скляпе́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. скляпе́нне скляпе́нні
Р. скляпе́ння скляпе́нняў
Д. скляпе́нню скляпе́нням
В. скляпе́нне скляпе́нні
Т. скляпе́ннем скляпе́ннямі
М. скляпе́нні скляпе́ннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

скляпе́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. Дугападобнае перакрыцце, якое злучае сцены, апоры пэўнага збудавання.

Гатычнае с.

2. Падвальнае памяшканне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скляпе́нне ср. свод м., сво́дчатый потоло́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скляпе́нне, ‑я, н.

1. Дугападобнае перакрыцце, якое злучае сцены, апоры пэўнага збудавання. Гатычная архітэктура сабора робіць моцнае ўражанне сваёй манументальнасцю, смеласцю формы, вышынёй скляпенняў. Мележ. Хутка я апынуўся ў змрочнай зале з нізкім скляпеннем. Карпюк. // перан. Небасхіл. Нябёсаў сіняе скляпенне, Хутчэй дажджынку ім [травінкам] пашлі. Матэвушаў.

2. Падвальнае памяшканне. У скляпеннях і на гарышчах будынкаў заселі аўтаматчыкі і кулямётчыкі. Дудо.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скляпе́нне ‘дугападобнае перакрыцце, якое злучае сцены’, ‘падвальнае памяшканне’ (ТСБМ, Нас., Касп., Др.-Падб., Байк. і Некр., Сцяц., Варл.), ‘унутраная частка, паднябенне ў печы’ (Сцяшк., Шушк.), скляпе́нне, склепова́нне, склеп ‘тс’ (зах.-бел., ЛА, 4). З польск. sklepienie ‘тс’ (Кюнэ, Poln., 96).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

стральча́ты, -ая, -ае.

Які мае форму востравугольнай аркі.

Стральчатае скляпенне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каро́бчаты, -ая, -ае (спец.).

Які мае выгляд каробкі, карабка.

Каробчатае скляпенне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скляпе́ністы, -ая, -ае.

Які мае форму скляпення, утварае скляпенне (у 1 знач.).

Скляпеністая столь.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ключ⁴, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (спец.).

Верхні камень, якім заканчваецца арка, скляпенне.

|| прым. ключавы́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кружа́ла, -а, мн. -ы, -аў, н.

У будаўніцтве: драўляная або металічная дуга, па якой выкладваюць скляпенне, арку і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)