крэмень, ‑ю, м.

1. Вельмі цвёрды мінерал, разнавіднасць крэменязёму, які раней выкарыстоўвалі для высякання агню (цяпер скарыстоўваецца ў керамічнай і шкляной прамысловасці). Высякаць агонь з крэменю. ▪ Пахадзіўшы ля камення, адшукаў ён моцны крэмень і нарэзаў ім узоры, а яны — зіхцяць, як зоры. Дубоўка.

2. перан. Пра чалавека з цвёрдым, стойкім характарам. — Вы ў гэтага хлапчука ні аб чым не пытайцеся. Не скажа. Гэта не хлопец, а крэмень. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)