Сказаць недагаворанае; выказаць што‑н. да канца; дагаварыць. Адчуваючы, што яна самае важнае ўжо асмелілася сказаць, .. [Ірынка] павышае голас да самых высокіх нот і перамагае сваю нерашучасць дасказаць усё да канца.Чорны.Рыгор не даў гаспадару дасказаць, рашуча не згадзіўшыся з яго прымірэнчымі ліберальнымі дарадамі.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыма́к, ‑а, м.
Муж, якога прынялі ў сям’ю жонкі, які жыве ў доме жонкі. — Няхай бы Надзя прымала прымака і жылі на здароўе...Васілевіч.А больш за ўсё пакрыўдзіла Змітрака ў іхняй гаворцы з жонкай тое, што Ганна намякнула яму, што ён у яе прымак і што будзе ўсё так, як яна скажа.Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дыпламаты́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да дыпламатыі (у 1 знач.), да дыпламата (у 1 знач.). Дыпламатычныя адносіны.
2.перан. Уласцівы дыпламату (у 2 знач.); тонкі, умелы. Дыпламатычны адказ. □ Хлопцы вялі з ім [галоўным інжынерам] дыпламатычную гутарку, усё спадзеючыся, што інжынер, нарэшце, скажа, чым электрастанцыя аддзякуе студэнтам за работу.Карпюк.
•••
Дыпламатычнае прадстаўніцтвагл. прадстаўніцтва.
Дыпламатычны кур’ергл. кур’ер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
глу́пства, ‑а, н.
1. Дурны ўчынак, дурная думка; недарэчнасць, бяссэнсіца. А Казімір гаварыў: — Да чаго ж яшчэ дурныя людзі. Маліцца каменю? Цьфу! Каб ты, Марта, больш гэтага глупства не рабіла.Пестрак.Усе ведалі, што Дзям’ян, працавіты і сумленны чалавек, глупства не скажа, бо мае розум і любіць справядлівасць.Кавалёў.
2. Пра што‑н. нязначнае, дробязнае. З-за глупства не спрачайся.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самазва́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Які самавольна, незаконна прысвоіў сабе чужое імя, званне. — Цікава, а што скажа самазваны старшыня Зубкоўскі? — спытаўся Швец.Гурскі.Стрэльбай грукнуў у дзверы: «Выходзь да мяне, Гаспадар самазваны, на ганак!»Куляшоў.
2.Разм. Які па сваёй ініцыятыве ўзяўся за якую‑н. справу. Назло прарокам самазваным, Што глуха каркаць пачалі, Спявайце [юныя паэты] спевам нечуваным На мове любай вам зямлі!Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АДА́МЧЫК (Вячаслаў Уладзіміравіч) (н. 1.11.1933, в. Варакомшчына Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. пісьменнік. Вучыўся ў БДУ (1952—57). Скончыў Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1965). Працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм». З 1982 гал. рэдактар час. «Бярозка». Дэбютаваў вершамі ў 1952. Майстэрства апавядальніка засведчыў кн. «Свой чалавек» (1958), «Млечны шлях» (1960), «Міг бліскавіцы» (1965), «Дзікі голуб» (1972). Лірычнае самавыяўленне асобы з пакалення «дзяцей вайны» саступае месца эпічнаму адлюстраванню жыцця ў Зах. Беларусі. У тэтралогіі з раманаў «Чужая бацькаўшчына» (1977, Літ. прэмія імя І.Мележа 1980), «Год нулявы» (1982), «І скажа той, хто народзіцца» (1985, за гэтыя раманы Дзярж. прэмія Беларусі імя Я.Коласа 1988), «Голас крыві брата твайго» (1990) стварыў вобраз зах.-бел. вёскі ва ўмовах даваен. польскай дзяржавы і ў час змагання з фашызмам. Лёс герояў гэтага нар. эпасу вельмі трагічны: іх імкненне жыць па нормах агульнапрынятай маралі, прага лепшых і найб. здольных быць карыснымі свайму народу ў абставінах, калі нац. ідэя не мае магчымасці вольна развівацца і самасцвярджацца, завяршаецца асабістым паражэннем. Пісьменнік зарэкамендаваў сябе як выдатны псіхолаг, знаўца чалавечай душы і традыц. вясковага побыту. Маст. канцэпцыя эпохі і гіст. руху народа, зямля якога стала арэнай сутыкнення Захаду і Усходу, утрымлівае многія элементы «новага мыслення» з апорай на нац. і агульначалавечыя каштоўнасці. Аўтар фантаст. аповесці «Падарожжа на Буцафале» (1991), гіст. п’есы «Раіна Грамычына» (1991), сцэнарыяў дакумент. фільмаў «Іван Мележ» (1977), «Валянцін Таўлай» (1978), «Якуб Колас» (1981) і інш.
Тв.:
Выбр. творы. Т. 1—2. Мн., 1983.
Літ.:
Лецка Я. Хараство і боль жыцця: Нарыс творчасці Вячаслава Адамчыка. Мн., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
крэ́мень, ‑ю, м.
1. Вельмі цвёрды мінерал, разнавіднасць крэменязёму, які раней выкарыстоўвалі для высякання агню (цяпер скарыстоўваецца ў керамічнай і шкляной прамысловасці). Высякаць агонь з крэменю. □ Пахадзіўшы ля камення, адшукаў ён моцны крэмень і нарэзаў ім узоры, а яны — зіхцяць, як зоры.Дубоўка.
2.перан. Пра чалавека з цвёрдым, стойкім характарам. — Вы ў гэтага хлапчука ні аб чым не пытайцеся. Не скажа. Гэта не хлопец, а крэмень.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пустабрэ́х, ‑а, м.
Разм.
1. Сабака, які брэша без патрэбы. Цяпер і.. [Слава] будзе ведаць, як выхоўваць свайго Тумана, каб не рос пустабрэхам.Шыловіч.
2.перан. Пра балбатлівага чалавека. А Света... З языка ўвесь дзень не спусціць. Света — пустабрэх. Пустабрэх і сакатуха.Пташнікаў.А хто і скажа, Маючы на ўвазе, Што ты — фігляр, махляр, Штукар ці блазен, ці пустабрэх, Якога свет не ведаў, — Як часта думаем мы: «Гэта пра суседа!».Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шко́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Які прыносіць ці можа прынесці шкоду 1 (у 1 знач.). Знішчаючы грызуноў, пугач прыносіць пэўную карысць чалавеку, але для паляўнічай гаспадаркі ён шкодны тым, што забівае зайцоў, вавёрак і баравую дзічыну — цецерукоў, глушцоў, курапатак.В. Вольскі.— А ты і праўда шкодны, пане браце, — адказаў.. [Мякішу] дзядзька ў саламяным капелюшы. — Віляеш і нашым, і вашым... Антось Нагорны — кожны скажа — добры чалавек.Брыль.
2. Небяспечны для здароўя. Шкодны клімат.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
што-не́будзь, чаго-небудзь і пад. (гл. што 1), займ.неазначальны.
Які‑н. прадмет, з’ява і пад. з шэрага падобных або ўсё роўна які прадмет, з’ява і пад. [Лена] заўсёды што-небудзь прывозіла .. [Андрэю] з дарогі.Скрыган.І вось, бывала, калі ён [Цімошка] гнаў каровак на пашу, то Кустрэй .. кожны раз што-небудзь скажа яму.Колас.[Гаспадар:] «Але і я не без галавы. Што-небудзь і я кумекаю. Не лыкам шыты».Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)