). Вось Максім падышоў да Ніны Шумейкі. Раскланяўся, падаў руку, смешна выварочваючы локаць. Асіпенка. // Адказаць паклонамі на прывітанні, апладысменты публікі. Артыст раскланяўся і пайшоў за кулісы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шыракано́сы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае шырокі нос. Было смешна глядзець на адзеравянелы шыраканосы твар Яўмена і па-блазенску невінаватыя вочы ката. Асіпенка.
2. Разм. З шырокім носам, наском. Шыраканосыя чаравікі.
•••
Шыраканосыя малпы — назва групы прыматаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чыкільга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Ісці, кульгаючы, прыпадаючы на адну нагу. Лёнік ужо не бяжыць і не ідзе, а чыкільгае, час ад часу неяк смешна падскокваючы. Марціновіч. Прыпадаючы на левую нагу, .. [Язэп] чыкільгаў хутка, як толькі мог. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ды́баць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Ісці размерна і важна або нязграбна. Наперадзе шпарка бег Віктар, ззаду дыбаў Мірон. Маўр. Буслы дыбаюць па беразе Расянкі. Асіпенка. Паперадзе Пятро Анісімавіч, цётка Лісавета, за імі смешна дыбае босымі.. ножкамі Уладзік. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
грэх, граху́ і грэ́ху, Т грахо́м і грэ́хам, мн. грахі́, -о́ў, м.
1. У веруючых: парушэнне правіл рэлігійнай маралі.
2. перан. Заганны ўчынак.
Грахі мінулых дзён.
3. у знач. вык. Грэшна, нядобра (разм.).
Г. так гаварыць.
◊
Далей ад граху (разм.) — пра нежаданне ўцягвацца ў непрыемную гісторыю.
З грахом папалам (разм.) — з вялікімі цяжкасцямі.
І смех і грэх (разм.) — і смешна, і сумна.
Няма чаго граху таіць (разм.) — трэба прызнацца.
Як на грэх (разм.) — як на зло, на няшчасце.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
блазню́к, ‑а, м.
Разм. Тое, што і блазан (у 1, 2 знач.). Люба ведала, што Ігнась не маленькі ўжо, не блазнюк. Мурашка. Тады .. [Генька] быў яшчэ блазнюк, дзіця. Паслядовіч. Аляксею таксама было смешна, але ён стрымліваў сябе, каб не быць падобным на гэтых несур’ёзных блазнюкоў. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Каме́дыя ’разнавіднасць драматычнага твора’ (ТСБМ), ’смешнае відовішча’ (КЭС, лаг.), камэ́дзія ’камедыя, смех’ (Бяльк.), кумэ́дзія ’смешная падзея’ (Бяльк.); каме́дна ’смешна’ (Ян.; браг. Мат. Гом.), камэ́дна ’тс’ (Бяльк.), карэліц. каме́дны ’смешны’ (Ян.), камэдзіць ’гарэзіць, жартаваць’; камадыя́н ’камедыянт’, камадыяніцца ’вычвараць’ (КЭС, лаг.), ’капрызіць’ (Сцяшк. Сл.). Ст.-бел. комедия, комедея ’камедыя’ (пач. XVII ст.). Са ст.-польск. komedia, якое з лац. cōmoedia < ст.-грэч. κομῳδία ’тс’ < κῶμος ’гулянка, вясёлая працэсія’ + ᾠδή ’спеў’ (Бчмыка. Запазыч. 163; Слаўскі, 2, 379).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
фартэ́ль, ‑ю, м.
Разм. Тое, што і фортэль. Можа праз гэтыя свае думкі я сёння такі фартэль выкінула, што зараз самой трохі сорамна і смешна. Шамякін. Грыгоніс і Ільінскі заўсёды знаходзілі яркія тыповыя дэталі, умелі выкінуць на сцэне вясёлы фартэль, чым выклікалі ў гледача бурнае захапленне. Рамановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)