Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
сутарэ́нны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сутарэння. Сутарэннае скляпенне.// Які з’яўляецца сутарэннем, які знаходзіцца ў сутарэнні. Я атрымаў пакой у службовым сутарэнным памяшканні на двары тэатра.Сяргейчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
wölben, sich утвара́ць скляпе́нне; выгіна́цца; акругля́цца
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Firmaméntn -s нябе́снае скляпе́нне, ку́пал не́ба
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
АПСІ́ДА, абсіда
[ад грэч. hapsis (hapsidos) скляпенне],
канструкцыйна самастойная частка культавага збудавання; выступ будынка (прамавугольны, шматвугольны, паўкруглы ў плане), які перакрыты паўкупалам ці самкнутым скляпеннем. Упершыню з’явілася ў стараж.-рымскіх базіліках, адкуль перайшла ў хрысціянскія храмы. У апсідзе размяшчаюцца алтар, клір, месца для вышэйшых духоўных і свецкіх асоб, культавыя рэліквіі і г.д. У каталіцкіх храмах дапаўнялася прэсбітэрыем.
Апсіда Троіцкага касцёла ў г.п. Ружаны Пружанскага раёна Брэсцкай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ку́пал ’верхняе скляпенне ў форме паўшар’я’ (ТСБМ). Запазычанне з італ.cupola ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паднябе́нне ’верхняя частка поласці рота’ (ТСБМ, Касп., Шат., Гарэц., Некр., Дразд., Мядзв., Янк. 2), паднябе́ння, пуднібе́ня, пуднябе́нне ’тс’ (Сл. ПЗБ), ’верхняя частка скляпення рускай печы’ (Касп., Шат., Гарэц., Некр., Дразд., Сл. ПЗБ), поднебе́нне, поднебэ́нэ ’тс’ (Шушк.), ’скляпенне ўнутры каменнага будынку’ (Мядзв.). Укр.піднебе́ння ’паднябенне; скляпенне рускай печы’, польск.podniebienie ’паднябенне; скляпенне ўнутры будынку’, чэш.дыял.podnebí ’паднябенне’, славац.podnebie ’паднябенне; балдахін’. У рус. у гэтых значэннях ужываецца нёбо; у паўдн.-слав.прасл.nebo — ’паднябенне; полаг, балдахін’. Да неба (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кра́цісты, ‑ая, ‑ае.
1. Зроблены ў выглядзе кратаў. Проста пад другі паверх замка вёў уваход-скляпенне, яго перагароджвалі жалезныя крацістыя вароты.Місько.// Які нагадвае краты. Крацістая арматура бетоннага шлюза.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Небасхі́л ’небакрай; гарызонт’ (Яруш., Гарэц., Некр. і Байк., БРС, ТСБМ), укр.небосхил ’тс’. Відаць, разам з польск.nieboskłon ’скляпенне неба; небакрай’, рус.небосклон ’небакрай’, небосвод ’скляпенне неба’ — кніжнае ўтварэнне, магчыма, калька (для рускай мовы ўказваюць на нямецкую крыніцу калькіравання, гл. Бранд. О языке И. Северянина. М., 1916, 138).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
нёбо
1.анат. паднябе́нне, -ння ср.;
2.обл. (свод русской печи) паднябе́нне, -ння ср., скляпе́нне, -ння ср.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)