шко́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Які прыносіць ці можа прынесці шкоду 1 (у 1 знач.). Знішчаючы грызуноў, пугач прыносіць пэўную карысць чалавеку, але для паляўнічай гаспадаркі ён шкодны тым, што забівае зайцоў, вавёрак і баравую дзічыну — цецерукоў, глушцоў, курапатак. В. Вольскі. — А ты і праўда шкодны, пане браце, — адказаў.. [Мякішу] дзядзька ў саламяным капелюшы. — Віляеш і нашым, і вашым... Антось Нагорны — кожны скажа — добры чалавек. Брыль.

2. Небяспечны для здароўя. Шкодны клімат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)